Паказалі сябе Еўропе (+відэа)

29 Dec, 2015.

mittvaida_1Універсітэт прыкладных навук г. Мітвайда (Германія) высока ацаніў міжнародны праект БДУ «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі». Прэзентацыя дадзенага праекта адбылася ў рамках візіту дэлегацыі студэнцкіх арганізацый БДУ ў нямецкі ўніверсітэт.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць пра ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў факультэта медыя Універсітэта прыкладных навук ва ўдзеле ў 2016 годзе ў выязным міжнародным семінары «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі». sm_full.aspxЯк адзначыў нямецкі бок, гэта дазволіць павысіць узровень прафесія­налізму пры стварэнні студэнцкіх СМІ, актывізаваць супрацоўніцтва з калегамі з іншых ВНУ і атрымаць неацэнны досвед журналістаў, якія ўжо адбыліся як прафесіяналы.
Візіт дэлегацыі БДУ ва Універсітэт прыкладных навук г. Мітвайда адбыўся з 7 па 13 снежня з мэтай удзелу ў міжнародным форуме студэнцкіх аб’яднанняў «Мітвайда сустракае сяброў з Усходняй Еўропы». У яе склад увайшлі прадстаўнікі сямі студэнцкіх арганізацый. Узначаліў дэлегацыю старшыня Студэнцкай асамблеі БДУ Яўген Харук.Усяго на дадзеным форуме ў Германіі БДУ прадставіў больш за 10 праектаў. Гэта студэнцкія ініцыятывы, накіраваныя на развіццё творчага патэнцыялу беларускай моладзі ў галіне адукацыі, навукі, культурнай і спартыўнай дзейнасці. Адмысловая ўвага была нададзена праектам БДУ сацыяльнай праблематыкі. Так, нямецкія студэнты па­знаёміліся з праектамі студэнцкага саюза БДУ «Мая школа», «Капуснік», мера­прыем­ствамі БРСМ БДУ «Універсітэт – твой крок  у будучыню» і савета зямляцтваў «Дні культур», «Наўруз Байрам». mittvaida_8А каардынацыйны савет распавёў пра «Сістэму органаў студэнцкага самакіравання студэнцкага гарадка». Таксама былі прэзентаваны праекты студэнцкага савета па якасці адукацыі «Дэбат-клуб», «Навука на пальцах», мерапрыемствы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў «Падпалім лёд разам!», «BSU-фэст», савета старастаў «Ты – стараста!» і інш.Адзначым, у працы форуму бралі ўдзел прадстаўнікі 8 універсітэтаў з Беларусі, Германіі, Расіі і Украіны. Для моладзі былі арганізаваны круглыя сталы, дзе абмяркоўваліся пытанні інтэрнацыяна­лізацыі, універсітэта будучыні, далейшыя шляхі ўзаемадзеяння паміж студэнтамі розных краін і інш.
Акрамя таго, дэлегацыя БДУ ў рамках візіту пазнаёмілася са структурай універ­сітэта горада Мітвайда, сістэмай студэнцкага самакіравання, тэхнічнай і навуковай базамі.
Жанна ВАСАНСКАЯ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: