РЭКТАР БДУ акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка абраны замежным членам (акадэмікам) Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (РАПН) па аддзяленні «Матэматыка і матэматычная фізіка». Ён адзначаны за важкі ўклад у даследаванні ў галіне інфарматыкі, апрацоўкі выяў і распазнавання вобразаў. Званне замежнага члена РАПН маюць 49 навукоўцаў розных краін з сусветнымі імёнамі.
* * *
ДАМОВУ аб супрацоўніцтве заключылі рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка і рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ Марат Жылінскі. Гаворка ідзе пра прыцягненне вядомых навукоўцаў да заняткаў, уцягванне студэнтаў у даследчую дзейнасць, а таксама пра абмен вопытам у арганізацыі практычнай і навуковай працы.
* * *
ГАНАРОВАЙ граматай Нацыянальнага сходу РБ узнагароджаны прарэктар па эканоміцы і інавацыях БДУ Уладзімір Панарадаў за вялікі ўнёсак у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Беларусі.
* * *
ЗВАННЕМ «Заслужаны работнік БДУ» ганараваны сем супрацоўнікаў. Гэта загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Рыгор Васілевіч; загадчык лабараторыі кандэнсаваных асяроддзяў НДІ ФХП Юрый Грыгор’еў; прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі навукі ФФСН Пётр Карака; в. н. с. лабараторыі прыкладной электрадынамікі НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі Валерый Кныш; намеснік начальніка ГУН Мікалай Касцюк; дацэнт кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта Ірына Мядзведзь; дацэнт кафедры нямецкай мовы гуманітарнага факультэта Наталля Смірнова.
* * *
СТЫПЕНДЫІ Прэзідэнта Беларусі на 2015 год прызначаны 9 аспірантам БДУ. У іх ліку: Ганна Барабошына, Дар’я Грыгор’ева, Вольга Жукоўская, Таццяна Кісялёва, Станіслаў Канстанцінаў, Артур Кухарэнка, Алена Мікітчук, Алег Насань і Уладзіслаў Палонік. Маладыя даследчыкі працуюць па прыярытэтных навукова-тэхнічных кірунках. Многія з іх маюць акты пра ўкараненне ў вытворчасць, лячэбную практыку, адукацыйны працэс, патэнты на вынаходствы.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ