Электронны гід першакурсніка запушчаны ў БДУ (+відэа)

11 Sep, 2015.

 минск. бгу. внутренний дворик. студенты. ноутбук Фото Артура Прупаса

Гэты анлайн-праект быў распрацаваны адмыслова да Дня ведаў і накіраваны на моладзевую аўдыторыю. Інфармацыйны акцэнт зроблены на асноўных запатрабаваннях першакурснікаў: даведацца, як атрымаць інтэрнат, панізіць аплату за навучанне, а таксама пра даступныя пункты харчавання.
Студэнты могуць азнаёміцца з дзейнымі ў БДУ моладзевымі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання, творчымі і спартыўнымі секцыямі. Немалаважнае значэнне сёння маюць магчымасці міжнароднага абмену. Гід накіруе ў патрэбны раздзел, каб аформіць стажыроўку і прыняць удзел у адукацыйным праекце за мяжой.
Адмысловае месца на сайце адведзена сацыяльным гарантыям навучэнцам БДУ. Тут можна даведацца, як атрымаць абанемент у басейн, трэнажорную залу і аздаравіцца ў санаторыі-прафілакторыі ВНУ. Адзначым, уся інфармацыя электроннага рэсурсу падаецца праз інфаграфіку і відэа.
“Першакурснікам важна сацыяльна адаптоўвацца з першых дзён навучання ва ўніверсітэце, – адзначае начальнік медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў. – Галоўная задача сайта – дапамагчы “пачаткоўцам” асвоіцца і сацыялізавацца. Студэнты павінны ведаць пра тыя магчымасці, якія ім дае ВНУ, а патэнцыял у БДУ сапраўды немалы”.
Распрацоўшчыкам электроннага гіда першакурсніка з’яўляецца медыяцэнтр БДУ.
Глядзіце відэа:


print

Вам таксама можа спадабацца: