БДУ з іншага ракурсу

10 Dec, 2015.

 БГУ в твоем формате

Пераможцаў праекта «БДУ ў тваім фармаце» ўзнагародзілі 26 лістапада 2015 г. Конкурс праводзіўся па двух накірунках: відэа і фатаграфія. Удзельнікаў было каля 60, а прац больш чым 500. Мерапрыемства стала добрай магчымасцю для маладых людзей «сябе паказаць ды на іншых паглядзець».

Конкурс відэаролікаў праходзіў па трох тэмах. У намінацыі «Нататкі вандроўніка» перамогу атрымаў Юрый Аляксандраў (механіка-матэматычны факультэт) за працу «Road to summit». У роліку ён паказаў, як паднімаўся на гару Манблан (вышэйшая кропка Еўропы). У намінацыі «Будні БДУ» перамог Аляксандр Лапуцько (Інстытут журналістыкі) за «Інфаграфіку Студсаюза», у якой паведаміў пра дасягненні Студэнцкага саюза ў лічбах і фактах. Намінацыя «Рэклама БДУ\факультэта» ­была за Раманам Раманенка (факультэт міжнародных адносін) за ролік «20 гадоў ФМА», дзе змясціліся ўспаміны пра станаўленне факультэта, водгукі і меркаванні аб навучальным працэсе студэнтаў.

Конкурс фотаздымкаў прадстаўлены дзевяццю тэмамі. Можна было дасылаць не больш чым тры працы ў адну з іх. У намінацыі «Сакавітае фота» перамог Андрэй Замжыцкі (хімічны факультэт).

 БГУ в твоем формате Сочное фото - Андрей Замжицкий «Ужо 2,5 гады займаюся фатаграфіяй і нідзе пакуль не ўдзельнічаў, – распавядае Андрэй. – Назбіралася ўжо цэлая калекцыя здымкаў аўтамабіляў, і гэты (самы «сакавіты») як быццам прасіўся ў намінацыю. Кадр быў зроблены гэтым летам у той дзень, калі я забіраў сертыфікаты па ЦТ, на выхадзе з Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка».

У намінацыі «У свеце жывёл», якая была ўведзена ўпершыню, перамагла Кацярына Старцава (Інстытут бізнэсу і менеджменту тэхналогій).

 БГУ в твоем формате В мире животных - Екатерина Старцева«Здымак быў зроблены на замёрзлым возеры, На мінулы Новы Год, – кажа Кацярына. – На фота мой малады чалавек разам з сабакам. На конкурс аправіла менавіта гэту працу, таму што яна не пастановачная, тут ёсць рух».

«БДУ ў эмоцыях» – гэта намінацыя ў кішэні Юліі Ішмуратавай (Інстытут журналістыкі): «Здымак зрабіла па заданню медыяцэнтра БДУ, супрацоўнікі якога даўно марылі аб тым, каб у іх з’явіліся фота студэнтаў, якія можна ставіць на сайтах, у сацыяльных суполках, а не спампоўваць з інтэрнэту. Так атрымалася, што кадр падышоў да тэматыкі конкурсу – на фотаздымку выдатныя і эмацыйныя студэнты» (на галоўным фота).

Пераможца ў намінацыі «Нечаканы ракурс» Крысціна Падаляка (хімічны факультэт) расказвае пра сваю працу так: «Фатаграфія была зроблена, хутчэй, як эксперыментальная.

 БГУ в твоем формате Неожиданный ракурс - Кристина ПодолякоМінулай зімой купіла камеру і вырашыла праверыць, ці здольна яна ўхапіць моманты, няўлоўныя чалавечаму воку. Паставіла вытрымку на 1/4000 – і вось што атрымалася».

У намінацыі «Фотарэпартаж» галоўны прыз узяла Анастасія Рабкова (факультэт прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі) за здымак, які быў зроблены на Баравой улетку, падчас фэсту «70 гадоў мірнага неба».

 БГУ в твоем формате Фоторепортаж - Анастасия РябковаУ намінацыі «Фота вандравання» перамог Аляксандр Шэлегаў (факультэт сацыякультурных камунікацый). Яго фота паказвае раніцу ў Славацкіх гарах.

 БГУ в твоем формате Фото путешествия - Александр Шелегов Пераможцам у намінацыі «Твары БДУ» быў Ілля Качан (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі), праца якога дэманструе, што ноч для студэнта – гэта магчымасць нешта давучыць ці дарабіць.

 БГУ в твоем формате Лица БГУ - Илья Качан «Цуды прыроды»Аляксанда Крук (геаграфічны факультэт), яе фота вучыць заўважаць тое, якім прыгожым бывае неба.

 БГУ в твоем формате Александа Крук - Чудеса природы

Юлія Казіева (механіка-матэматычны факультэт) перамагла ў намінацыі «Люстэркавае адлюстраванне»: «Здымак быў зроблены у час выдатных жнівеньскіх зоркападаў, на беразе возера Звішша, Брэсцкай вобласці.

 БГУ в твоем формате Зеркальное отражение - Юлия КазиеваДумаю, толькі ва ўмовах рэальнай канкурэнцыі і аб’ектыўнага ацэньвання можна ўбачыць усе свае недахопы, зірнуць з боку на сваю працу. Менавіта гэта дае стымул развівацца прафесійна. На маё меркаванне, «БДУ ў тваім фармаце» з’яўляецца выдатнай нівай для такіх мэт».

– Журы, калі ацэньвала фатаграфіі і відэаролікі, звяртала ўвагу на арыгінальнасць, якасць, адпаведнасць тэматыцы, – гаворыць Уладзіслаў Бунас, старшыня Студэнцкага саюза, арганізатар, член журы. – Лічу, што каштоўнасць гэтага праекта ў тым, каб дапамагчы студэнтам раскрыцца, каб у іх быў шанец пазнаёміцца з тымі, хто мае такія ж захапленні, і іх творамі.

 БГУ в твоем формате

Акрамя добрага настрою, удзельнікі атрымалі прызы і ўзнагароды ад спонсараў праекта. А якім вы бачыце наш універсітэт: сонныя аднагрупнікі і сумныя пары? Альбо выбух эмоцый і пастаянны драйв у дзве змены? Пакажыце свае студэнцкае жыццё праз аб’ектыў у наступным годзе.

Алена ЛЯЎШЭНЯ

Больш фота можна паглядзець тут: http://vk.com/bsu_v_tvoem_formate

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: