Акно ў Еўропу. Распрацоўкі БДУ былі прадстаўлены на Днях беларускай навукі, арганізаваных ў межах Сусветнай выставы EXPO-2015 у Мілане

13 Oct, 2015.

 

 EXPO ­- 2015 БГУ

У нацыянальным павільёне дэман­страваліся дасягненні і патэнцыял айчыннай навукі. Адным з мера­прыемстваў стаў форум «Перспек­тыўныя кірункі даследа­ванняў у Рэспубліцы Беларусь для забеспячэння харчовай бяспекі і паляпшэння якасці жыцця». На ім выс­ту­піў прарэктар па навуковай рабоце БДУ акадэмік Алег Івашкевіч з прэзентацыяй наву­кова­тэхнічнай прадукцыі комплексу вядучай ВНУ Беларусі. Пасля вяртання Алег Анатольевіч падзя­ліўся з намі сваімі ўражаннямі:

–   Сусветная выстава – гэта, вядома, грандыёзнае мерапрыемства, дзе амаль кожная краіна ладзіць сваю экспазіцыю. Сёлета яна прысвячалася пытанням экалогіі, якасці прадуктаў харчавання, медыцыне і біябяспецы. Некаторыя краіны групаваліся па асобных накірунках, напрыклад, прадстаўлялі толькі сельскагаспадарчую прадукцыю, як той жа Із­раіль. Беларусь вельмі годна выглядала на фоне іншых. Уявіце са­бе: павільён у выглядзе зялёнай гары, падзеленай пасярэдзіне ко­лам жыцця з імітацыяй вадаспаду, прычым, што цікава – засаджанай са­праўднай зялёнай цыбуляй.

209519,19 попытка

– Насамрэч, вельмі арыгі­нальна…

–   Нездарма праз наш павільён ішла вялікая плынь народу. Тысячы людзей сем’ямі пазнаёміліся з нашай краінай. Да таго якраз 29 верасня быў адкрыты дзень для дзяцей, якіх падвозілі з усёй Італіі, так што было вельмі страката і га­манліва.

– Што да практычнай дзей­насці?

–   У межах ЭКСПА­2015 на працягу двух дзён мы праводзілі Дні беларускай навукі. Прадстаўнікі ака­дэмічнай і ўніверсітэцкай наву­кі, аховы здароўя і аграпрамысловага комплексу на чале са старшынёй ДКНТ Аляксандрам Шуміліным падрыхтавалі 17 выступленняў. У тым ліку зрабіў два даклады і я ад БДУ. Першы даклад тычыўся тэх­налогіі атрымання ядомых плёнак для ўпакоўкі харчовых прадуктаў. Гэта выключна ўнікальная рас­працоўка. Мы прадэманстравалі экалагічная бяспечныя, біярас­кла­дальныя ўзоры ўпаковак, якія італьянскія спецыя­лісты з задавальненнем пакаштавалі. І другі даклад быў па ачыстцы вады. Таксама вядомая наша тэхналогія.

– Алег Анатольевіч, якія, на Ваш погляд, перспектывы нашых распрацовак на еўрапей­скім рынку?

–   Варта адзначыць, што ў італьянцаў нашы экспанаты выклі­калі непадробную цікавасць, яны не чакалі, што ім прапануюць рас­пра­цоўкі такога ўзроўню. Далей ужо пойдзе канкрэтная праца са спецыялістамі. На нашай прэзен­тацыі прысутнічалі рэдактары навуковых часопісаў, якіх адмыслова запрасілі, і мы разлічваем, што пасля выхаду публікацый пачнуць усталёўвацца прамыя кантакты.

Сяргей ШАФАЛОВІЧ

 

print

Вам таксама можа спадабацца: