Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ аб’яўляе конкурс на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта! Асноўная мэта – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнцкай моладзі, фарміравання дзелавой актыўнасці, развіцця лідарскіх якасцяў, камунікатыўных навыкаў і навыкаў праектнай дзейнасці, набыццё досведу працы ў складзе калектыва праз падтрымку і стымуляванне студэнцкіх ініцыятыў.
У рамках конкурсу ўдзельнікі (якія навучаюцца ў БДУ) выбіраюць любы/любыя з прапанаваных кірункаў праектаў ці фармулююць свой кірунак і прадстаўляюць праект.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку па форме (палажэнне пра конкурс і саму форму заяўкі глядзіце ў групе прафкама студэнтаў БДУ http://vk.com/profkombsu) і выслаць на электронны адрас: profkom@bsu.by.
СТАРТ падачы заявак 25 сакавіка 2015 г.:
Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
I этап – падача заявак (з 25 сакавіка па 25 красавіка 2015 г.), разгляд праектаў экспертнай камісіяй, якая ацэньвае найлепшыя праекты і рэкамендуе да ўдзелу ў другім этапе конкурсу.
II этап – публічная абарона праекта. Аўтару (аўтарам) праекта неабходна выказаць змест праекта (прадставіць праект) экспертнай камісіі.
III этап – рэалізацыя прадстаўленага праекта (да аднаго года).
Конкурс праводзіцца па наступных кірунках:
— Сацыяльныя праекты, накіраваныя на аказанне дапамогі і стварэнне новых формаў падтрымкі розных сацыяльных катэгорый (дзяцей-сірот, дзяцей з нешчаслівых сем’яў, інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, самотных пажылых людзей), пашырэнне магчымасцяў для працаўладкавання моладзі і г. д., а таксама рашэнне сацыяльна-побытавых праблем студэнцтва, у тым ліку і ў студэнцкіх інтэрнатах;
— Праекты, накіраваныя на развіццё студэнцкай навукі, фарміраванне запатрабавання ў самаадукацыі і самаўдасканаленні, інтэлектуальнае развіццё студэнцкай моладзі;
— Праекты, накіраваныя на павышэнне іміджу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ;
— Праекты, накіраваныя на развіццё міжнароднага і міжуніверсітэцкага студэнцкага супрацоўніцтва;
— Праекты, накіраваныя на павышэнне грамадскага статусу сям’і, прапаганду адказнага мацярынства і бацькоўства, фарміраванне ў моладзі жыццёвых каштоўнасцяў, арыентаваных на стварэнне, умацаванне, развіццё здаровых сем’яў, адраджэнне і захаванне духоўна-маральных сямейных традыцый;
— Праекты, накіраваныя на фарміраванне запатрабавання ў прытрымліванні здаровага ладу жыцця, прафілактыку тытунекурэння, алкагольнай і наркатычнай залежнасці, укараненне інавацыйных формаў і метадаў спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай працы;
— Праекты, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцяў і падтрыманне культурных каштоўнасцяў;
— Іншае.
Прафсаюзны камітэт студэнтаў БДУ