Зоны дзеяння хіміка Алега Шадыры

3 Nov, 2015.

 

Олег Шадыро, Жанна Васанская, Центр позитронно-эмиссионной томографии, бутаминофен, вирофен, Белмедпрепараты, РНПЦ эпидемиологии и микробиологии, Святослав Бринкевич

Больш за 20 гадоў Алег Іосіфавіч кіруе кафедрай радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій БДУ. Ён прызнаны ў свеце спецыяліст у галіне радыяцыйнай і свабоднарады­кальнай біяарганічнай хіміі, га­лоўнай задачай якой з’яў­ля­ецца ўсталяванне мале­кулярных асноў узнікнення і развіцця хвароб з мэтай атрымання новых, эфектыў­ных і камерцыйна выгадных лекаў.

Зрэшты, для сустрэчы з прафесарам з’явілася яшчэ адна вельмі важная нагода. 7 кастрычніка на базе РНПЦ анкалогіі і ме­дыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава адкрыў­ся Цэнтр пазітронна-эмісій­най тама­графіі, дзе на сучасным узроўні будуць пра­во­дзіць раннюю дыягностыку анка­лагічных захвор­ванняў. У цыклатронна-радые­хіміч­най лабараторыі гэтага цэнтра працуюць вучні Шадыры.

– Алег Іосіфавіч, Вы ўзначальваеце кафедру радыяцыйнай хіміі і хімі­ка-фармацэўтычных тэхна­логій, якая функцыянуе на стыку міждысцыплінарных ведаў. Растлумачце нашым чытачам: чаму паў­стала неабходнасць на хімічным факультэце БДУ стварыць кафедру з такойнестандартнай назвай?
– Наша кафедра была створана ў 1968 годзе для падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных пры рашэнні складаных і разнапланавых задач па мірным выкарыс­танні атамнай энергіі. Яна называлася «кафедра радыяцыйнай хіміі і радыяхіміі». Адным з накірункаў дасле­да­ванняў, якія праводзяцца на кафедры, якую я ўзначаліў з 1994 года, было вывучэнне заканамернасцяў дзеяння радыяцыі на біялагічна важныя рэчывы. Агульнавядомае магутнае пашкодж­вальнае дзеянне іанізаваль­ных выпраменьванняў на арганізм, але чаму гэта адбываецца, дагэтуль не зразумела. Разабрацца ў тым, якія згубныя рэакцыі вы­клікае радыяцыя пры апра­мяненні арганізма, спрабуюць хімікі сумесна з фізікамі, біёлагамі і ме­ды­камі – адгэтуль і між­дыс­цы­плінарныя даследаванні. Гэта вельмі важна, таму што такія веды адкрываюць перспектыву на­кі­раванага ат­рымання рэчываў, якія валодаюць або радыеахоўнымі ўласці­вас­­цямі, або, наадварот, узмацняюць дзеянне вы­пра­меньвання на біяла­гічныя аб’екты. Да апошніх адносяцца рэчывы (радые­сэнсібілізатары), якія выка­рыстоўваюцца ў радые­тэрапіі анкалагічных захвор­ванняў, бо ракавыя клеткі больш устойлівыя да апрамянення, чым большасць здаровых. Олег Шадыро, Жанна Васанская, Центр позитронно-эмиссионной томографии, бутаминофен, вирофен, Белмедпрепараты, РНПЦ эпидемиологии и микробиологии, Святослав Бринкевич
Гэты кірунак працы кафедры паслужыў для мяне адной з адпраўных кропак, калі пасля распаду СССР у нас у краіне склалася няпростая сітуацыя з кадравым забеспячэннем фарма­цэўтычнай прамысловасці. Спецыя­ліс­таў для фарм­пра­мысловасці ў Беларусі не рыхтавалі. Таму па нашай ініцыятыве са згоды канцэрна «Белбія­фарм» і Мініс­тэрства аховы здароўя РБ у 1995 годзе на базе кафедры была адкрыта новая спе­цыялізацыя «Хімія лекавых злучэнняў», а сама кафедра атрымала сённяшнюю назву «кафедра радыяцыйнай хіміі і хіміка-фарма­цэўтычных тэх­налогій». Вось ужо 20 гадоў кафедра праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў для патрэб фармацэўтычнай прамыс­ловасці. Выпускнікі кафедры працуюць на ўсіх фарма­цэўтычных прадпрыемствах краіны і ў навукова-даследчых інстытутах, якія займаюцца распрацоўкай лекавых сродкаў, забяспечваючы ўкараненне ў вытворчасць сучасных тэхналогій і стварэнне інавацыйных лекаў.
З 2008 года па адпаведнай пастанове ўрада мы аднавілі падрыхтоўку спе­цыялістаў па кірунку «радыяцыйная хімія і радыяхімія», неабходных для працы на Беларускай атамнай станцыі і для выпуску радыяфарм­прэпаратаў рознага прызначэння.
– Якія навінкі ў лінейцы супраць­вірусных інава­цый­­ных ме­дыкаментаў чакаць беларускаму спа­жыўцу?
– Скіраванасць нашай дзейнасці ў стварэнні ары­гінальных лекавых прэпа­ратаў цесна звязаная з тым, што мы рабілі як радыяцыйныя хімікі. Маецца пада­бенства паміж тым, як функцыянуюць клеткі імуннай сістэмы, і працэсамі, якія вы­­клікае радыяцыя. Пры фага­цытозе і радыёлізе інду­­куюцца і задзейнічаны свабоднарадыкальныя працэсы, якія разбураюць усё на сваім шляху – і малекулы здаровых клетак, і вірусы.
Гэта аналогія дазволіла нам прапанаваць канцэпцыю пошуку антывірусных прэпа­ратаў, зыходзячы з дадзеных па радыёлізе прыродных злучэнняў. Яна заснавана на выкарыстанні рэгулятараў свабоднарадыкальных рэакцый, якія блакуюць размнажэнне вірусаў. У выніку сумесна з РУП «Белмедпрэпараты» і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі быў створаны першы бела­рускі ары­гі­нальны антыві­русны прэпарат «Бутаміна­фен», які пры лячэнні герпесу не саступае ацыклавіру. Потым быў даведзены да аптэк прэпарат «Актавір» – гэта камбінацыя «Бутаміна­фену» з нуклеа­зіднымі прэпа­ратамі – вельмі эфек­тыўны супрацьгерпетычны сродак. Працы па стварэнні антывірусных прэпаратаў выконваліся ў рамках трох праектаў МНТЦ з агульным аб’ёмам фінан­савання ~ 1 млн дол. ЗША. У выніку іх выканання быў адкрыты новы клас анты­вірусных срод­каў, перс­пек­тыўных для ўка­ранення ў медыцынскую практыку. Асабліва хочацца адзначыць прэпарат «Віра­фен», які валодае высокай супрацьгрыпознай актыў­насцю. На да­дзены момант ён прайшоў таксікалагічныя і даклінічныя выпрабаванні.Олег Шадыро, Жанна Васанская, Центр позитронно-эмиссионной томографии, бутаминофен, вирофен, Белмедпрепараты, РНПЦ эпидемиологии и микробиологии, Святослав Бринкевич
– Нам застаецца толькі спадзявацца, што гэты прэ­парат вельмі хутка пасту­піць у аптэкі. Якія яшчэ напрамкі фармацыі ўяўляюць для Вас ціка­васць?
– Вядома, гэта сродкі для лячэння анкалагічных за­хвор­ванняў. Справа ў тым, што сярод рэчываў, якія валодаюць супрацьвіруснымі ўласцівасцямі, ёсць злу­чэнні, якія эфектыўныя як супрацьпухлінныя агенты. Даволі вядомы прыклад з прэпаратамі, атрыманымі на аснове нуклеазідаў, вытворныя якіх выкарыстоўваюцца пры лячэнні інфекцыйных і анкалагічных захворванняў.
Свабоднарадыкальныя працэсы, якія мы вывучаем, могуць іграць важную ролю ў канцэрагенезе. Вядома, што ракавыя клеткі размножваюцца ва ўмовах гіпаксіі, калі канцэнтрацыя кіслароду істотна ніжэйшая, чым у клетках крыві. На кафедры больш за 20 гадоў вывучаюцца свабоднарадыкальныя ператварэнні біялагічна важных рэчываў, якія рэалі­зуюцца ва ўмовах гіпаксіі пад дзеяннем розных фак­тараў. Былі адкрыты новыя свабоднарадыкальныя рэ­ак­цыі распаду біямалекул, якія драматычна змянялі іх уласцівасці.
Атрыманыя веды дазво­лілі нам прапанаваць рэчывы і іх камбінацыі з вядомы­мі супрацьпухліннымі срод­камі, якія павінны прымусіць ракавыя клеткі акісляцца і дэструктураваць, што будзе прыводзіць да іх гібелі. Праведзеныя ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі першыя вопыты нас натхняюць на працяг даследа­ван­няў. Тут ёсць шмат нявырашаных пытан­няў. Але ў адным я ўпэўнены: праца падобнага маштабу павінна кантралявацца і фінанса­вац­ца дзяржавай.
– Вядучыя ўніверсітэты свету ганарацца сваімі навуковымі школамі, на­ву­коўцамі, паспяховымі выпускнікамі… Пад Вашым навуковым кіраўні­цт­вам абаронена 20 кан­дыдацкіх і 2 доктарскія ды­сертацыі. Раскажыце пра сваіх перспектыўных маладых вучняў.
– Выпускнікі кафедры – гэта, як правіла, яркія і прафесійна кваліфікаваныя асобы. Многія з іх працуюць за мяжой, абаранілі дысер­тацыі і займаюць добрыя пасады.
У нас цесная сувязь са шматлікімі навуковымі цэнт­рамі свету. Дастаткова сказаць, што ў апошняе дзеся­цігоддзе мы сумесна з Універсітэтам г. Лейпцыг праводзім даследаванні па вывучэнні свабоднарадыкальных ператварэнняў кам­панентаў клеткавых мембран, вынікі якіх апубліка­ваны ў прэстыжных часопі­сах. Удзельнічаючы ў гэтых працах, нашы выпускнікі абараняюць дысертацыі як у Лейпцыгу, так і ў БДУ і працуюць у той жа Германіі ці ў Беларусі.
Олег Шадыро, Жанна Васанская, Центр позитронно-эмиссионной томографии, бутаминофен, вирофен, Белмедпрепараты, РНПЦ эпидемиологии и микробиологии, Святослав БринкевичБольшасць выпускнікоў кафедры працуюць на фармпрадпрыемствах краіны, сярод іх ёсць кіраўнікі наву­ко­ва-інавацыйных і кантроль­на-аналітычных цэнтраў. Яны дапамагаюць кафедры рэа­лізоўваць сумесныя ідэі і распрацоўкі. Асабліва мне хацелася б сказаць пра тых выпускнікоў, якія засталіся працаваць на кафедры і ў яе навуковых падраздзяленнях. Гэта захопленыя сваёй справай энтузіясты, якія, не ат­рымліваючы за сваю працу годную зарплату, ажыц­цяўляюць важную для кра­і­ны навучальную і навуковую дзейнасць.
Пра якасць адукацыі нашых маладых спецы­яліс­таў, якія працуюць на кафедры, ярка сведчыць факт: дацэнт кафедры Святаслаў Брын­кевіч узна­чаліў суперсучасную цыкла­тронна-ра­дые­­хі­мічную лабараторыю Цэнтра пазітронна-эмісій­най тама­гра­фіі. Я ганаруся тым, што ў яго ка­ман­ду ўвайшлі найлепшыя выпуск­нікі нашай кафедры. На адкрыцці цэнтра Прэ­зідэнт краіны ска­заў: «Я тут убачыў моладзь, у якой гараць вочы і якая ўжо ўмее працаваць. Гэта наша будучыня, і значыць, што грошы выдаткаваны не дарма».

* У перакладзе з англійскай мовы stalker – настойлівы пераследнік.
 Гутарыла Жанна ВАСАНСКАЯ

Олег Шадыро, Жанна Васанская, Центр позитронно-эмиссионной томографии, бутаминофен, вирофен, Белмедпрепараты, РНПЦ эпидемиологии и микробиологии, Святослав Бринкевич

print

Вам таксама можа спадабацца: