У БДУ навучанне больш інтэнсіўнае, чым у Кембрыджскім універсітэце

5 Jan, 2016.

Вадим Демидчик

Загадчык кафедры клеткавай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык 12 гадоў прапрацаваў у Кембрыджскім універсітэце і Універсітэце Эсэкса. Ён распавёў нам пра асаблівасці жыцця і працы на чужыне, а таксама адказаў, чаму ён, атрымаўшы стабільнае месца ў знакамітай ВНУ, ўсё роўна вырашыў вярнуцца у БДУ.

Вадзім Дзямідчык — выбітны спецыяліст у абласцях аксідатыўнага стрэсу, іоннага транспарту, механізмаў рэцэпцыі, фізіялогіі стрэсу, росту і сігналізацыі ў раслін. Артыкулы навукоўца з’яўляліся на старонках знакамітых англамоўных выданняў Nature и Plant Cell, а індэкс цытавання, па дадзеных Web of Science, дасягае 2400. У пачатку кастрычніка супрацоўнікі кафедры клеткавай біялогіі біаінжынерыі раслін скончылі даследаванне уздзеяння раслінных малекул — поліамінаў — на устойлівасць раслін да стрэсу. Новая канцэпцыя дазваляе прапанаваць сельскай гаспадарцы новыя сродкі павышэння урадлівасці раслін. І гэта далёка не усе праекты, якія ажыццяўляюцца ў лабараторыі пры кафедры Вадзіма Дзямідчыка.

У канцы 90-х Вадзім Віктаравіч з’ехаў працаваць навуковым супрацоўнікам ў Кембрыджскі ўніверсітэт. Ён узгадвае, што ў тыя гады ў Кембрыджы было каля 20 накоўцаў-беларусаў, амаль усе — гэта біёлагі з БДУ, адзін фізік, адзін хімік і адна дзяўчына эканаміст. У 2005 г. Вадзім Дзямідчык атрымаў пасаду кіраўніка лабараторыі фізіялогіі стрэсу ў Эсэкскім універсітэце пад Лонданам. У 2011 вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Вадзім Дзямідчык не толькі пераехаў сам, але і часткова перавёз прыборы, з якімі працаваў у Брытаніі.

“Гэта прынятая практыка ў свеце. Калі няма каму займацца прыборамі, універсітэт усё роўна вымушаны будзе іх збыць па зніжаных коштах. Галоўным чынам абсталяванне выкупае тая ВНУ, куды сыходзіць кіраўнік. Вельмі удзячны за гэтую магчымасць. Калегі з БДУ і асабліва рэктар вельмі дапамаглі з пераездам лабараторыі”.

Паразмаўлялі і аб адукацыі ў Вялікабрытаніі. Высветлілася, што на спецыяліста-біёлага, ці фізіка ў Англіі вучацца тры гады. Пры гэтым за першы курс студэнтам адзнакі не ідуць у дыплом, у другі сапраўды вучоба, а на апошнім курсе скіравансць на на дыпломную працу. Вадзім Віктаравіч ў Эсэкскім універсітэце з 2009 па 2011 гады знаходзіўся на пасадзе кіраўніка другім годам адукацыі, што блізка да замдэкана па вучобе. Ён упэўнены, што наша сістэма адукацыі значна лепей чым Брытанская.

Вадим Демидчик

“Наша адукацыя за ўвесь тэрмін навучэння – 4500-5000 гадзін. Брытанская 300-400 гадзін.

-Пытанне ў тым, чым гэтыя гадзіны заняць.

Мне здаецца, што галоўнае развіваць мозг, ён як і мышцы патрабуе трэнінгу. І таму 4500 значна лепш у любым выпадку, чым 1300. У біялогіі 4500 гадзін лёгка запаўняецца, бо нашыя біёлагі вывучаюць і хімію і фізіку і матэматыку. У Брытаніі біелаг вучыцца только на сваю галіну біелага, і рэальна гэта вельмі кепска. Фізіёлаг там не ведае заалогіі наогул. Брытанскія топавыя прафесары ведаюць гэту праблему сваёй адукацыі і спрабуюць неяк змагацца. Але змяніць што-небудзь не атрымліваецца, бо студэнты і так ўсё-роўна ідуць, таму што рэйтынгі ў ВНУ высокія, а ў гэтых рэйтынгах, галоўнае не якасць і колькасць лекцый, а фундаментальныя навуковыя даследванні ВНУ, але гэта да адукацыі амаль не мае дачынення.

-Можа, гэта завецца “вузканакіраванацю”?

Пад гэтай вузканакіраванасцю хаваецца банальная эканомія. У Вялікабрытаніі ВНУ вельмі эканомяць і накіроўваюць грошы на даследванні, бо акадэміі навук з інстытутамі там няма. Адукацыя – тое чым ВНУ зарабляе, яна можа каштаваць ад £10.000 у год. Пражыванне — недзе столькі ж. Гранты можа сабе дазволіць вельмі малая колькасць абітурыентаў. Гэта лепшыя з лепшых, часта замежнікі. Ангельскія ВНУ гатовыя вучыць пераможцаў міжнародных алімпіяд “бясплатна”. Наогул яны сочаць за любымі талантамі і забіраюць іх сябе. Нам бы так зрабіць. Каштуе гэта няшмат.

У брытанскіх ВНУ існуе інстытут-сістэма ахвяраванняў на навуку. ВНУ – гэта “траст”, які атрымлівае грошы – ад наследства, ад буйных прамысловых кампаній і г.д.. Калі хтосьці становіцца мільянерам, то ахвярвае 10 % альма-матар.

Шмат якія праблемы сучаснай навукі, на думку Вадзіма Дзямідчыка, ідуць з неразумення грамадствам ролі навукі.

У нашай краіне натрэбны нешматлікія, але моцныя, на сусветным узроўні, навуковыя цэнтры – тады і ВНУ нашы былі б ў рэйтінгах на высокіх месцах, я ўжо не кажу пра карысць для краіны. Патрэбна адкрытая навуковая сістэма, а гэта сярэднееўрапейскія стаўкі лектарам (каля 2000 даляраў у месяц), сістэмы канкурэнтных грантаў (100-200 тысяч даляраў у год на грант) і інфраструктурныя гранты (з разліку 100 тыс. даляраў у год). І, канечна, магчымасць выкладчыкам прыязжаць з-за мяжы сюды лектарамі бяз візавых перашкод. Без гэтага у нас не будзе навукі сусветнага узроўня.

Пры прыёме на працу навукоўцаў кіраўніцтва англійскіх ВНУ глядзіць на наступныя рэчы:

Узровень вучонага там выяўляецца па яго публікацыях, а таксама па грошах, якія ён знайшоў на даследаванні. Пры гэтым, калі ёсць грошы, але няма публікацый, шансы горшыя. Таму ўсе публікацыі, удзел ў канферэнцыях, выступы ў СМІ важныя.”.

-Цікава, чаму навукоўца вярнуўся менавіта на біяфак БДУ?

“Я не губляў сувязі з радзімай, з родным факультэтам. Я праязджаў сюды кожны год… Ну проста трэба штосьці для Беларусі зрабіць. Там я, чаго хацеў, дасягнуў, гадоў праз 5-10 быў бы прафесарам… Я туды сталы ужо з’ехаў, у 27 год. Чужая краіна, чужая мова… У гэтых абставінах вельмі складана жыць. Прасцей ехаць у раннія гады, недзе ў 17. Неяк зручней да усяго адаптавацца.

Вадзім Віктаравіч падкрэслівае, што шмат з таго, што мы сёння ведаем пра Злучанае Каралеўства — гэта не болей чым стэрэатыпы.

“Я ўпэўніўся, што беларусы — гэта чыста еўрапейская нацыя. Людзі ў заходняй Еўропе і тут маюць толькі агульнае. Культурна розніцы амаль няма. Нам канечна не хапае разумення сваёй выключнасці, самадастатковасці, няма гістарычнага моцнага міфу. Але мы толькі маем меньш за 25 год самастойнасці. На жаль многія нашы людзі саромеюцца сваёй краіны, думаюць, што за захадзе ўсё лепей, хоць самі не жылі там і нічога не бачылі. Судзяць на тэлеперадачах, где паказваюць паспяховых людзей і лепшыя месцы.

Лабараторыя фізіялогіі і біятэхналогіі раслін сёння дзейнічае на біялагічным факультэце БДУ. Акрамя кіраўніка Вадзіма Дзямдчыка, у ёй працуе 20 чалавек, ажыццяўляючы каля 10 праектаў. Супрацоўнікі рыхтуюць публікацыі ў аўтарытэтныя навуковыя выданні і шукаюць грошы на новыя навуковыя працы. Напрыклад, даследаванне уздзеяння поліамінў на устойлівасць раслін да стрэсу падтрымлівалася грантамі Еўрасаюзу і Расійскага навуковага фонду.

“Мы хутка разіваемся. Зрабілі лабараторыю кланіравання раслін. У нас зараз ёсць магчымасць кожны год па праекту Еўрасаюза адпраўляць па пяць супрацоўнікаў на працу ў навуковыя цэнтры Еўропы на тры-чатыры месяцы. Вось прынялі наш артыкул ў адзін з лепшых брытанскіх навуковых часопісаў у галіне клеткавай біялогіі раслін Plant Journal. Ен пра уплыў наначастыц на фізіялагічны працэссы ў клетке. Канечна не хапае фінансавання, але мы аптымістычныя.

Будзем сачыць і далей за дзейнасцю навукоўцаў з біяфаку.

Гутарыў

Віталь АРЭШКА

Вадим Демидчик Кафедра клеточной биологии и биоинженерии растений билогического факультета БГУ

Вадзім Дзямідчык з супрацоўнікамі кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: