Дні роднай мовы: Скажы свайму слову ТАК!

27 Feb, 2015.

День роднай мовы

Сёлета Мiжнародны дзень роднай мовы выпаў на суботу. Таму савет старастаў Інстытута журналiстыкi, якi кожны год ладзіць свята для студэнтаў, вырашыў крыху змяніць канцэпцыю і расцягнуць імпрэзу на тры дні, каб кожны змог як мага лепш праявіць сябе індывідуальна. Дэвiзам стала «Родная мова – скажы СВАЁ слова».

Важным было, каб, знаходзячыся ў астмасферы беларускай культуры два днi, у суботу як мага больш лю­дзей зрабiла свой першы крок да ўсведамлення роднай мовы. З гэтай нагоды студэнты атрымлiвалi за­даннi. Напрыклад, павi­тацца па-беларуску, набыць што-небудзь у краме на роднай мове цi павiншаваць незнаёмца са святам.
19 i 20 лютага ў Інстытуце журналiстыкi праходзiлi святочныя мерапрыемствы. Новым у гэтым годзе сталi «Хуткiя размовы па-бела­руску» – арганiзатары ўзялi за аснову прынцып хуткiх спатканняў: размовы па не­калькi хвiлiн, а потым змя­нялiся суразмоўцы.

День роднай мовы Галоў­ным было тое, што людзi, якiя саромеюцца размаў­ляць па-беларуску, прыхо­дзiлi пагутарыць з тымi, хто добра валодае роднай мовай. Гэта было неверагодна!
Першы дзень святкавання скончыўся атмасферным паэтычным вечарам.
Пятнiца стала яшчэ больш насычанай. Ранiцай арганi­за­тары традыцыйна сустра­калi ўсiх з песнямi, танцамi i абдымкамi. Пасля такога пачатку дзень не мог не прайсцi цудоўна!
Блiжэй да абеду выклад­чыкi раскрывалi свае сакрэты па-беларуску. Намеснiк дэкана Ганна Курэйчык распавядала пра экзатычныя вандроўкі, а дэкан Сяргей Дубовiк падзялiўся ўспамi­на­мi пра вайну ў Афганi­стане.
Хапала забаў і ў гэты дзень. У беларускамоўны Alias гулялi пары з выклад­чыкаў i студэнтаў. Толькi тут можна было пачуць «малайчынка» на правiльны адказ выкладчыкаў ад студэнта.

День роднай мовы
I традыцыйна ўсё завяршылася вечарынай. Гульнi i конкурсы, выступленнi самых таленавiтых студэнтаў, вясёлыя народныя танцы разам са студэнцкiм этна­графiчным таварыствам, выступленне гурта Martin S, i самае салодкае напрыканцы: арганiзатары частавалi ўсiх дранiкамi з квасам i смятанай!

71847547_kartofelnjedraniki_1289819054_0
Савет старастаў журфака зрабiў усё магчымае, каб у суботу, у Мiжнародны дзень роднай мовы, усе ўпэўнена сказалі сваё слова!
Вікторыя ВІЦЮГОВА
Фота Ганны Занковіч

День роднай мовы

print

Вам таксама можа спадабацца: