Уладальнік малой Крыштальнай савы “Што? Дзе? Калі?” Антон Іокаў: “Перад гульнёй спяваем першую частку песні “Капітал” (+відэа)

18 Jun, 2015.

Антон Иоков что?где?когда?Калі глядзіш тэлевізар, здаецца, што людзі, якіх нам паказваюць, недасягальныя, далёкія ад простых людзей. Газета “Універсітэт” разбурае стэрэатыпы. Уладальнікам малой Крыштальнай савы вясновай серыі гульняў “Што? Дзе? Калі?” у Беларусі студэнт ФПМІ Антон Іокаў падзяліўся сваімі невялікімі сакрэтамі.

 — Антон, скажы, як патрапіў у элітарны клуб?

— Да моманту, калі мяне паклікалі на адбор у беларускі тэлеклуб, я ўжо паспеў пагуляць у тэлевізійны брэйн-рынг у Маскве і ў Мінску, а таксама ўжо сядзеў за элітарным сталом у Паляўнічай хатцы – гэта, напэўна, і паслужыла выдатнай рэкамендацыяй. Прайшоў адбор разам з іншымі – і патрапіў у клуб. Мы адзін аднаго ведалі да дэбюту ў клубе, таму што ўсе мы гуляем у спартыўную версію “Што? Дзе? Калі?”.

— Як праходзяць трэніроўкі?

— Абавязкова ёсць разумовыя практыкаванні. Напрыклад, у якасці размінкі мы разгадваем славесныя пярэкруты, напрыклад, фраза “Даўжыня – брат бяздарнасці” становіцца выразам “Сцісласць – сястра таленту”. Таксама існуе такое практыкаванне: каманда ўстае ў кола і, не абменьваючыся знакамі, без папярэдняй дамоўленасці і сістэмы, лічыць да ста так, каб кожную наступную лічбу называў хтосьці адзін. Адразу заўсёды атрымліваўся хор галасоў, але потым мы пачыналі адчуваць адзін аднаго і дзейнічаць зладжана. Гэта вельмі карыснае практыкаванне, яно дапамагае камандзе стаць адзіным цэлым.

что?где?когда?малая хрустальная сова

Мы ніколі не рыхтуемся па прынцыпе “сесці і вывучыць кучу энцыклапедый”. Лепш развіваць логіку і вучыцца абмяркоўваць і прыслухоўвацца адзін да аднаго. Але дасведчаны трэнер дзіцячых каманд валодае тым стандартным наборам ведаў з розных сфер, які абавязкова спатрэбіцца ў гульні: біблейскія сюжэты, кнігі, карціны, міфы і гэтак далей. А ў дасведчаных гульцоў з гадамі веды назапашваюцца ў галаве.

— А як размяркоўваюцца ролі ў камандзе?

антон иоков что?где?когда?

— Ёсць генератары ідэй, якія не змаўкаюць усё абмеркаванне, прапануючы ўсё новыя і новыя версіі. І “людзі-энцыклапедыі”, вельмі начытаныя і эрудыяваныя, якія знойдуць адказ на пытанні, для якіх логікі недастаткова – патрэбныя спецыфічныя веды. Ёсць нават адзіночкі, якія могуць маўчаць 50 секунд, абдумваючы пытанне самастойна, а потым нечакана выдаць правільны адказ. Такія людзі таксама патрэбныя. Капітан каманды арганізоўвае абмеркаванне і выбірае правільную версію з усіх прапанаваных. Але размеркаванне роляў насамрэч не вельмі строгае. Усё залежыць яшчэ і ад настрою, і ад сітуацыі, і нават ад пытання. Наогул, самае галоўнае – гэта каб усе хацелі гуляць, былі захопленыя і зацікаўленыя. І трэба быць сябрамі, ладзіць паміж сабой, разумець адзін аднаго, праводзіць час разам не толькі на трэніроўках – у камандных гульнях без гэтага ніяк. І лепш, калі збіраюцца дапытлівыя людзі, якія думаюць лагічна. Тады, згуляўшыся, каманда стане моцнай.

— Скажы, ці існуе ў цябе якія-небудзь рытуалы?

антон иоков

— Рытуал пакуль з’явіўся толькі адзін: перад гульнёй мы спяваем першую частку песні “Капітал”, вылучаючы слова “барада” і замяняючы “капітал” на “капітан” (усміхаецца).

— Адыгрыш з 1:5 можна лічыць гістарычным і годным павагі. Якія эмоцыі панавалі за сталом?

— Усё, што было да ліку 1:5, я ўзгадваю насілу, як быццам усё адбывалася ў сне. Потым кожны раўнд мы “паміралі” і адраджаліся. Я некалькі разоў адкідваўся на крэсла, думаючы, што гульня скончана. Адчуванні пасля гульні апісаць проста немагчыма – гэта быў неверагодны кактэйль з эмоцый і фізічная змардаванасць.

— Ты ўладальнік малой Крыштальнай савы – што-небудзь змянілася ў табе пасля перамогі?

— Я стаў троху больш упэўнены ў сабе. Некаторыя выкладчыкі зараз любяць згадваць мае інтэлектуальныя захапленні – можа, на іспыце гэта мне неяк дапаможа. Пасля фіналу серыі сталі часцей пісаць незнаёмыя дзяўчаты – у гэтым плане таксама варта падзякаваць камандзе (смяецца).

— Што б ты параіў тым, хто хоча пачаць гуляць у “Што? Дзе? Калі?”?

— Абавязкова ідзіце і займайцеся, вы добра праведзяце час! У школьнікаў наогул шмат магчымасцяў. Дзіцячае “Што? Дзе? Калі?” вельмі добра развітае ў Беларусі. Турніры рознага ўзроўню, цікавыя пытанні… У Беларусі нават праходзіць чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў. Лепш пачынаць займацца з 6–8 класа. Але і калі вы старэйшыя, паспрабуйце ўсё адно. Збярыце каманду з сяброў і шукайце трэнера. Яны ёсць амаль ва ўсіх гарадах. Калі вы адзін, не перажывайце, проста прыходзьце на трэніроўку, каманду вам падбяруць. Трэнеры займаюцца бясплатна як з дзецьмі, так і з дарослымі, бізнес на гэтым ніхто не робіць, так што пра фінансавае пытанне можна не турбавацца.

— А ці ёсць у цябе мэта, якую хочаш дасягнуць у сваім жыцці?

— Я хацеў бы гуляць так доўга, як атрымаецца, пакуль ёсць цікавасць і час, знаёміцца з новымі людзьмі. Але, наогул, я не загадваю. Я проста жыву ў гульні!

Яўген САКАЛОЎСКІ

ВІДЭА

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: