Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце».
Фотапрацы ацэньваліся ў дзевяці намінацыях. У спаборніцтве фатаграфій сваёй alma mater прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў ВНУ. Сёлета выхаванцы БДУ даслалі 520 фотапрац.
“Твары БДУ” лепш за ўсіх “паказаў” другакурснік ФПМІ Ілья Качан. Пераможнае “БДУ ў эмоцыях” узнавіла пяцікурсніца Інстытута журналістыкі Юлія Ішмуратава. Студэнт 1 курса хімічнага факультэта Андрэй Замжыцкі стаў першым у намінацыі “Сакавітае фота“, а ў катэгорыі “У свеце жывёл” — чацвёртакурсніца ІБМТ Кацярына Старцава.
“Нечаканы ракурс” найлепшы ў пяцікурсніцы хімічнага факультэта Крысціны Падаляка. Лідарам у “Фотарэпартажы” стала чацвёртакурсніца ФПМІ Анастасія Рабкова, а ў намінацыі “Цуды прыроды” першынство дасталася першакурсніцы геаграфічнага факультэта Аляксандры Крук. Найлепшым фатографам ва ўзнаўленні “Люстранога адлюстравання” прызнана другакурсніца ММФ Юлія Казіева. “Фота вандравання” наймацнейшае ў Анастасіі Рабкавай.
Нагадаем, урачыстая цырымонія ўзнагароджання аўтараў найлепшых відэа- і фотапрац адбылася 26 лістапада ў БДУ.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, упраўленне па справах культуры і студэнцкі саюз БДУ.
Яшчэ больш пра пераможцаў конкурсу чытайце тут
Намінацыя «Сакавітае фота»
Намінацыя «У свеце жывёл»
Намінацыя«БДУ ў эмоцыях»
Намінацыя «Нечаканы ракурс»
Намінацыя «Фотарэпартаж»
Намінацыя «Фотавандраванне»
Намінацыя «Твары БДУ»
Намінацыя «Цуды прыроды»
Намінацыя «Люстэркавае адлюстраванне»