Інфаграфіка. Валанцёры збіраюць чамаданы па зіме. Сучаснае валанцёрства – што гэта?

5 Jan, 2016.

Валанцёрства Ільінцава

Ранняе браніраванне актуальнае не толькі сярод турыстаў, але і будучых валанцёраў. Добраахвотная праца павінна падабацца і быць карыснай для актыўнай моладзі. Тамму будучы валанцёр абавязаны выбраць для сябе праграму загадзя.

Часцей за ўсё адбор і прыём у валанцёрскія каманды пачынаецца ў канцы студзеня і доўжыцца да пачатку летніх валанцёрскіх лагераў. Але на некаторыя праграмы трапіць у лік добраахвотнікаў можна на працягу ўсяго года.

Валанцёрская дзейнасць даступная маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў на многія замежныя і беларускія праграмы. Але, як вядома, для дабрыні няма межаў і бескарысліва дапамагаць можна ў любым узросце.

Далучыўшыся да добраахвотніцкага руху, кожны можа паспрабаваць сябе ў любой сферы дзейнасці. Добраахвотныя працоўныя лагеры прапануюць моладзі не толькі рэалізоўваць сацыяльную дапамогу, але таксама заняцца экалагічнымі праблемамі, пытаннямі рэканструкцыі гістарычных будынкаў, абаронай жывёльнага свету.

Сучасныя магчымасці валанцёрскага руху ператвараюць канікулы ў экзатычны адпачынак з карысцю для справы і цела. Замежныя валанцёрскія арганізацыі даюць магчымасць моладзі займацца любімай справай, мець зносіны з аднагодкамі і весела праводзіць вольны час. Рабіць гэта можна ў розных кропках зямнога шара.

Валанцёрства ў наш час – гэта шырокая сфера дзейнасці, якая дазваляе не толькі аддаваць намаганні на карысць кагосьці, але і атрымліваць наўзамен выдатныя бонусы.

Кацярына ІЛЬІНЦАВА

print

Вам таксама можа спадабацца: