Быць годнымі іх подзвігу!

13 мая, 2015.

паштоўкі 1

 З пачатку года ў БДУ пачалася грандыёзная падрыхтоўка імпрэзы да 70-годдзя Вялікай Перамогі. У лютым на гістарычным факультэце адбыўся круглы стол з прадстаўнікамі ветэранскіх арга­ні­зацый, а ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю правяло акцыю «Паштоўка ветэрану». Студэнты БДУ мелі магчымасць павіншаваць герояў вайны паштоўкамі, набытымі ці створанымі самастойна на лю­бы густ: ад скрапбукінгу да акварэльнага жы­вапісу. Акрамя таго, у нашым універсітэце прайшоў конкурс «Найлепшая студэнцкая газета». Факультэцкія рэдакцыі падалі конкурсныя нумары на тэмы «70-годдзе Вялікай Перамогі» і «Год моладзі».
А 17 красавіка ў БДУ дадзены афіцыйны старт цыклу мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі. У гэты дзень прайшла патрыятычная акцыя «Мы – спад­чыннікі Перамогі!». Галоўным мерапрыемствам стаў праект «Ліст ветэрану». Усе пасланні БДУ былі адпраўлены па паштовых адрасах удзельнікаў вайны. Адбылася таксама прэзентацыя настольнага рэтракалендара «Дванаццаць Герояў Савецкага Саюза». Фатаграфіі герояў на старонках выдання прэзентавалі пераможцы конкурсу «Студэнт года–2014». Сучасная моладзь захоўвае ў памяці імёны сваіх папярэднікаў, ім студэнты БДУ на старонках календара выказваюць сваё прызнанне за выяўленую гераічнасць, мужнасць, бясстрашнасць. Словы падзякі за мірную сучаснасць размешчаны пад кожнай фатаграфіяй герояў. Гэты каляндар стане памятным падарункам ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

рэтра-каляндар
Міжнародны моладзевы форум «Святло Вялікай Перамогі» прайшоў 6–8 мая на базе САК БДУ «Брыганціна». У працы форуму прынялі ўдзел 200 прадстаўнікоў студэнц­кага актыву ВНУ Азербайджана, Беларусі, Германіі, Казахстана і Расіі.
Эстафету падтрымалі факультэты і інсты­туты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Ходзін прадставіў нашу краіну ў складзе журы конкурсу «Вялікая Айчынная: урокі вайны і гісторыя агульнай Перамогі». Удзельнікам конкурсу мог стаць любы школьны настаўнік гісторыі Беларусі і Расіі ва ўзросце не старэйшым за 28 гадоў. Арганізатары – Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Расія сёння».
Сайт «Слава героям БДУ» распрацаваны студэнтамі факультэта сацыякультурных камунікацый. Тэматычныя старонкі сайта распавядаюць пра першыя дні вайны, пра дзейнасць БДУ ў гады эвакуацыі на падмаскоўнай станцыі Сходня, пра герояў-добраахвотнікаў, якія сышлі на фронт ад­разу з аўдыторыі, а таксама пра паваеннае аднаўленне ВНУ.
Конкурс перакладу ваеннай паэзіі правяла кафедра англійскай мовы гуманітарных факультэтаў. Пераможцы вызначаліся ў трох намінацыях: «Найлепшы пераклад на беларускую мову англамоўнай паэзіі»; «Найлепшы пераклад на рускую мову англамоўнай паэзіі» і «Найлепшы пераклад на англійскую мову паэзіі на беларускай мове».
Фотаконкурс «Перамога ў аб’ектыве» зладзіла пярвічная прафсаюзная аргані­зацыя студэнтаў ВНУ. У працах павінна бы­ла прасочвацца тэма адной з чатырох намінацый: «Водгаласы мінулага» (спалучэнне сучаснасці з тым, што нагадвае пра вайну); «Твар нашай Перамогі» (партрэт ветэрана); «Мы не забыліся» (стаўленне сучаснікаў да трагічных падзей 1941–1945 гг.); «Мінулае побач» (здымак нашых дзён, зняты пад тым жа ракурсам, як і фота ваеннага часу).
Оnline-конкурс «Парад Перамогі» стар­таваў 20 красавіка. Інтэлектуальны марафон  разгарнуўся  ў групе БДУ «УКантакце». Усяго было зададзена 80 пытанняў. Узнагаро­джанне найлепшых знаўцаў ВАВ адбудзецца 7 мая на імпрэзе Дня Перамогі.
Кульмінацыйным момантам святкавання стане мітынг і ўрачысты прыём у рэкта­раце, прысвечаныя 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На гэтым імпрэзы не скончацца, а будуць працягвацца аж да Дня Незалежнасці 3 лі­пеня і завершацца ўдзелам студэнтаў ва ўрачыстым шэсці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

карты, деньги, два ствола

print

Вам таксама можа спадабацца: