Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ФМА

3 Mar, 2015.

митрополит павел бгу

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел напярэдадні Даравальнай нядзелі сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін.

Размову распачаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, які прадставіў Уладыку аўдыторыі і распавёў пра яго багатую бія­графію. Мітрапаліт скончыў Мас­коўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, затым быў накіраваны ў рускую духоўную місію ў Іерусаліме. У 1982 г. ён стаў намеснікам главы місіі. З 1986 г. прызначаны началь­нікам рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, у сувязі з чым узведзены ў сан архімандрыта. Мітрапаліт Павел таксама прадстаўляў Рус­кую праваслаўную царкву ў ЗША, Канадзе і Еўропе. Зараз Уладыка з’яўляецца рэктарам Інстытута тэалогіі пры БДУ. Дэкан факуль­тэта міжнародных адносін Віктар Ша­дур­скі павіншаваў мітрапаліта Паў­ла з днём нараджэння (19 лю­тага).
Мітрапаліт пачаў сустрэчу з гу­таркі пра пераход студэнтаў у дарослае жыццё. Уладыка падкрэс­ліў, што гэта час, калі зараджаецца каханне і сяброўства. Ён шмат ка­заў пра веру, распавёў пра адзін перыяд жыцця, калі быў намес­ні­кам Пскова-Пячэрскага манастыра.

prv_main_3401_648153
Кажучы пра запаведзі, Уладыка адзначыў, што не варта ўспрымаць іх літаральна і людзі могуць рабіць добрыя справы, не выходзячы з дома. Мала мець даброты на зямлі, чалавек павінен імкнуцца ўвайсці ў Царства Нябеснае.
Далей мітрапаліт павіншаваў усіх прысутных з пачаткам Вялі­ка­га посту. Уладыка завастрыў увагу на тым, што абмежаванне ў ежы – гэта толькі сродак. Галоў­ная ж мэта – навучыцца кіраваць сабой. Падчас посту павінна быць гармонія, не павінна быць ні гневу, ні лютасці, ні зайздрасці. Чалавек павінен навучыцца кіраваць сва­імі пачуццямі і думкамі, а задача царквы – дапамагчы чалавеку змяніцца.
Затым мітрапаліт Павел адказаў на пытанні аўдыторыі. Цікавасць прысутных выклікалі вялікапосныя навучанні Уладыкі, факты з яго ду­хоўнай місіі і кароткага перыяду свецкага жыцця. Патрыяршы Экзарх нагадаў прысутным словы апостала Паўла: «Усё мне дазвольна, але не ўсё карысна; усё мне дазвольна, але нішто не павінна валодаць мною». Усе прысутныя патрапілі пад шчырую абаяльнасць гэтага неардынарнага чалавека. У канцы сустрэчы ён падзякаваў за ўвагу і пакінуў запіс у кнізе для ганаровых гасцей.
Жанна ВАСАНСКАЯ

prv_main_3401_648133

print

Вам таксама можа спадабацца: