Студэнцкі псіхалагічны клуб запрашае ў відэасалон і гульнятэку

8 Sep, 2015.

студенческий псіхологіческій клуб бгу

Клубная дзейнасць Псіхала­гічнай службы БДУ зарэкамендавала сябе як эфек­тыўная форма развіцця псіха­ла­гічнай культуры студэнтаў. Якасць вашага жыцця, поспехі ў пра­фесійнай дзейнасці, асабістае шчасце шмат у чым залежаць ад узроўню псіхалагічнай культуры.
Студэнцкі псіхалагічны клуб (СПК), арганізаваны на базе нашай службы, вось ужо 12 гадоў карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў студэнтаў. Сюды імкнуцца тыя, хто выказвае цікавасць да псіхалогіі, жадае знайсці адна­думцаў, атрымаць кансультацыю. Несумнеўнай вартасцю СПК з’яўляецца гнуткасць формаў і метадаў працы, што дазваляе ўдзельнікам клуба напаўняць яе зместам у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і запатрабаваннямі.
Дзейнасць клуба прадугле­джвае працу ў чатырох кірунках: відэасалон, навуковае відэа, гульнятэка, пасяджэнні СПК.
На сеансах відэасалона ўдзельнікі могуць паглядзець і абмеркаваць напоўненыя глыбокім сэнсам фільмы. Наступны аналіз ключавых момантаў фільма дазваляе кожнаму зрабіць карысныя высновы, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні.
Для працы ў кірунку «навуковае відэа» ў клубе сабраны самыя вядомыя псіхалагічныя, навуко­ва-папулярныя фільмы і відэа: «Псіхалогія хлусні», «Гульні розуму», «Забароны», «Тэорыя змовы» і інш. Сумесны прагляд і далейшая дыскусія даюць магчымасць удзельнікам у даступнай форме пазнаёміцца з самымі сучаснымі псіхалагічнымі тэорыямі, пашырыць далягляд, палепшыць сама­ацэнку.

студенческий псіхологіческій клуб бгу
Гульнятэка мяркуе гульнявую форму зносін студэнтаў у псіхалагічных, настольных, ролевых гульнях. Дзейнічаючы ў рамках абраных роляў, мадэлюючы тую ці іншую сітуацыю, кожны атрымлівае магчымасць папрацаваць над сваімі слабымі бакамі і ўсвядоміць моцныя. Займальныя гульні («Рассмяшыць сфінкса», «Асацыяцыі», «Зразумей мяне», «Мафія» і інш.) абяцаюць удзельнікам нязмушаныя зносіны, замацаванне ведаў і навыкаў у займальнай форме.
На пасяджэннях СПК разглядаюцца актуальныя пытанні студэнцкага жыцця. Кожная сустрэча прысвечана пэўнай тэме, абранай студэнтамі: «Эфектыўная каму­нікацыя», «Міжасобаснае ўзаема­дзеянне», «Спосабы барацьбы са стрэсам» і інш. Пасяджэнні СПК – гэта свайго роду «псіхалагічная гасцёўня», куды можа прыйсці любы студэнт, які хоча лепш разумець свой унутраны свет і арыентавацца ў навакольнай рэчаіснасці.
Стаць удзельнікам СПК вельмі проста: вам усяго толькі трэба быць студэнтам БДУ. І тады кожны чацвер у 19.00 наш клуб гасцінна расчыніць свае дзверы па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 4 – 201.
Расклад сустрэч студэнцкага псі­халагічнага клуба можна даведацца па тэлефоне: (017)209 56 07.

print

Вам таксама можа спадабацца: