Як удасканаліць студэнцкае самакіраванне? (+вiдэа)

23 Sep, 2015.

 «Выбірай.BY» Журавков Абламейко БГУ

11 верасня, роўна за месяц да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у рэктараце БДУ адбыліся «Адкрытыя дэбаты «Выбірай.BY», якія праходзяць па ўсёй краіне.

У Мінску мэты, задачы і праблемы студэнцкага самакіравання абмяркоўвалі каманды лідараў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» устаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў. На дэбатах прысутнічала і «каманда» экспертаў: міністр аду­кацыі Міхаіл Жураўкоў, рэктар БДУ Сяргей Абламейка, рэктар МДЛУ Наталля Баранава, рэктар Міжна­роднага ўніверсітэта «МІПСА» Станіслаў Князеў, прарэктар БНТУ Аляксандр Цыганаў і першы сакратар цэнтральнага камі­тэта ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў. Перад працай каманд быў запушчаны сімвалічны зваротны адлік да прэзідэнцкіх выбараў.

 «Выбірай.BY» Журавков Абламейко БГУ

Перад працай каманд быў запушчаны сімвалічны зваротны адлік да прэзідэнцкіх выбараў

Падчас размінкі каманды сы­шліся на меркаванні, што асноўная мэта органаў студэнцкага самакіравання сёння – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнтаў у творчай, навуковай дзейнасці.

 «Выбірай.BY» БГУ Моладзевыя лідары ўпэўненыя, што эфектыўнасць студэнцкага самакіравання ў тым, што менавіта студэнты бачаць праблему знутры і пры неабходнасці могуць падзя­ліцца ёю з адміністрацыяй. Апроч гэтага ўдзельнікі дэбатаў абмер­кавалі выбары лідара грамадскіх арганізацый. Узнімалася пытанне пра неабходнасць уніфікацыі студэнцкага самакіравання на рэспубліканскім узроўні. Удзельнікі дэбатаў сышліся на думцы, што асноўныя кірункі працы грамадскіх арганізацый залежаць ад традыцый даступнасці адукацыі кожнага ўніверсітэта.
Каманды прызналіся, што задаволены супрацоўніцтвам органаў студэнцкага самакіравання з адміністрацыямі ўніверсітэтаў. Аднак ад абмеркавання некаторых нюансаў усё ж устрымаліся. Падчас гутаркі высветлілася, што для паспяховага развіцця ВНУ многія маладыя людзі хацелі б стаць рэктарам сваёй альма-матар. Але былі і тыя, каму такая перспектыва не прыйшлася даспадобы. Прычына простая: быць рэктарам – вялікая адказнасць, лепш быць прарэктарам.
Міхаіл Жураўкоў спаслаўся на СМІ, якія сцвярджаюць, што ў Беларусі ў параўнанні з заходнімі краінамі студэнцкае самакіраванне недастаткова развітае. Аднак каманды аспрэчылі гэту не зусім прыемную думку. «Ва ўніверсітэтах нашай краіны троху іншыя традыцыі, чым ва ўніверсітэтах Захаду. Цалкам натуральна, што і дзейнасць органаў студэнцкага самакіравання ў нас у краіне будзе адрознівацца», – растлумачылі моладзевыя лідары.
Напрыканцы быў сфармуляваны тэзіс пра тое, што «студэнцкае самакіраванне было, ёсць, будзе». І дзень за днём яго дзейнасць бу­дзе ўдасканальвацца. Бо на дэбатах абмяркоўваліся пытанні пра ўніфікацыю і планаванне працы студэнцкага самакіравання. На жаль, рэгламент часу не дазволіў камандам абмеркаваць яшчэ шэраг пытанняў. Але мне здаецца, гэта нагода праводзіць падобныя мерапрыемствы як мага часцей.
Перамогу ў дэбатах атрымала каманда «Актыў. BY», якая выявіла сябе ярчэй і больш аб’ектыўна глядзела на надзённыя праблемы.

 «Выбірай.BY» БГУ

Аднак гэта не значыць, што каманда Perpetuum Mobile паказала сябе горш. «Вы іншыя, але вы класныя», – гэтымі словамі Міхаіла Жураўкова і скончыліся «Адкрытыя дэбаты «Выбірай. BY».
Валерыя СЦЯЦКО

print

Вам таксама можа спадабацца: