Фундаментальная бібліятэка: погляд студэнта

16 Jun, 2015.

ФБ БГУ Зал информационных ресурсов по науке и искусству 2+++

Ні для кога не сакрэт, што становішча біб­ліятэк у сучасным грамадстве не самае лепшае. Калос культуры, які трывала стаяў не адну тысячу гадоў, у стагоддзе інфармацыйных тэхналогій займеў гліняныя ногі і пахіснуўся. Ніводны сацыяльны інстытут не па­пакутаваў у выніку інфар­мацыйнага буму так моцна, як бібліятэка. Навукоўцы наперабой спрачаюцца, чаму так адбылося, а біблія­тэ­ка­рам даводзіцца выяўляць не­звычайную вынаход­лі­васць, каб ізноў прыцягнуць у свае сцены людзей, перасычаных вольным доступам да любой інфармацыі ў глабальнай сетцы. Фактычна, ім даво­дзіцца нанова выбудоў­ваць адносіны з грамадст­вам, якое яшчэ зусім нядаў­на востра мела патрэбу ў біб­ліятэцы, а сёння ўсё часцей адмаўляецца ад яе.
Эвалюцыйная тэорыя кажа, што ў складаных умовах выжывае толькі той, хто прыстасоўваецца, і менавіта на гэта цяпер накіраваны высілкі працаўнікоў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Прыстасавацца да рынку інфармацыйных паслуг, які ўвесь час змяняецца, было няпроста, але бібліятэкары з гэтым справіліся. Нядаўна адкрылася пасля рамонту абноўленая чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і мастацтве. Хто б што ні казаў пра выміранне бібліятэк, гэта месца выклі­кала ў мяне вельмі сур’ёзныя ўражанні.
Па-першае, сёння тут шмат народу! Ніхто не папракне супрацоўнікаў біблія­тэкі ў тым, што яны не ведаюць, як прыцягнуць чытачоў. Хтосьці працуе за камп’­ютарамі, хтосьці праглядае свежую прэсу, хтосьці, сха­ваўшыся ад старонніх вачэй і ўлад­каваўшыся ямчэй, гля­дзіць відэа на YouTube. Ба­лазе хуткасць бясплатнага бесправоднага доступу да інтэрнэту ў гэтай зале гэта дазваляе лёгка! І ўсё адбываецца ў атмасферы цішыні і спакою, за якую я раней так шанаваў утульныя кава­шопы, месцы палом­ніцтва сучаснай прагрэсіў­най мо­ладзі.
Па-другое, работнікі Фун­даментальнай бібліятэкі руй­­нуюць стэрэатыпны воб­раз бібліятэкара, які трывала засеў у свядомасці людзей яшчэ з савецкіх часоў. Тут вас з усмешкай сустрэнуць маладыя сімпатычныя су­пра­цоўніцы, ані не падобныя да класічнай «бабулі-ў-аку­лярах-і-вязанай-кофце». Іх зычлівасць і гатоўнасць дапамагчы выклікаюць да сябе прыхільнасць. Шмат у чым з-за такога стаўлення да наведнікаў хочацца прый­сці сюды зноў.
Па-трэцяе, у новай чытальнай зале я ўбачыў тое, што прымусіла мяне зноў паверыць у новае пакаленне. Гэта былі маладыя людзі, якія чыталі кнігі! Я не хачу сказаць, што сучасная моладзь зусім не чытае. Я проста ніколі да гэтага не бачыў цэлай групы маладых лю­дзей, якія б чыталі папяровыя кнігі ў памяшканні, дзе працуе бясплатны Wi-Fi! Для чытання тут ёсць усё: ас­вятленне, атмасфера і цэлая процьма выдатных выданняў класікаў і сучасных аўтараў. На паліцах чакаюць сваіх чытачоў кнігі Дастаеўскага і Набокава, Джэймса Джойса і Уілкі Колінза, Джона Р. Р. Толкіна і Ніка Пярумава. У зале знойдуцца кнігі на любы густ. Пацешыла таксама наяўнасць паліцы буккро­сінгу.

ФБ БГУ безопасная полка Bookcrossing в Зале информационных ресурсов по науке и искусству Калі хто не ў курсе, Bookcrossing – гэты міжна­родны рух, закліканы папулярызаваць чытацкую культуру. Удзельнікі руху проста пакідаюць прачытаныя кнігі ў адмыслова пазначаных пунктах і выбіраюць сабе новыя з тых, што пакінулі іншыя. Рады, што рух пачаў разві­вацца і ў нашай краіне.
Увагу кожнага, хто ўва­ходзіць у чытальную залу, абавязкова прыцягвае тэх­налагічны агрэгат, размешчаны на адным са столікаў непадалёк ад дзвярэй. Пры­к­меціўшы групу заці­каў­леных студэнтаў, якія ўваж­ліва вывучалі яго канструкцыю, я падышоў бліжэй і высветліў што да чаго. Агрэгат на паверку апынуўся самым сучасным 3D-прын­тарам вытворчасці CubeX.

ФБ БГУ Зал информационных ресурсов по науке и искусству 3D принтерПра такія да сёння мне да­водзілася толькі чытаць! І ўжо ніяк я не думаў, што сустрэну гэты варты старонак твораў у жанры навуковай фантастыкі апарат у чытальнай зале бібліятэкі!
Напрыканцы хацелася б сказаць, што, седзячы ў зале інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і мастацтве ФБ, я ўсвядоміў адну простую праўду: людзі не ідуць у бібліятэку не таму, што з ёй штосьці не так, а таму, што не ведаюць, што іх там чакае! Пабываўшы тут адзін раз, я вырашыў завітваць сюды часцей.
Сяргей АРЛОЎ

print

Вам таксама можа спадабацца: