На шляху да адукацыйных інавацый: паміж віртуальным і рэальным

23 Nov, 2015.

Национальный исследовательский Томский государственный университет (НД ТДУ)  «Дискурс университета-2015. Конструирование образовательной события »,  Центр проблем развития образования ГУВНМР

Абмеркаванне адукацыйных падыхо­даў падчас круглага стала

Група калегаў Нацыянальнага даследчага Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта (НД ТДУ) узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Дыскурс універсітэта–2015. Канструяванне адукацыйнай падзеі», арганізаванай Цэнтрам праблем развіцця адукацыі ГУВНМР.

На працягу 2014–2015 гг. была праведзена серыя навуковых эксперыментаў у Мінску, Гродне і Томску. Вялася праца ў інтэрнэце (віртуальны пленум, секцыі і форумы), інава­цыйна-адукацыйныя пошукі ва ўніверсітэцкіх і школьных аўдыторыях. На самой кан­ферэнцыі даследчыкі з НД ТДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы і БДУ прааналізавалі эксперыментальныя распрацоўкі ў дадзеных установах.
Былі абмеркаваны даклады Аляксандра Палоннікава (БДУ) «Гісторыя, стан і перспектывы адукацыйных даследаванняў. Мінск – Гродна – Томск: 2000–2015 гг.», Вольгі Калачыкавай (НД ТДУ) «Формы арганізацыі адукацыйных падзей у зменлівым універсітэце». Вынікі эксперыментальнай працы былі адлюстраваны ў дакладах Таццяны Траццяковай (НД ТДУ), Аляксандры Саланенкі і Алены Сяргеевай (НД ТДУ), Аляксандра Колышкі, Жанны Волкавай (НД ТДУ), Наталлі Карча­лавай (БДУ) і інш.
Прадстаўнік Томскай гарадской думы Ларыса Саракавая і дырэктар эксперыментальнай школы № 49 г. Томска Вольга На­зарава закранулі праблему менеджменту адукацыйных інавацый. Асноўная выснова – неабходнае стратэгічнае адрозніванне ў кі­­ра­­­­ванні падтрымкай адукацыйнага ўзнаў­лен­ня і апераджальнага развіцця.

Национальный исследовательский Томский государственный университет (НД ТДУ)  «Дискурс университета-2015. Конструирование образовательной события »,  Центр проблем развития образования ГУВНМР
Жывую цікавасць у навуковай супольнасці выклікаў майстар-клас «Інавацыйная дыдактыка ў школе: ці можа настаўнік сучаснай школы стаць даследчыкам-практыкам?», на якім вядучыя Дзмітрый Кароль і Аляксандр Палоннікаў (БДУ) мадэлявалі працэдуру школьнага ўрока з выкарыстаннем візуальна і тэкстуальна апасродкаваных формаў навучальнай камунікацыі.
У выніку плённых дыскусій была сфарміравана праграма сумесных даследчых і практычных мерапрыемстваў на 2015/2016 навуч. год, якая аб’яднае навуковыя і педагагічныя калектывы БДУ, НД ТДУ, ГрДУ імя Я. Купалы і сярэдняй школы № 49. Томска. Запланаваны выданне навукова-педагагічнай літаратуры па праблеме адукацыйных інавацый у ВНУ і школе, арганізацыя сумесных семінараў і канферэнцый, стажыровак выкладчыкаў псіхолага-педагагічных дысцыплін.
Канферэнцыя стала чарговым этапам навуковай садружнасці беларускага і ра­сійскага ўніверсітэтаў. Завяршэнне працы, аднак, не азначае завяршэнне дыялогу: ён будзе працягвацца анлайн.
Вольга ШАРКО,
Інэса ОСІПЧЫК

print

Вам таксама можа спадабацца: