Кафедра створана ў верасні 1975 года. Першымі супрацоўнікамі былі Антаневіч Анатоль Барысавіч, Еравенка Валерый Аляксандравіч, Князеў Павел Мікалаевіч, Куляшоў Аляксандр Аркадзьевіч, Мазель Мая Хаімаўна. Крыху пазней да кафедры далучыліся Ждановіч Вітольд Феліксавіч, Забрэйка Пётр Пятровіч, Прохараў Васіль Аляксеевіч. З дня яе заснавання па цяперашні час кафедрай загадвае лаўрэат прэміі ЛКСМБ і Дзяржаўнай прэміі Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Радына Якаў Валянцінавіч.
Кафедра займаецца выкладаннем i даследаваннямi па функцыянальным аналiзе і тэорыi iмавернасцяў, якiя з’яўляюцца аднымi з галоўных матэматычных дысцыплiн. Зараз тут працуе 12 выкладчыкаў, i ўсе маюць вучоную ступень.
За апошнія 10 гадоў на кафедры падрыхтавана 25 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук. Усяго тут абаронена больш за 100 кандыдацкiх дысертацый, а 18 выпускнікоў атрымалі ступень доктара навук!
Толькi за апошнiя гады было выдана больш за 20 кнiг, а таксама вялікая колькасць манаграфiй i артыкулаў. Акрамя таго, вядзецца шырокая мiжнародная дзейнасць. Гэта i падрыхтоўка алiмпiяднiкаў, якiя амаль заўсёды вяртаюцца з медалямi; i ўдзел у мiжнародных канферэнцыях; i абмен вопытам з замежнымi калегамi. Украiна, Расiя, Германiя, Швецыя, Швейцарыя, Алжыр, В’етнам, Францыя, Аўстрыя, Польшча – вось няпоўны спiс краін, з якiмi падтрымлiваюцца навуковыя кантакты.
Шчыра вiншуем усiх работнiкаў кафедры з яе 40-годдзем i жадаем нiколi не спыняцца на дасягнутым, будаваць вялiкiя планы i далей заставацца лiдарамi ў навуковай i выкладчыцкай дзейнасцi!
Ад студэнтаў мехмата
Яўгенія КРЫЖАНОЎСКАЯ
Кафедры функцыянальнага аналiзу – 40!
28 Sep, 2015.