Асаблівасць дадзенага мерапрыемства заключаецца ў тым, што запоўненыя ўласнаручна віншаванні на карпаратыўнай паштоўцы БДУ будуць адпраўлены адрасатам у той жа дзень. Такая цёплая рэтра-акцыя нагадае ўдзельнікам настальгічную сувязь часоў і пакаленняў, калі не было e-mail, і віншавальныя паштоўкі са зваротамі і пажаданнямі традыцыйна атрымлівала кожная сям’я ў паштовай скрыні.
Першым сваіх родных павіншуе рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. А з 23 снежня тры паштовыя урны будуць “вандраваць” на факультэтах БДУ. Тут валанцёры будуць прапаноўваць студэнтам і выкладчыкам падчас вялікага перапынку карпаратыўныя навагоднія паштоўкі. Тым, хто не зможа ў прызначаныя дні напісаць пасланне, прапануецца на сайце БДУ запампаваць карпаратыўныя паштоўкі і прымацаваць іх да электронных лістоў-віншаванням сваім калегам, партнёрам, сябрам і знаёмым.
Акцыя будзе праходзіць 22, 23, 24 і 28 снежня. Падкрэслім, уся карэспандэнцыя будзе дастаўлена бясплатна.
Арганізатарамі акцыі выступаюць Студэнцкая асамблея і ўпраўленне па справах культуры БДУ.