Навагодняя дабрачынная акцыя стартавала ў ІБМТ БДУ

8 Dec, 2015.

варНавагодняя дабрачынная акцыя стартавала ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ . Накіравана яна на збор сродкаў для будаўніцтва дзіцячага хоспіса ў Мінску.
На працягу пяці дзён з 7 па 11 снежня студэнты ІБМТ арганізуюць кірмаш-продаж выпечкі і ласункаў уласнага прыгатавання. На імправізаваных прылаўках будзе прапанавана звыш 20 розных відаў мучных вырабаў. Тут можна набыць піражкі і эклеры з рознымі начынкамі, пірожныя і печыва, булачкі і тарты і інш. Акрамя таго, наведнікаў чакаюць вынаходствы нацыянальных страў. Студэнткі з Арменіі прыгатуюць хачапуры трох відаў. Працуе кірмаш з 10.00 да 15.00. (вул. Маскоўская, 5).
Завершыцца акцыя 11 снежня навагоднімі мерапрыемствамі для студэнтаў. У гэты дзень пройдзе забаўляльная бяспройгрышная гульня “Поле цудаў”. За кожнае адгаданае слова ўдзельнікаў чакаюць салодкія прызы. А на 1 паверсе ІБМТ БДУ ў бітве сыдуцца наймацнейшыя меламаны ў песенным конкурсе “Адгадай мелодыю”. Таксама студэнтаў чакае прагляд навагодняга кіно і розныя конкурсы. Удзельнікамі святочных падзей можа стаць студэнт любога факультэта БДУ.
Адзначым, у ІБМТ БДУ актыўна развіваецца і падтрымліваецца дабрачынная дзейнасць. Летась высілкамі студэнтаў было сабрана звыш шасці мільёнаў беларускіх рублёў, якія накіравалі дзецям SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны, былі закуплены канцылярскія тавары, цацкі і кнігі для выхаванцаў дзіцячага дома № 5 г.Мінска.
Арганізатарам дабрачыннай акцыі выступіў студэнцкі саюз ІБМТ БДУ.
print

Вам таксама можа спадабацца: