Вясновы кірмаш вакансій адгучаў ў БДУ (+відэа)

15 Apr, 2015.

бгу день карьеры

Ўжо ў трэці раз у рамках Дня кар’еры свае стэнды прадставілі кампаніі-працадаўцы. Удзельнікаў прынялі на пляцоўцы Ліцэя БДУ. Сёлета за выпускнікоў БДУ змагаліся 18 арганізацый. Студэнтам старэйшых курсаў прапанавалі стажыроўкі, праходжанне практыкі і афіцыйнае працаўладкаванне.

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ўручыў дыпломы партнёра такім кампаніям, як “Брыціш Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані”, “К’юлікс Сістэмс”, “Эрнст энд Янг”, “СКЭНД”,  “Джапан Табака Інтэрнэшнл Эсэндзі” і “Данонбел”, якія ўжо плённа супрацоўнічаюць з нашай alma mater.

Дзень кар’еры пашырае свае маштабы. Таксама ў кірмашы вакансій прынялі ўдзел “Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусь”, “Планета тэсціравання”, “Агенцтва Уладзіміра Граўцова”,  “Альтэрнатыўная лічбавая сетка”,  “Керамін-Сталіца Інвест”,  “Профігруп”,  “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў” і  “Наваком Груп”. Акрамя таго былі запрошаны грамадскія і адукацыйныя арганізацыі, такія як Цэнтр адукацыйнага і дзелавога турызму “Эду Трэвэл Эджэнсі”, Ліга добраахвотнай працы моладзі, інфармацыйна-практычная ўстанова “Студэнцкая фабрыка думкі, міжнародная моладзевая незалежная арганізацыя “AIESEС”.

Студэнты маглі паўдзельнічаць у розыгрышы прадукцыі кампаніі “Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусь”, а таксама пазмагаецца за прызы ад “Студэнцкай фабрыкі думкі” ў конкурсе на веданне дзелавога этыкету ці праверыць сваю трапнасць гульнёй у дартс і зарабіць зніжку на IT-навучанне. бгу день карьеры

Аднак галоўная мэта Дня кар’еры – паспяховае працаўладкаванне выпускнікоў БДУ. Таму ў гэты раз былі максімальна ўлічаны пажаданні студэнтаў у падборы кампаній-удзельніц веснавога Дня кар’еры. А для тых, хто так і не змог знайсці сабе прыдатную вакансію, але мае час у запасе, у новым семестры адбудзецца яшчэ больш маштабнае мерапрыемства – “Дзень кар’еры. Восень–2015”.

Ксенія КАРАВАЯ

бгу день карьеры

print

Вам таксама можа спадабацца: