«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў» (+відэа)

2 Dec, 2015.

короткевич владимир бгу

Да 85-гадовага юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры прайшоў «адкрыты мікрафон» «Прачытай Караткевіча з намі».

Студэнты пад­рыхтавалі вершы, урыўкі прозы, песні на словы Ула­дзіміра Караткевіча.
Пачаўся вечар з верша «На Беларусі Бог жыве» ў выкананні Святланы Чыжык і верша «Зімняя элегія» ад Веранікі Працэнкі. Тэму песень на вершы Карат­кевіча адкрывалі па словах-успа­мінах дырыжора Міхаіла Фінберга:

Уладзімір Караткевіч – сімвал нацыянальнага духу. Калі я прыйшоў у эстраду, то быў здзіўлены, што на яго вершы было напісана ўсяго некалькі песень. У мінулым годзе мы падрыхтавалі канцэртную праграму «Новыя песні Уладзіміра Караткевіча», у якую ўвайшлі 30 твораў. Караткевіча лёгка перакладаць на мову песні. Таму што яго паэзія адлюстроўвае ўнутраны стан беларуса, яго душу і даказ­вае, што беларуская мова – самая лепшая і мілагучная ў свеце.

 

короткевич владимир бгу
Каб пацвердзіць гэтыя словы, сту­дэнтка эканамфака Ганна Палачан­кіна праспявала акапэла «Устану рана насустрач сонцу».
Наступнай тэмай стала сувязь Уладзіміра Караткевіча і нідэрланд­скага мастака Іераніма Босха.короткевич владимир бгу

Сапраўдныя паэты, мастакі асабліва востра адчуваюць падзеі, якія адбываюцца, і нават могуць прарочыць будучыню. Пра такога прарока Іераніма Босха напісаў верш Караткевіч», – распавяла вядучы бібліятэкар Ірына Шкіронак.

«Караткевіч сам быў прарокам. За 17 гадоў да чарнобыльскай ава­рыі напісаў верш «Дзяўчына пад дажджом», які расказала Наталля  Юркевіч.
Патрыятычную тэматыку прадэ­ма­нстраваў Аляксандр Духан песняй «Дзе мой край».
Песню «Казкі» выканала студэнтка філфака Аліна Кар­піц­кая. «Ёсць у Аліны сябар Аляксандр Радзівонаў, якога дзяўчына ўгава­рыла паўдзельнічаць у мерапрыемстве. Аляксандр падумаў-паду­маў і выбраў свой любімы верш Уладзі­міра Караткевіча. А таксама, на­колькі я ведаю, і аднаго з членаў журы Анатоля Вераб’я – «Заяц варыць піва».
Працягнуў вечар урыўкам з апавядання «Лятучы галандзец» студэнт гістфака Іван Цвірка.

Творы Караткевіча перакладзены больш чым на дваццаць моў.
Прадэкламаваў верш «Лісце» на персідскай мове студэнт ФФСН Дзмітрый Корзунаў.
Наступным быў дуэт Аліны Карпіцкай і Святланы Чыжык «Цяг­нікі заспявалі, запла­калі…»короткевич владимир бгу
«…Караткевіч зведаў горкага кахання. Але мы не будзем пра сумнае. Сёння ў нас жартоўны верш «Гісторыя з першым каханнем» у выкананні студэнта гістфака Кастуся Цаўлоўскага».
Наступнай вялікай тэмай чы­танняў стала вучоба аўтара на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.
Менавіта верш Шаўчэнкі «Сон» расказаў сын украінскага народа Сяргей Шэўчык.
Яшчэ адной вялікай тэмай на мерапрыемстве была славутая аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха».короткевич владимир бгу
Песню на словы і музыку Сяргея Баш­лыкевіча пра дзікае паляванне выканала Ксенія Валенда, а сябры літаратурнай суполкі «КЛУмБа»  ін­сцэніравалі ўры­вак з аповесці.

Пад уплывам твораў класіка напісала свой верш студэнтка філфака Кацярына Роўда пад назвай «Жыве Караткевіч».
Было некалькі віктарын пра жыццё і творчасць Караткевіча. Адну правёў студэнт-гісторык Андрэй Кімбар, а другую літаратуразнаўца, кіраўнік праекта 25-томнага выдання У. Караткевіча, дацэнт БДУ Анатоль Верабей.

У дзень нараджэння Роберта Бёрнса шатландцы віншуюць адзін аднаго са святам. Я вас усіх сёння таксама віншую. Хачу адкрыць таямніцу: ёсць малюнак Каратке­віча, які яшчэ не друка­ваўся. Там ёсць Шэкспір, Пушкін і Караткевіч. Караткевіч, па сутнасці, выканаў гістарычную місію ў беларускай літаратуры. Ён пайшоў далей за Конан Дойла і зрабіў першы бела­рускі гістарычны раман-дэтэктыў», – зазначыў Анатоль Верабей.

Мерапрыемства ладзілася пры падтрымцы фундаментальнай біб­ліятэкі, Саюза жанчын і Клуба ама­тараў мастацкага слова «КЛУмБа».
Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

Глядзіце відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: