Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець: вышэйшую адукацыю; схільнасць да навуковых даследаванняў, рэкамендацыю савета факультэта (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання) або досвед практычнай працы не меншы за два гады на пасадах, што патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі; для тых, хто паступае на дзённую ці завочную форму навучання: здадзеныя кандыдацкія іспыты (замежная мова, філасофія і метадалогія навукі) і залік (асновы інфармацыйных тэхналогій) да паступлення ў аспірантуру.
Для тых, хто паступае ў аспірантуру для навучання ў завочнай форме атрымання адукацыі і ў форме суіскальніцтва, досвед практычнай працы не меншы за два гады на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі, з’яўляецца абавязковым.
Для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі I ступені па спецыяльнасцях педагагічнай галіны навукі прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю і стаж працы ў сферы адукацыі ў якасці спецыяліста з вышэйшай адукацыяй не меншы за два гады.
Дапускаецца паступленне ў аспірантуру асоб, спецыяльнасць (спецыялізацыя) вышэйшай адукацыі якіх не адпавядае галіне навукі, па спецыяльнасці якой плануецца іх навучанне ў аспірантуры. Падчас навучання дадзеныя асобы павінны таксама здаць іспыт у аб’ёме агульнаадукацыйнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці (спецыялізацыі), якая супадае са спецыяльнасцю ў аспірантуры ці блізкай да яе.
Навучанне ў аспірантуры БДУ ажыццяўляецца як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і на платнай аснове.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру і дактарантуру, падаюць на імя рэктара заяву, да якой прыкладаюць дакументы ў адпаведнасці з пералікам, вызначаным Міністэрствам адукацыі. Дакумент, які сведчыць асобу, і арыгіналы дакументаў пра адукацыю прад’яўляюцца пры паступленні ў аспірантуру асабіста.
Падрабязная інфармацыя па правілах прыёму, у т. л. план прыёму і пералік дакументаў, на сайце БДУ (http://www.bsu.by /Адукацыя/ Аспірантура і дактарантура/ Тым, хто паступае ў аспірантуру) ці па тэлефоне: 209-51-73, 209-50-24.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 1 жніўня па 30 верасня 2015 года па адрасе: г. Мінск, вул. Бабруйская, 9, каб. 414, аддзел аспірантуры і дактарантуры.
БДУ аб’яўляе прыём у аспірантуру і дактарантуру
25 Jun, 2015.