Карту з інтэлектам прэзентавалі ў БДУ (+відэа)

17 Jun, 2015.

DSC_7076

Старшыня кіравання ТАА “Белінвестбанк” Генадзь Сысоеў і рэктар БДУ Сяргей Абламейка падпісваюць пагадненне па ўкараненні шматфункцыянальнах інтэлектуальных ідэнтыфікацыйных картак

Цырымонія падпісання дамовы пра выпуск першай партыі шматфункцыянальных інтэлектуальных пасведчанняў супрацоўнікаў БДУ адбылася 4 чэрвеня.

Новае пасведчанне распрацавана спецыялістамі БДУ, ААТ «Белін­вест­банк» і групай беларускіх прыватных кампаній на аснове міжна­роднай плацёжнай карты Master Card.
Дадзеная ўнікальная пластыкавая карта аб’ядноўвае ў сабе тры функцыі. Па-першае, гэта ідэнты­фікацыйнае пасведчанне, на якое наносяцца фатаграфія і тэкст. Па-другое, гэта магчымасць элект­ронна-лічбавага подпісу, з дапа­могай якога супрацоўнікі БДУ могуць падпісваць пэўнага кшталту дакументы. Таксама навінка будзе выкарыстоўвацца як зарплатная банкаўская карта, пасродкам якой можна ажыццяўляць плацяжы ў Беларусі і за мяжой.

Интеллектуальная идентификационная карта разработана для БГУ Специалисты БГУ, ОАО "Белинвестбанк" и группа белорусских частных компаний на основе международной платежной карты Master Card разработали многофункциональную интеллектуальную идентификационную карту для сотрудников вуза. Генеральное соглашение по внедрению многофункциональных интеллектуальных карт в БГУ подписали 4 июня в ведущем вузе страны. На снимках: 1. председатель правления ОАО "Белинвестбанк" Геннадий Сысоев и ректор БГУ академик Сергей Абламейко подписывают соглашение по внедрению многофункциональных интеллектуальных идентификационных карт в БГУ. 2. председатель правления ОАО "Белинвестбанк" Геннадий Сысоев и ректор БГУ академик Сергей Абламейко. 3. Многофункциональная интеллектуальная идентификационная карта. Фото Оксаны Манчук, БелТА.

Новае інтэлектуальнае пасведчанне супрацоўніка БДУ – прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы высокіх тэхналогій

Адзначым, радыёчастотная ідэн­тыфікацыя выкарыстоўваецца ў БДУ з 2003 г. ва ўнутры­ўні­версітэцкіх інфармацыйных сістэ­мах для арганізацыі прапускной сістэмы і размежавання доступу ў памяшканні. Тады ў БДУ быў ука­ранёны першы ў Беларусі інтэ­лектуальны студэнцкі білет на аснове высокіх тэхналогій.
Распрацоўка інтэлектуальнага пасведчання супрацоўніка БДУ – чарговы праект вядучай ВНУ кра­іны ў галіне аўтэнтыфікацыі фі­зіч­ных асоб.

Па словах рэктара БДУ Сяргея Абламейкі, у перспектыве ў карту могуць заносіцца не толькі пашпартныя дадзеныя, але і медыцынская інфармацыя. Усе звесткі, якія тычацца стану здароўя чалавека, будуць захоўвацца не толькі ў паліклініцы, але і заўсёды мецца пры сабе, што можа спатрэбіцца ў надзвычайных выпадках.
Як адзначыў дырэктар картцэнтра ААТ «Белінвестбанк» Вадзім Галоўчыц, укараненне ўнікальных карт сярод супрацоўнікаў ВНУ – пілотны праект, па выніках якога можна будзе казаць пра яго маштабаванне як на БДУ, так і на ўсю сістэму адукацыі.
Дырэктар ЦІТ БДУ Юрый Ва­ратніцкі растлумачыў: «Мы хочам не толькі перавесці значную частку адміністрацыйнай дакумен­тацыі ў электронны выгляд, але і даць магчымасць нашым выкладчыкам выстаў­ляць адзнакі ў электрон­ным выглядзе, а студэнтам прад’­яўляць дыпломныя, курсавыя працы, рэфераты, не раз­дру­коўваючы іх».
Інтэлектуальнае пасведчанне супрацоўніка БДУ – адзін з першых прыкладаў эфектыўнага выкарыстання дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы высокіх тэхналогій. Вопытны ўзор быў адзначаны дыпломам на міжна­родным спецыялізаваным форуме ТIBО–2014.
Першыя 100 пасведчанняў су­пра­цоўнікі БДУ атрымаюць у чэр­вені. У новым навучальным годзе плануецца пачаць масавае выкарыстанне новых дакументаў, якія з’яўляюцца носьбітамі электрон­нага лічбавага подпісу, што паскорыць працэс зацвярджэння навучальнай дакументацыі.
Над праектам каля года пра­цавалі разам адразу пяць арга­ні­зацый. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар БДУ Сяргей Абламейка, старшыня кіравання ААТ «Белінвест­банк» Генадзь Сысоеў, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і інавацыях ТАА «Софтклуб» Ула­дзімір Анішчанка, дырэктар ТАА «Інфакард» Таццяна Ясю­кевіч, дырэктар ЗАТ «НТЦ Кантакт» Анатоль Цеплякоў.
Сяргей ШАФАЛОВІЧ

ВІДЭА

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: