«Моладзь – надзея і будучыня Беларусі»: 34 ВНУ прынялі ўдзел ва студэнцкім форуме

12 Feb, 2015.

БГУ DanStart Дарья Стрыгіна фінал «Freestyle team»чэрлі­дынг

Год моладзі пачаўся яркай падзеяй, якая задае тон на ўвесь 2015 год.
29–31 студзеня на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці прайшоў Рэспубліканскі студэнцкі форум «Моладзь – надзея і будучыня Беларусі», у якім прынялі ўдзел 34 ВНУ.

У трохдзённую праграму форуму былі ўключаны такія мерапрыемствы, як выстава моладзевых праектаў, сустрэча лідараў студэнцкага актыву ў фармаце адкрытага дыялогу «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Мі­хаі­лам Жураўковым, намеснікам міністра адукацыі Віктарам Якжыкам, фінал рэспубліканскага спар­тыўнага спаборніцтва па чэр­лі­дынгу «Формула будучыні: мо­ладзь+здароўе».

БГУ молодежь журавков романова богомазов
Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ прыняло актыўны ўдзел у форуме: у экспазіцыі выставы былі прадстаўлены, напрыклад, такія грамадзянска-патрыя­тычныя праекты, як «Святло Вялі­кай Перамогі» і «У гонар Вя­лiкай Перамогi». Акрамя таго, дэман­страваліся і інавацыйныя праекты цэнтра моладзевых інавацый і прадпрымальніцтва «Start-up БДУ». Лідары моладзевых арга­ні­зацый Яўген Харук (старшыня генеральнага камітэта студэнцкай асамблеі БДУ), Павел Лабацэвіч (старшыня савета па якасці аду­кацыі), Павел Бунос (старшыня ГА «Студэнцкі саюз БДУ») і Вераніка Луд (старшыня каардынацыйнага савета студэнцкіх саветаў інтэр­натаў БДУ) выступілі з асноўнымі палажэннямі і тэхна­логіяй рэалі­зацыі рэспубліканскага праекта «Адукацыя вачыма мо­ладзі» на сустрэчы з міністрам адукацыі Міхаілам Жураўковым.
Яркай дэманстрацыяй актыў­нага развіцця моладзевага спар­тыўнага руху было правядзенне ў рамках форуму фіналу рэспуб­лі­канскага спартыўнага спабор­ніц­тва па чэрлідынгу. Сёння чэр­лідынг ужо не прывязаны да пэўных спартыўных падзей, ён – самадастатковая спартыўная адзінка, са сваёй асацыяцыяй, чэмпіянатамі і развітым танцавальным складні­кам, які ператварае выступ чэрлі­дараў у сапраўднае маляўнічае шоу. Прыгажосць, пластыка, ціка­вая пастаноўка танца і музычнае суправаджэнне каманды Бел­дзярж­універсітэта па­цешылі не толькі гледачоў, але і пра­фесійнае журы. У выніку каманда DanStart пад кіраўніцтвам Дар’і Стрыгінай заняла першае месца ў фінале рэспубліканскага спабор­ніцтва ў намінацыі «Freestyle team» (спар­тыўна-танцавальны чэрлі­дынг з пампонамі).
Насычаная дзелавая праграма форуму, рэалізаваная ўпершыню ў фармаце адкрытага дыялогу, да­зволіла студэнцкім лідарам БДУ абмеркаваць асноўныя кірункі развіцця моладзевых грамадскіх арганізацый як з кіраўнікамі Мі­ністэрства аду­кацыі, з рэктарам Горацкай акадэміі, так і са сваімі аднагодкамі. Тры дні форуму аб’ядналі каля 1000 студэнтаў для плённага абмеркавання студэнцкага жыцця, планаў на будучыню і вырашэння праблем.
Атмасфера, настроі, дыскусіі форуму яшчэ раз даказалі, што маладосць з яе высакародным запалам ёсць адна з найвялікшых сіл прагрэсу!
Наталля РАМАНАВА,  намеснік начальніка УВРМ

бгу молодежь

print

Вам таксама можа спадабацца: