Дзе ўбачыць экстрым і пазагараць па восені?

6 Oct, 2015.

БГУ- FEST 2015
Літаральна. На прыродзе ў канцы верасня. Не, не за мяжой, а амаль што ў Мінску. “На БДУ- FEST 2015”—адкажу я. Але ўсё па парадку.
… На базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лідар» 18 верасня праводзіўся Першы Фестываль актыўнага ладу жыцця нашага ўніверсітэта “БДУ ФЭСТ 2015 года»! Пятніца выдалася надзвычай спякотнай. Стоўбік тэрмометра з самага ранку паказваў 27 градусаў. Каб студэнтам было лягчэй дабрацца да Цэнтра, спецыяльна падрыхтавлі транспарт, які ў запланаваны час ад’язджаў ад галоўнага корпусу БДУ.
Прызнаюся, нават на апошні аўтобус, што адпраўляўся зранку, я не паспела. Замаркоцілася. Цалкам не ўяўляючы сабе, куды ехаць, патэлефанавала арганізатарам. На маё здіўленне, трубку паднялі адразу, падрабязна растлумачылі, як дабрацца да патрэбнага пункту. Села на 136 аўтобус ля Стэлы. Чым бліжэй было да месца назначэння, тым больш моладзі заставалася ў транспарце. Ехалі хлопцы з веласіпедамі. Весела балбаталі дзяўчаты. Прапусціць “Адукацыйны Цэнтр Лідар” было не магчыма. На патрэбным прыпынку стаялі валанцёры ў белых майках, якія добра было бачна здалек.
DiXfyVdZZbg
Дарога павяла ў лясок. Праз кожныя 5 крокаў віселі ўказальнікі на дрэвах. Прайшоўшы “фэйс-кантроль”, папала на пляцоўку каля сцэны. На хвілінку разгубілася, бо не ведала, у які бок глядзець і куды ісці. Музыка гучала, напэўна, з кожнага куточку, людзі снавалі, мітусіліся… Многія былі з размаляванымі фарбай тварамі. Паўсюль віравала!
Побач вядучы пастаянна праводзіў конкурсы, латэрэі, аб’яўляў пераможцаў… І так на працягу дня. Я не адзін раз яшчэ сюды вярнуся. Студэнты танчылі, вызначалі, хто лепш рухаецца пад музыку.
БГУ- FEST 2015Усміхаліся, каб паказаць самыя… белыя зубы. Чыталі скорагаворкі без запінкі. І, канешне, атрымлівалі прызы.
Хлопцы з веласіпедамі аказаліся ўдзельнікамі фэста, а яшчэ любіцелямі сапраўднага экстрыму. Скокнуць на стол? Легка! Зрабіць пераварот у паветры? Добра! Упэйнена, многія засталіся прыхільнікамі гэтага майстэрства.
БГУ- FEST 2015
А я накіравалася да вялікай сцэны, дзе таксама ад кожнага руху замірала сэрца. Ролеры паказвалі майстар-клас.
IMG_4168А яшчэ паказыталі нервы назіральнікаў. Пераскокваючы цераз удзельнікаў трукаў (а гэта былі ахвотныя з гледачоў), паставілі новы рэкорд. Пасля выступлення мы зрабілі самае мнагалюднае сэлфі і занялі першае месца.

Дарэчы, артысты з ролер-школы “In Move”.  Каманда заснавана 20 лістапада 2011. За ўсю кар’еру ў капітана каманды Дзмітрыя Азарка (з 2007г.) 12 медалёў і 3 кубкі. А у гэтым годзе Дзмітрый пабіў рэкорд РБ — скокнуў  у вышыню  на 135см (на Belarus Slalom Series).  Роллеры “In Move”  таксама пастаянна ўдзельнічаюць  ў спаборніцтвах, выступалюць  на  фестывалях. Апошні з іх—  “Гонка легенд” .  З тых, хто выступаў на нашым фэсце,  у БДУ вучыцца  дзяўчынка Каця Бухтинова, першакурсніца Інстытута журналістыкі.

На гэтай сцэне адбылося доўгачаканае адкрыццё самаго фестывалю. Павітаць спартсменаў і гасцей прыехалі прарэктар БДУ Уладзімір Сувораў, старшыня прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка, начальнік галоўнага ўпраўлення па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, а таксама вядомая алімпійка Любоў Чаркашына.
БГУ- FEST 2015
Тут прайшла цырымонія адкрыцця малых Алімпійскіх гульняў. Адбылася прэс-канферэнцыя, а пасля ўзнагароджвалі пераможцаў гульняў спартсмены Дзяніс Магер і Аляксандра Наркевіч, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Вольга Локцева.
Як адзначыў Валянцін Кірык, студэнт 3-га курса факультэта сацыякультурных камунікацый і галоўны стваральнік мерапрыемства, першасная мэта была здейснена.

“Ідэя фестывалю была ў тым, каб паказаць, што студэнты БДУ цікавяцца ўсім. Мы займаемся не толькі навукай, але і спортам, і нейкай творчасцю. Разам з тым, БДУ-фэст задаў тон усім універсітэцкім мерапрыемствам. Студэнты, супрацоўнікі, наогул тыя, хто цікавіцца БДУ, меў магчымасць пазнаёміцца з універсітэтам”.

Дарэчы, месца для правядзення фэста і вялікага натоўпу народа было шмат. Тут утульна размясціліся палаткі з вырабамі ручной работы. Студэнткі-рукадзельніцы мелі магчымасць прадаваць свае тварэнні. Ініцыятары запрашалі гасцей фатаграфавацца, сябраваць з мімамі, гуляць ў валейбол, распісваць рукі хной, вучыцца кідаць дроцікі ў дартсе (аказваецца, я не так ужо дрэнна страляю).
БГУ- FEST 2015Быў куток, дзе ігралі ў angry birds, перацягвалі канат, займаліся на трэнажорах.
Стаміўшыся, я прысела на мяккую канапу. Між іншым, такіх месцаў для адпачынку было шмат. Арэлі, атаманкі, пластыкавыя крэслы… Пад цеплым сонейкам я не толькі расслабілася, але і загарэла! Прафкам паклапаціўся і аб тым, каб у спякоту раздавалі ўсім мінеральную ваду. Добра падсілкавацца можна было, падышоўшы да палатак. Прапаноўвалі гарбату, каву, печыва. Самым папулярным прадуктам заставалася марозіва.
Увечары Вялікая сцэна стала месцам неверагоднага канцэрту. Выступы танцавальных каманд, музыкальных калектываў і таленавітых спевакоў дзівілі сваёй разнастайнасцю.
БГУ- FEST 2015 Практычна ўсе нумары, якія ўбачылі гледачы фестывалю, былі пастаўлены ўпершыню. Хіт за хітом канцэрт набліжаўся да сваёй кульмінацыі, на сцэне з’явілася група Litesound. Адчуваўся настрой свята. А самым чаканым госцем вечара апынуўся Аляксандр Саладуха. Фінальнай кропкай мерапрыемства быў маляўнічы салют.
Так, з добрым настроем, стомленая, але шчаслівая, я прыехала дадому. У мяне засталіся прызы і сувеніры, а галоўнае – цудоўныя успаміны пра Першы Фестываль актыўнага ладу жыцця БДУ.
Таццяна МОРАВА
БГУ- FEST 2015
БГУ- FEST 2015
print

Вам таксама можа спадабацца: