Весткі з рэктарата

30 Sep, 2015.

казаковаСТАРШЫНЁЙ Саюза жанчын БДУ абрана прафесар філалагічнага фа­­культэта Ірына Кaзакова. На­мес­нікамі прызначаны: па агульных пытаннях Ала Буціна (нам. дырэктара ФБ), па міжнародных сувязях – Ірына Алюніна (старшы выкладчык гістарычнага факультэта).
Справаздачна-выбарная канферэнцыя саюза адбылася ўлетку бягучага года. Да гэтага аргані­за­цыю ўзначальвала дацэнт ФФСН Святлана Савіна, якая стала ганаровым старшынёй. Саюз жанчын БДУ – гэта некамерцыйная арга­нізацыя, створаная ў 1999 г. Яе дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку, абарону правоў і інтарэсаў жанчын, якія працуюць ці навучаюцца ў БДУ. Членамі саюза з’яўляюцца каля 500 супрацоўніц і студэнтак.

Безымянный 400ДАМОВА пра супрацоўніцтва пад­пісана паміж БДУ і Пекінскім уні­вер­сітэтам тэхналогій і бізнесу (КНР). Гэты дакумент прадугледж­вае абмен студэнтамі, магіст­рантамі, аспірантамі і дактарантамі для навучання, стажыроўкі і навучальнай практыкі; выкладчыкамі для чытання лекцый, абмену досведам і інфармацыяй па навучальна-метадычнай працы, навучальных планах і праграмах; арга­нізацыю сумесных даследаванняў, канферэнцый, а таксама іншыя формы супрацоўніцтва.

head_ib_689863+ЧАТЫРЫ міжнародныя праекты ў рамках конкурсу адукацыйнай праграмы Еўрапейскага саюза Eras­mus+ «Стварэнне патэнцыялу ў сфе­ры вышэйшай адукацыі» вый­граў БДУ. Іх рэалізацыя плануецца ў партнёрстве з ВНУ ЕС на працягу 2015–2017 гг. Адзначым, большасць новых праектаў уяўляе сабой тэматычны працяг ініцыятыў па праграме Tempus, якія рэалі­зуюцца ў БДУ.
У наш час БДУ бярэ ўдзел у рэа­лізацыі 21 адукацыйнага праекта ЕС, уключаючы 4 праекты Erasmus+ «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі», 9 праектаў Tempus, 6 праектаў Erasmus Mundus і 2 праекты Jean Monnet.

c2a0598ca7aa9f1db099709eea95157dСПЕЦЫЯЛІЗАВАНАЯ  двухдзённая канферэнцыя па прававых стандартах і сістэме дамоў і канвенцый, распрацаваных у рамках Савета Еўропы, адкрылася 15 верасня ў БДУ. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, акадэмічнага асяроддзя і няўрадавых арганізацый, а таксама эксперты Савета Еўропы. Былі разгледжаны наступныя канвенцыі: пра стварэнне сістэмы рэгістрацый завяшчанняў; пра абарону прыватных асоб у дачыненні да аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных асабістага характару; па правах чалавека і біямедыцыне; супраць гандлю чалавечымі органамі; па прадухіленні і барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын і з гвалтам у сям’і; рамачная канвенцыя пра абарону нацыянальных меншасцяў і інш.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: