У рамках праекта Бакінскага міжнароднага цэнтра мультыкультуралізму прадмет “Мультыкультуралізм Азербайджана” пачаў выкладацца ў Рэспубліцы Беларусь.
З 21 лютага 2015 года дадзены курс чытае для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “міжнародныя адносіны” факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кіраўнік Цэнтра азербайджанскай мовы і культуры БСУ ў БДПУ імя М. Танка Элеанора Гусейнава.
Навучальны курс дазволіць даць студэнтам навукова абгрунтаванае, сістэмнае ўяўленне пра сутнасць палітыкі мультыкультуралізму Азербайджанскай Рэспублікі, яе асаблівасці і прычыны паспяховага ажыццяўлення гэтай палітыкі ў канцы XX – пачатку XXI стст.
Курс “Мультыкультуралізм Азербайджана” праслухаюць студэнты-грамадзяне 14 дзяржаў: Беларусі, Азербайджана, Расіі, КНР, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана, Лівіі, Мазамбіка, Нігерыі, Рэспублікі Карэя, Турцыі. Заняткі будуць праводзіцца на працягу ўсяго вясновага семестра.