У БДУ выдадзены карпаратыўны каляндар “Фізікі і лірыкі” на 2016 год

30 Dec, 2015.

 Медиацентр БГУ корпоративный календарь Алексей Шелегов Валерия Непевная У здымках прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, а таксама навучэнцы Юрыдычнага каледжа і Ліцэя БДУ. У аснову канцэпцыі пакладзена ідэя шматпрофільнасці спецыяльнасцяў БДУ, па якіх навучаюць будучых спецыялістаў.

Сюжэт пабудаваны на адвечным інтэлектуальным суперніцтве фізікаў і лірыкаў, таму адкрываюць каляндар студэнты філалагічнага і фізічнага факультэтаў. Усяго прадстаўлена 12 старонак з арт-фатаграфіямі, на які захаваны навучэнцы ў вобразах і мізансцэнах, што адлюстроўваюць сутнасць абраных прафесій.
Праект ініцыяваны і рэалізаваны медыяцэнтрам БДУ, упраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю і Студэнцкай асамблеяй БДУ. Фатаздымкі і апрацоўку фатаграфій выканаў пяцікурснік факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Аляксандр Шэлегаў, а дызайн календара распрацавала мастак-дызайнер камп’ютарнай графікі БДУ Валерыя Няпеўная.
Начальнік медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў адзначыў: “Нам вельмі хацелася пры стварэнні календара падкрэсліць дух студэнцтва, атмасферу адзінства і супрацоўніцтва паміж факультэтамі. Карпаратыўная сувязь уплывае на высокі вынік дзейнасці ўсяго БДУ, а таксама на яго імідж у міжнароднай адукацыйнай прасторы”.
print

Вам таксама можа спадабацца: