Cанаторыю-прафілакторыю быць!

2 Jul, 2015.

профілакторій бгу4 чэрвеня адбылася сустрэча-нарада прадстаўнікоў студэнцкага прафкама і адміністрацыі санаторыя-прафілакторыя БДУ з удзелам прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзіміра Суворава. На ёй была абмеркавана праца дадзенай установы і вызначаны кірункі яе дзейнасці.

Санаторый-прафілакторый на сустрэчы прадстаўлялі галоўны ўрач Дзяругіна Вольга Аляксанд­раўна, урач-тэрапеўт Шорах Але­на Уладзіміраўна і галоўная мед­сястра Шкурдзэ Тамара Аляксан­д­раўна.
Праца санаторыя памянялася з пераездам. Да мінулага года сана­­торый-прафілакторый  размяш­чаў­­­­ся ў інтэрнаце БДУ № 3 (вул. Курчатава, 6), у сувязі з неабходнасцю правядзення капітальнага рамонту інтэрната санаторый быў пераве­дзены на базу інтэрната БДУ № 11 (вул. Дзяржынскага, 87) і інтэрната № 4 (вул. Чурлёніса, 7). Санаторыю атрымалася правесці неабходнае ліцэнзаванне, а праз год будзе пра­ходзіць акрэдытацыя ўстановы, таму меркаванне студэнтаў, а таксама прапановы па працы санаторыя вельмі важныя.
Сустрэча пачалася з апісання бягучага стану санаторыя-прафі­лак­торыя: на сёння перад ім стаіць праблема недабору кліентуры. Мінімальная наведвальнасць сана­торыя-прафілакторыя выпадае на перыяд сесіі. Але нягледзячы на пэўную сезоннасць, агульная колькасць ахвотных паправіць здароўе зменшылася. Персанал санаторыя скараціўся да мінімуму – у сана­то­рыі працуюць 7 чалавек, уключаючы ўрача, санітарку, медсясцёр, інструктара ЛФК і загадчыка гас­падаркі. Супрацоўнікі імкнуц­ца не ўжываць хімічных сродкаў, лекаў (толькі ў экстранных выпадках), гарантуюць індывідуальны падыход да студэнта, на базе паказанняў, з якімі быў накіраваны студэнт на аздараўленне, складаецца праграма і даюцца рэка­мен­дацыі з улікам спецыфікі захворвання. У планах працы санаторыя-прафілакторыя абсталяванне во­да­лячэбніцы, бо расце колькасць захворванняў вегетатыўнай нервовай сістэмы – аптымальным рашэннем з’яўляец­ца водалячэнне.
Перавага працы санаторыя-прафілакторыя – выдача талонаў на харчаванне, каб студэнт меў магчымасць паўнавар­тасна хар­чавацца. Рэалізацыя та­лонаў магчымая ў сталовых БДУ, спіс якіх увесь час папаўняецца.
Працай санаторыя-прафіла­кто­рыя студэнты задаволены, аднак ёсць і шэраг праблем. На сустрэчы шляхам сумеснага дыялогу абмер­кавалі незадаволенасць студэнтаў графікам працы санаторыя, бо часам ва ўніверсітэце затрым­лі­ваешся дапазна і проста не паспяваеш наведаць працэдуры. профилакторий бгуЯшчэ паўстаў шэраг пытанняў пра магчымасць рэалізацыі талонаў на харчаванне не «дзень у дзень». Бо зноў жа, бываюць дні, калі няма магчымасці наведаць сталовую, а губляць грошы студэнтам не хочацца. Была разгледжана і праблема недастатковай інфарматыўнас­ці пра працу санаторыя-прафілак­торыя, падчас якой было прынята рашэнне пра аказанне інфарма­цыйнай падтрымкі дзейнасці санаторыя-прафілакторыя з боку прафкама студэнтаў БДУ.
Задаваліся пытанні і пра магчымасць наведвання санаторыя за­межнымі студэнтамі. Актывістам растлумачылі, што магчымасць аз­дараўлення замежных студэнтаў у санаторыі-прафілакторыі БДУ маецца, аднак за поўны кошт і без талонаў на харчаванне.
На ўсе пытанні былі дадзены падрабязныя тлумачэнні, і рэка­мендацыі студэнтаў былі прыняты да ўвагі. У выніку сустрэчы было вынесена рашэнне пра захаванне санаторыя-прафілакторыя БДУ, бо гэта ўнікальная магчымасць для студэнтаў раз у год умацаваць сваё здароўе па даступным кошце.
Ганна ХАЦЯНОВІЧ
Фота Кацярыны РУДКОЎСКАЙ

print

Вам таксама можа спадабацца: