Валейбольны клуб БАТЭ-БДУ выйшаў на міжнародную арбіту

19 Nov, 2015.

2753
Кубак Выкліку 2015/2016 г.г.
2-гі раунд. матч у адказ
БАТЭ-БДУ – Факел (Новы Урэнгой)
Чыжоўка-Арэна. Зала гульнявых відаў спорту.
19 лістапада 2015. Пачатак: 19.00

У першым у сваёй гісторыі еўракубкавым паядынку БАТЭ-БДУ саступіў новашчрэнгойскаму “Факелу”. Аднак у гульні «жоўта-сініх» у далёкай Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе можна знайсці і станоўчыя моманты.
КУБОК ВЫЗОВА. Першы раўнд. Першы матч
2015/11/12. Факел (Новы Урэнгой, Расія) — БАТЭ-БДУ – 3: 1 (24:26, 26:24, 25: 9, 24:19)
Расійская каманда, якая мае ў паслужным спісе нават перамогу ў Кубку CEV, – супернік, безумоўна, топавы. Аднак нельга сказаць, што «жоўта-сінія» правалілі экзамен у Новым Урэнгоі. Дружына Сяргея Часнавіцкага, паказала, што нават на фоне моцных апанентаў можа выдаваць вельмі якасныя адрэзкі.
Нельга не занесці ў актыў барысаўчанам першы сэт. БАТЭ–БДУ выйшаў на паркет выключна сканцэнтраваным і гатовым да барацьбы за кожнае ачко. Партыя так і праходзіла – мяч у мяч. «Жоўта-сінія» глядзеліся ў ёй не па-дэбютантскі ўпэўнена. І заслужана выйгралі сэт.
Гэтак жа баявіта прайшоў і другі. Прычым паўтарыўся і лік – шкада, што на гэты раз на карысць гаспадароў. Варта прызнаць, што пстрычка па носе у стартавай партыі прымусіла іх працаваць на падвышаных абаротах. Хоць і хлопцы Часнавіцкага глядзеліся нядрэнна.
Сілы скончыліся ў трэцім сэце. Яго госці аддалі практычна без бою. Не хапіла куражу і свежасці і ў заключнай частцы матчу. Палову партыі ішла роўная барацьба – 9: 9, 10:10, 11:11. А затым досвед «Факела» адбіўся. Расейцы ўцяклі ў адрыў і перамогу ўжо не аддалі.
Што ж, «жоўта-сінія» атрымалі важнае баявое хрышчэнне на кантынентальным узроўні. Будзем спадзявацца, вопыт дапаможа «затушыць» «Факел» 19 лістапада на «Чыжоўцы-Арэне».
IMG_9781

print

Вам таксама можа спадабацца: