У апошні час усё больш людзей вучыць англійскую мову. У інтэрнэце з’явілася велізарная колькасць рэсурсаў, якія дапамагаюць вывучыць замежную мову з дапамогай улюбёных песень і цікавых фільмаў. І наш універсітэт не адстае!
Студэнцкі савет па якасці адукацыі факультэта сацыякультурных камунікацый стварыў праект, у межах якога кожны студэнт БДУ, незалежна ад узроўню ведання мовы, можа авалодаць ёй значна лепш!
Праект называецца «Англійская мова падчас атрымання вышэйшай адукацыі ў БДУ». «Нашы студэнты-лінгвісты кожны тыдзень праводзяць заняткі для трох узроўняў валодання мовай, – распавядае кіраўнік праекта старшыня ССЯА ФСК Кацярына Вараб’ёва. – Робяць яны гэта ў адвольнай форме. Мы глядзім відэа, чытаем скорагаворкі, разбіраем цікавую лексіку. А яшчэ паміж справай п’ём гарбату з печывам, што стварае адмысловую сяброўскую атмасферу, якая і так нефармальная і прайгравае прынцып «роўны навучае роўнага». На наш погляд, гэта больш эфектыўны спосаб вывучэння мовы, чым зазубрыванне. Як можна заўважыць, мы шмат размаўляем, развіваючы тым самым гутарковую гаворку».
Дарэчы, у першым занятку ўзяў ўдзел прафесар англійскай мовы Універсітэту Усходняга Вашынгтона Сміт Грант
Прайшло ўжо некалькі заняткаў у рамках гэтага праекта, і кожны студэнт, які пабываў там, адчувае велізарнае захапленне ад ініцыятывы. Праца праекта па ўзроўнях падзяляецца наступным чынам: заняткі са студэнтамі, у якіх пачатковы ўзровень валодання англійскай, праходзяць па серадах у 15:30. Сярэдні ўзровень вывучаюць па аўторках у гэта ж час. А тыя, хто жадае палепшыць сваю гутарковую англійскую, наведваюць заняткі па чацвяргах а палове чацвёртай.
Сваімі ўражаннямі ад заняткаў падзялілася студэнтка 5 курса юрфака Ганна Коваль:
«Я толькі-толькі пачала вучыць англійскую мову, бо да гэтага часу вывучала французскую, – кажа студэнтка. – Я была прыемна здзіўлена тым, у якой цікавай форме мне мае аднагодкі даюць новыя і карысныя веды! Вельмі выдатна вучыць англійскую мову менавіта такім чынам. Тут ты працуеш не на адзнаку, а на свае веды».
І ўсіх студэнтаў, якія жадаюць вывучыць англійскую мову, мы запрашаем на заняткі. Давайце вучыцца разам! vk/humsko
Мухабат ХАДЖАМУРАДАВА
Махры ЯГШЫЕВА