«Калі кажуць пра тапаніміку – то гэта Рылюк». Да 80-годдзя са дня нараджэння выбітнага беларускага географа

14 Oct, 2015.

Рылюк Георгий ЯковлевичУ кожнага з нас пра навучанне застануцца цёплыя ўспаміны. І хутчэй за ўсё гэта будуць вобразы сяброў і выдатных выкладчыкаў. Геаграфічны факультэт багаты на такіх асоб.
80 гадоў таму нарадзіўся Георгій РЫЛЮК – выбітны бела­рускі тапаніміст і географ.

З гэтай нагоды кафедрай фізічнай геа­графіі свету і адукацыйных тэхна­логій былі арганізаваныя адмысловыя навуковыя чытанні імя Г. Я. Рылюка. Напачатку была адкрыта выстава­прэзентацыя навуковых ра­­бот, дзе былі сабраныя амаль усе працы, выданні, пад­руч­нікі, кнігі, што напісаны прафесарам.

Арганізатары зрабілі акцэнт на правядзенне круглага стала, дзе прагучалі цёплыя словы пашаны і ўспаміны сяброў, калегаў, вучняў Георгія Рылюка.
Адкрываў сустрэчу прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ А. Л. Тол­с­цік: «Унёскам такіх людзей ганарыцца ўніверсітэт. Самы галоўны здабытак – гэта людзі, што тут працуюць, і мы павінны па годнасці іх цаніць!». Пасля ўзяў слова на­мес­нік дэкана па навуковай рабоце геаграфічнага факультэта С. І. Кузь­мін: «Рылюк быў найвыдат­нейшым лектарам, педагогам, быў вельмі камунікабельным чалавекам, і мне вельмі прыемна, што мы шануем такую асобу. Шмат хто звязвае імя Рылюка з геафакам!».
Далей словы падзякі і пашаны паляцелі як птушкі ў вырай, усе выкладчыкі добра памяталі «свайго Жору».

Рылюк Георгий Яковлевич геофак
М. В. Кухарчык: «На мяне як на чалавека паўплывалі 2 чалавекі – гэта мой бацька і Г. Я. Рылюк. Ён звяртаў велізарную ўвагу на свае лекцыі, даходзіла да таго, што яго паслухаць прыходзілі нават студэнты мехмата! Я да сёння адчуваю глыбокую пашану, ён так займальна гэта рабіў, што мы сядзелі рот разявіўшы».
А. Я. Яротаў: «У вузкай атмасферы Рылюк умудраўся казаць пра балцкія і літоўскія тапонімы. А га­ворачы пра ВКЛ… Першы адзел пытаўся, чым яны там займаюцца?  Гэта была неардынарная асоба. Ён збіраў кемлівых вучняў і ініцыяваў гульню «Вашае слова, Эрудыты!» на беларускім тэлебачанні. У пачатку 90­х прамаўляў па­беларуску, папулярызаваў нашу мову. І, увогуле, калі кажуць пра тапаніміку – то гэта Рылюк».
А. Г. Кальмакова: «Г. Я. Рылюк – мой настаўнік з вялікай літары, гэта быў мой любімчык, яго лекцый чакалі, не прыйсці на іх было сорамна. Ён успрымаў студэнтаў як жывых людзей, а не як масу. Рылюк казаў, што выкладчык можа называцца выкладчыкам толькі тады, калі ён любіць студэнтаў і свой прадмет».

Рылюк геофак
У маёй памяці ёсць такі ўспамін: у школьныя гады рыхтаваўся да алімпіяды па геаграфіі і мая выкладчыца ледзь не на святочным рушніку давала пачытаць кнігу па геаграфіі Рылюка. Тады гэта было дзіўна для мяне, але цяпер я разумею. Глядзіце, прайшло амаль 10 гадоў, як няма Георгія Якаўлевіча, але памяць жыве да гэтага часу. Не пра кожнага чалавека ўзгадваюць нават і праз пяць гадоў.

Рылюк Георгий ЯковлевичГ. Я. Рылюк (1935 – 2006) – нарадзіўся ў в. Пікачы Драгічан­скага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ ў 1963 г., на якім пачаў працаваць з 1966 г. Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная фізічная геаграфія і тапаніміка.

 

 

Ягор ЛЕВАЧОЎ

Рылюк Георгий Яковлевич

print

Вам таксама можа спадабацца: