Навагодняе шоу на Мінскім трактарным заводзе або Як працуюць студэнты БДУ на МТЗ (+відэа)

6 Jan, 2016.

МТЗ БГУ

Новы год – гэта для многіх вельмі цёплае і дамашняе свята, якое адзначаецца ў цесным коле сям’і ці сяброў. Гэта мора ўзаемных віншаванняў, пажаданняў і падарункаў, а таксама ўсеагульнае выражэнне спадзяванняў на новыя дасягненні. Да пераходу да хатняга святкавання або сумеснага сяброўскага «культпаходу» кожнае буйное прадпрыемства Беларусі імкнецца парадаваць сваіх супрацоўнікаў чымсьці незвычайным, яркім і запамінальным. МТЗ БГУНе застаўся ўбаку і Мінскі трактарны завод, які здолеў здзівіць і сваіх супрацоўнікаў, і проста гледачоў грандыёзным па маштабе святочным мерапрыемствам вечарам 30 снежня. Галоўная падзея дадзенага мерапрыемства – «шоў трактароў». Нечаканасцю стала тое, што кіроўцы спаборнічалі не ў спрыце кіравання, а ў майстэрстве ўбрання трактара да Новага года. І варта аддаць належнае вынаходлівасці ўдзельнікаў: кожны ўпрыгожыў свой трактар так, як не ўпрыгожылі грузавічкі з «Кока-колай» у вядомай навагодняй рэкламе. Прэтэндэнтаў на перамогу вызначала кампетэнтнае журы, але ў выбары пераможцы вырашальным фактарам стала, вядома ж, меркаванне гледачоў. Пасля конкурсу адбыўся канцэрт, які суправаджаўся светавым і лазерным шоу, што ператварала вежы ля ўваходу то ў імправізаваную «сцэну» для контураў снегавікоў і трактароў, сняжынак і шасцяронак, то ў велізарныя «тэлеэкраны» з лозунгамі і віншаваннямі. Завяршылася дзеянне грандыёзным і працяглым феерверкам.

Пра тое, як гэта было, можна паглядзець у відэаматэрыяле.

Але, зразумела, святы – толькі малая частка жыцця велізарнага завода, прадукцыя якога не проста вядомая за мяжой, але і з’яўляецца візітнай карткай сярэдняга машынабудавання Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Мінскага трактарнага завода – гэта велізарная па аб’ёме праца на ўнутраны рынак і на экспарт, а таксама самае шырокае і рознапланавае супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і арганізацыямі ўнутры краіны, у тым ліку і з вядучымі ВНУ. Пра супрацоўніцтва з БДУ мы вырашылі даведацца ў начальніка ўпраўлення кадраў Мінскага трактарнага завода Ігара ВЕРАБ’Я.

Воробей-Игорь-Владимирович МТЗ БГУ-Ігар Уладзіміравіч, як часта выпускнікі БДУ прыходзяць да Вас уладкоўвацца на працу, дзе рэалізуюць свой дыплом?

Наша прадпрыемства штогод заказвае спецыялістаў у беларускіх ВНУ. Паколькі мы прамысловае прадпрыемства, то зразумела, што ў асноўным гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Нам патрэбныя спецыялісты тэхнічнага профілю, інжынеры-канструктары, якія разумеюць канструкцыю трактара, ведаюць яго тэхнічныя характарыстыкі і прынцыпы працы асобных яго вузлоў. Пасля БНТУ па колькасці выпускнікоў, якіх мы прымаем на працу, ідуць БДУ і БДЭУ. Кажучы мовай лічбаў: калі агульны гадавы набор новых маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – 50-60 чалавек, то БДУ і БДЭУ – гэта дзесьці ў раёне 5 чалавек, якія прайшлі навучанне на дзённым аддзяленні. Калі ўлічваць завочнікаў, то лічба можа быць большай. У асноўным спецыялісты ад вашай ВНУ з адпаведнай кваліфікацыяй уладкоўваюцца ў маркетынгавыя і эканамічныя службы нашага прадпрыемства.

-Наколькі паспяхова нашы выпускнікі праяўляюць сябе ў працы на Вашым прадпрыемстве?

У прынцыпе, мы вашымі выпускнікамі задаволеныя, падрыхтаваны яны на дастаткова высокім узроўні. На мой погляд, вы даяце дастойныя практычныя веды –і, апроч іншага, прыемна, што вашыя выпускнікі ведаюць замежныя мовы.

-Ці існуюць якія-небудзь сумесныя праекты ў БДУ і МТЗ? Ці прыходзяць да Вас нашыя студэнты на практыку?

З кафедрамі згаданага вышэй БНТУ ў нас ёсць сумесныя праекты тэхнічнай накіраванасці. Што тычыцца БДУ, то ў дадзены момант супрацоўніцтва ажыццяўляецца толькі паміж кафедрамі Інстытута журналістыкі і нашай прэс-службай. Але мяркую, што магчымае і пашырэнне кантактаў. Калі ад кіраўніцтва БДУ, дэканаў, загадчыкаў кафедраў, дацэнтаў будуць паступаць звароты і прапановы, то мы гатовыя іх разглядаць і што-нішто, магчыма, рэалізоўваць у практычнай дзейнасці. Бо, паўтаруся, узроўнем падрыхтоўкі вашых выпускнікоў мы задаволеныя.

Што тычыцца праходжання практыкі, то мы ахвотна бяром вашых студэнтаў, пра што падпісаныя адпаведныя дамовы з вашай ВНУ. Практыкуюцца вашы студэнты ў нас кожны год у галоўным эканамічным упраўленні, фінансавым упраўленні, маркетынгавай службе, у меншай ступені – у іншых структурных падраздзяленнях.

-Раскажыце пра планы ўпраўлення кадраў на новы год. Якіх спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй Вам сёння не хапае?

На дадзены момант мы гатовыя прыняць на практыку з магчымым далейшым працаўладкаваннем вашых студэнтаў, якія спецыялізуюцца ў міжнародным маркетынгу і ведаюць замежныя мовы. Пажадана, каб гэта былі студэнты мужчынскага полу. У нас няма ніякай дыскрымінацыі па палавой прыкмеце. Аднак у дадзены момант па лініі далёкага замежжа наша маркетынгавая служба займаецца пашырэннем супрацоўніцтва з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. Адпраўляць туды ў камандзіроўкі дзяўчат і жанчын, на жаль, не ўяўляецца магчымым з прычыны спецыфікі дадзеных краін. Таму, калі ў вас ёсць студэнты ўказанай спецыялізацыі, гатовыя прайсці ў нас практыку, мы гатовыя разгледзець заяўкі. Калі мы прыйдзем да ўзаемнай згоды: ім спадабаецца наша прадпрыемства, а нам – іх стаўленне і імкненне да працы, то, лічу, пытанняў з далейшым працаўладкаваннем не будзе.

Акрамя таго, нам часта патрэбныя перакладчыкі. Я ведаю, што ў БДУ актыўна развіваецца кітайская філалогія і лінгвістыка і існуюць асобныя групы па вывучэнні кітайскай мовы. Мы актыўна супрацоўнічаем з Кітаем, у нас ёсць сумесныя прадпрыемствы, і таму ў такіх спецыялістах мы зацікаўленыя. Калі ў Вас ёсць студэнт-кітаіст, які жадае прыйсці да нас, то ёсць верагоднасць, што мы разгледзім пытанне аб яго працаўладкаванні на палову стаўкі на час праходжання практыкі. Калі студэнта уўсё ў нас задаволіць, то мы гатовыя разгледзець таксама пытанне аб яго працаўладкаванні ў летні перыяд на поўную стаўку і прыняць яго як маладога спецыяліста.

Сяргей МАЕЎСКІ

МТЗ БГУ

print

Вам таксама можа спадабацца: