Узнагароды еўрапейскіх гульняў. Спартыўныя дасягненні нашых студэнтаў

2 Jul, 2015.

баку бгу олимпийские игрыСтудэнты БДУ заваявалі залаты і два бронзавыя медалі на Еўрапейскіх гульнях у Баку і тым самым зрабілі важкі ўнёсак у скарбонку нацыянальнай зборнай.

Першакурсніца юрыдычнага факультэта Алена Амялюсік стала пераможцай у жаночай шасейнай гонцы і прынесла другое «золата» беларускай велакамандзе пасля «пачыну» Васіля Кірыенкі у «раз­дзелцы».елена омелюсик баку олимпийские игры Дыстанцыю працягласцю 120,7 км новаспечаная чэмпіёнка пераадолела за 3 гадзіны 20 мін. 36 сек. Другой да фінішу з такім жа часам прыйшла полька Катаржына Невядома, а трэцяе месца ў Ганны ван дэр Брэген з Нідэр­ландаў. Алена Амялюсік вырвала перамогу на апошніх сантыметрах дыстанцыі. Яшчэ дзве беларускі Вольга Антонава і Таццяна Шаракава фінішавалі ў другой групе з вынікам 3 гадзіны 25 мін. 53 сек.
Таксама на рахунку студэнтаў БДУ два бронзавыя медалі па грэка-рымскай барацьбе, заваяваныя прадстаўнікамі таго ж юрыдыч­на­га факультэта пяцікурснікам Вік­тарам Сасуноўскім і перша­кур­снікам Іосіфам Чугашвілі.
Падчас турніру ў катэгорыі да 80 кг Віктар Сасуноўскі быў мацнейшы за грузіна Лашы Габадзэ, наступным зрынутым супернікам стаў немец Фларыян Ноймаер.Віктар Сасуноўскі У 1/2 фіналу беларус не змог выйграць у расіяніна Яўгена Салеева, будучага чэмпіёна, і правёў паядынак за бронзавы медаль.У суцяшальным паядынку ён апынуўся мацнейшым за ўкраінца Аляксанд­ра Шышмана. Паядынак за бронзу беларус правёў з відавочнай перавагай. Віктар Сасуноўскі ўжо на старце зарабіў два балы за выкананы накат, а затым яму ўдаўся яшчэ адзін прыём, які практычна забяспечыў перамогу.
Першакурснік юрфака Іосіф Чу­га­швілі заваяваў бронзу ў вагавай катэ­горыі 130 кг.s000051_357246Падчас турніру ён перамог грэка Аляксандраса Пападатаса, у чвэрцьфінале – вядомага нямецкага атлета Эдуарда Попа, але ў паўфінале саступіў азербай­джанцу Сабахі Шарыяці. У паядынку за бронзавую ўзнагароду Іосіф Чугашвілі сустрэўся з грузінскім атлетам Якабі Каджая і змог пра­вес­ці вырашальны накат.
Трэнерам студэнтаў БДУ выступае старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту ВНУ Мікалай Прусаў.
У складзе беларускай зборнай выступіў яшчэ адзін студэнт юрфака чацвёрта­курснік Джавід Гамза­таў (грэка-рымская барацьба).
Аліна ДАШКЕВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца: