БДУ падтрымаў кампанію Савета Еўропы “Рух супраць нянавісці” (+відэа)

21 Dec, 2015.

БГУ "Движение против ненависти"

Прэзентацыя кампаніі адбылася ў пятніцу ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. Арганізацыяй займаліся спецыялісты кафедры моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый. А мадэравала падзею загадчык кафедры Людміла Кажухоўская, якая абвясціла, што сёння ўдзельнікі разам з сусветнай супольнасцю скажуць “не” ксенафобіі, дыскрымінацыі і варожасці. З прэзентацыяй мэт праекта выступіла нацыянальны каардынатар кампаніі Дар’я Мірон. Слухачамі былі будучыя спецыялісты па рабоце з моладдзю.

“Рух супраць нянавісці” распачаў Савет Еўропы яшчэ ў 2012 годзе. Кампанія накіраваная на барацьбу з “мовай варожасці” ў інтэрнэце або афлайн і разлічаная на моладзь. Удзельнікі кампаніі выступаюць супраць агрэсіўнага нацыяналізму, антысемітызму, жанчынаненавісніцтва, хрысціянафобіі, ісламафобіі, варожасці ў адносінах да сэксуальных меншасцяў. Мэта праекта — паказаць, як угледзець бессэнсоўную нянавісць і як з ёй змагацца. Кампанія павінна была скончыцца ў 2014 годзе. Але ў апошні час Еўропу захлынула новая хваля варожасці ў сувязі з міграцыяй з краін Блізкага Усходу. Зноў з’явілася неабходнасць, і “Рух супраць нянавісці” набыў новую сілу. Сёння кампанію падтрымліваюць 47 краін. У Беларусі кіраванне праектам ляжыць на Міністэрстве адукацыі. Паўдзельнічаць можна праз змяшчэнне на сваім сайце спецыяльнага банера, правядзенне на базе сваёй арганізацыі тэматычных мерапрыемстваў або проста праз далучэнне да беларускай нацыянальнай суполкі “УКантакце” ці ў “Фэйсбуку”. Існуе таксама міжнародная платформа nohatespeechmovement.org. На сайце існуе раздзел HateSpeechWatch, куды можна дакладаць пра кантэнт, які змяшчае “мову варожасці”. Туды, дарэчы, зараз шукаюць актывіста, які валодае рускай і англійскай мовамі.

БГУ "Движение против ненависти"

HateSpeechWatch — гэта спецыяльная платформа, на якой вы можаце распавесці, дзе супраць вас або супраць іншага чалавека былі выказаны абразлівыя меркаванні, — распавядае нацыянальны каардынатар кампаніі “Рух супраць нянавісці” Дар’я Мірон. — Тады на гэта будзе дадзены адказ. Кантэнт, які вы заяўляеце, разглядаецца спецыялістамі па “мове варожасці” ў інтэрнэце. Вельмі часта гэты кантэнт выдаляецца. Цяпер развіваюцца сувязі нават з “Фэйсбукам”. Сацыяльная сетка ўзяла на сябе абавязак выдаляць інфармацыю, якую мы пазначаем. Можна звязвацца з прафесійнымі псіхолагамі, калі пачынаецца і ўнутраная барацьба. То бок, ёсць арганізацыі, якія дапамагаюць вам пераадолець гэта, а таксама правільна адказаць і пазбавіцца ад кантэнту, апублікаванага іншым чалавекам. На дадзеным этапе мы хочам распавесці людзям, што такое “мова варожасці”, дзе і чаму яна з’яўляецца. Мы хочам распавесці, як трэба ставіцца адзін да аднаго. Ужо ў будучыні мы хочам дадаць адукацыйны кампанент, напрыклад, курсы па інфармацыйных тэхналогіях, каб людзі ведалі, як трэба паводзіць сябе ў інтэрнэт-прасторы.

Падчас прэзентацыі старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Ліга добраахвотнай працы моладзі” Вольга Шмігельская анансавала далучэнне яе супольнасці да руху. На мерапрыемстве таксама адбыўся флэшмоб. Слухачы разам з арганізатарамі выйшлі на вуліцу і побач з будынкам РІВШ сталі ў форме сэрца — эмблемы кампаніі. У руках яны трымалі паветраныя шары з надпісам “не” нянавісці” і скандавалі “Моладзь супраць варожасці”. Напрыканцы адбыўся форум-тэатр на тэму сацыялізацыі дзяцей-сірот, супрацьдзеяння алкагалізацыі і гвалту ў сям’і. Слухачы мелі права ў любы момант перапыніць пастаноўку і паўплываць на падзеі ў п’есе.

Віталь АРЭШКА

БГУ "Движение против ненависти"

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: