У БДУ прайшла кранальная імпрэза “Мая сям’я ў гады вайны” (+музыка)

20 мая, 2015.

IMG_9911

Па традыцыі 15 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўрачыста адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Сёлета па ініцыятыве псіхалагічнай службы гэта свята атрымала назву “Мая сям’я ў гады вайны”.

Асноўным лейтматывам мерапрыемства стала спалучэнне яшчэ свежых душэўных успамінаў ад свята “са слязамі на вачах”, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з сямейным летапісам неацэннага ўнёску ў набліжэнне дня Перамогі кожным удзельнікам сем’яў студэнтаў, супрацоўнікаў БДУ і ветэранаў Маскоўскага раёна г. Мінска.

IMG_9970

IMG_9978

Да гэтага мерапрыемства супрацоўнікамі псіхалагічнай службы, фундаментальнай бібліятэкі, а таксама пярвічных прафсаюзных арганізацый супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ была праведзена прадуктыўная папярэдняя праца. Студэнты ўсіх факультэтаў пісалі лісты-звароты да сваіх продкаў, запаўнялі анкеты “Мая сям’я ў гады вайны”, рыхтавалі фотаальбомы, буклеты, удзельнічалі ў конкурсе творчых прац “Славянскі калейдаскоп” і фотаконкурсе “Перамога ў тваім аб’ектыве”.

IMG_9959

Старонку ўспамінаў пра сваіх гераічных продкаў адкрылі студэнткі 1 курса Шашкова Лізавета (фізічны факультэт), Людчык Юлія (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій), Вейдэ Ганна (біялагічны факультэт) і курсанты 4 курса ваеннага факультэта Матвееў Канстанцін, Бачкароў Дзмітрый і Лазар Андрэй, чые эсэ “Мая сям’я ў гады вайны” прызнаны аднымі з найлепшых.

IMG_9966

Вядучыя гэтага мерапрыемства – Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч, заслужаны работнік БДУ, студэнты 2 курса Дзягіль Марыя (філалагічны факультэт) і Тонзель Андрэй (факультэт міжнародных адносін) прадэманстравалі “майстар-клас” правядзення імпрэзы, прысвечанага сям’і ў гады вайны.

На адным дыханні гучалі проза, паэзія ў выкананні ветэранаў БДУ і Маскоўскага раёна (Збароўскі Э. І., прафесар ДІКСТ, Касцюкевіч Ф. Х., ветэран Вялікай Айчыннай вайны), студэнтаў-пераможцаў творчага конкурсу (Купрыянец Т., фізічны факультэт; Роўда К., філалагічны факультэт; Пятровіч І., гістарычны факультэт; Сяліцкі Д., факультэт журналістыкі). Да глыбіні душы закранулі прысутных музычныя нумары ў выкананні Улада Калачова (юрыдычны факультэт), Вольгі Шабекі (факультэт журналістыкі), Валерыі Казловай (біялагічны факультэт), Дзмітрыя Нікановіча (факультэт журналістыкі). Працятыя болем звароты да сваіх прадзядуляў Ляшкевіч Юліі (ДІКСТ) і Хадзько Наталлі (філалагічны факультэт) выклікалі слёзы на вачах слухачоў.

Асаблівае ўражанне засталося ва ўдзельнікаў мерапрыемства ад эмацыйнага выступлення вучня 5 класа гімназіі № 17 Токарава Канстанціна, які выканаў песню “Я вернусь победителем”.i8oDfel_KjM Несмяротная песня “Пусть всегда будет солнце”, выкананая выхаванцамі дзіцячага сада № 20 г. Мінска, нікога не пакінула абыякавым. А выпушчаныя з дзіцячых рук паветраныя шары з жураўлікамі сталі знакамі нашай памяці пра загінулых воінаў і ўдзельнікаў вайны, якія пайшлі ў мірны час.

IMG_9945

Творчыя працы студэнтаў, прысвечаныя ролі ўдзельнікаў сям’і ў вызваленні Еўропы ад акупантаў, настолькі цікавыя, глыбокія і патрыятычныя, што прысутныя ў зале ветэраны выступілі з прапановай пра выданне кнігі пад рубрыкай “Мая сям’я ў гады вайны”.

Мы абавязаны памятаць гераічны подзвіг нашых продкаў, весці і перадаваць сямейны летапіс унукам, праўнукам, каб жыць і захоўваць мір на Зямлі.

Тамара КАРАСЦЯЛЁВА, дацэнт, супрацоўнік псіхалагічнай службы БДУ

Фота Юліі ІШМУРАТАВАЙ

IMG_9865

Мой милый, если бы не было войны… ( муз. Марка Минкова — стихи Игоря Шаферана). Поёт Валентина Толкунова


print

Вам таксама можа спадабацца: