Унікальны праект дазваляе акунуцца ў мінулае, звязанае з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У гэтым дапамагаюць фотапрацы студэнтаў БДУ!
Адрозненнем прац сёлетняга года ад мінулага стала выкарыстанне элемента паўтору людзей у кадры. Маладыя дзяўчаты і хлопцы, якія з’яўляюцца ў наш час студэнтамі БДУ, станавіліся ў тое ж становішча і прыблізна на тое ж самае месца, як гэта рабілі “равеснікі” 60–70 гадоў назад на старых фатаграфіях.
Дзякуючы праекту і прадстаўленым фотапрацам кожны можа прачуць дух часу, які адначасова аб’ядноўвае пакаленні студэнцкім жыццём і аддалены ад нас дзесяцігоддзямі.