Кафедра фізічнага выхавання і спорту, спартыўны клуб праводзяць вялікую працу па прыцягненні студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах.
Навучальна-трэніравальны працэс праводзіцца ў групах спартыўнага ўдасканалення па 30 відах спорту, у якіх займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У фінальных спаборніцтвах круглагадовай студэнцкай спартакіяды БДУ па 20 відах спорту прымаюць удзел звыш 3500 студэнтаў. У спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды каманды БДУ выступаюць у 37 відах праграмы.
Студэнты БДУ, члены нацыянальных каманд, паспяхова прадстаўляюць краіну на спаборніцтвах сусветных універсіяд, чэмпіянатах Еўропы, свету і Алімпійскіх гульнях. За 2012–2014 гг. студэнтамі ўніверсітэта заваявана на чэмпіянатах свету, Еўропы, Сусветнай універсiядзе, Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 37 медалёў, з іх 17 залатых, 12 сярэбраных і 8 бронзавых.
За апошнія гады ва ўніверсітэце падрыхтаваныя:
– 1 заслужаны майстар спорту;
– 4 майстры спорту міжнароднага класа;
– 36 майстроў спорту і 34 кандыдаты ў майстры спорту.
Ва ўніверсітэце створаныя валейбольныя каманды «БАТЭ–БДУ» і «БДУ–Мінская вобласць», а таксама футбольныя (мужчынская і жаночая) «Зорка БДУ», якія прымаюць удзел у чэмпіянатах Беларусі і міжнародных спаборніцтвах. У лістападзе 2013 г. каманда БДУ дэбютавала ў Міжнароднай студэнцкай баскетбольнай лізе (МСБЛ), а з 2014 года гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па баскетболе, дзе ўваходзіць у шасцёрку найлепшых каманд.
Асноўныя спартыўныя вынікі зборных каманд БДУ за 2014 г.:
Зборная БДУ заняла 1 месца на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па спартыўным арыентаванні. У складзе каманды: Літвін Аляксей і Мелехавец Павел – фізічны факультэт; Пестава Кацярына – ФМА; Рудакоўская Ганна – ФПМІ; Цвірбут Юлія і Вадзеннікова Людміла – ММФ; Лешчанка Аляксандр – геаграфічны факультэт. Трэнер – старшы выкладчык КФВС Сяргей Астраўлянчык.
Зборная БДУ заняла 1 месца на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па спартыўнай аэробіцы. У складзе каманды: Дараселія Дыяна – ФФСН; Кузьміч Ганна – ФСК; Сакалова Агнета і Чакулаева Юлія – ФМА; Верамей Анастасія – ФПМІ; Жук Ірына – ДІКСТ; Клімковіч Вольга – эканамічны факультэт; Сядзькова Ірына і Саід Руслан – фізічны факультэт; Варановіч Сафія і Дмітрачэнка Алеся – аспіранткі БДУ. Трэнер – старшы выкладчык КФВС Валянціна Сяўбо.
Зборная БДУ заняла 1 месца на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па гіравым спорце.
На чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод юніёраў у Дордрэхце (Нідэрланды) студэнт механіка-матэматычнага факультэта Станіслаў Паздзееў заваяваў залаты медаль у спаборніцтвах па плаванні на дыстанцыі 50 м брасам.
На чэмпіянаце Еўропы па вод-ных відах спорту ў Берліне (Германія) студэнт эканамічнага факультэта Яўген Цуркін упершыню за апошнія 15 гадоў заваяваў залаты медаль у спаборніцтвах па плаванні на 50 м батэрфляем.
На чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод інвалідаў у Эйндховене (Нідэрланды) студэнт юрыдычнага факультэта Ігар Бокій заваяваў 2 залатыя медалі ў плаванні на 50 і 100 м вольным стылем.
Кіраўніцтва БДУ клапоціцца пра развіццё фізкультуры і спорту. Асноўнай базай па падрыхтоўцы зборных каманд БДУ да спаборніцтваў з’яўляецца сучасны навучальна-спартыўны комплекс «Універсітэцкі». У яго ўваходзіць стадыён з бегавымі дарожкамі, 2 спартыўныя пляцоўкі (баскетбол, тэніс), сектар для скачкоў у даўжыню. Акрамя таго маюцца гульнявая і трэнажорная зала, залы для барацьбы і па цяжкай атлетыцы, а таксама басейн з саўнамі.
Аляксей КАМІНСКІ, дырэктар спартыўнага клуба БДУ