Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” адкрыецца 23 лютага ў БДУ

5 Feb, 2016.

Копия 06_kamni_VY
Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” адкрыецца 23 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (пр. Незалежнасці, 4). Пачатак у 14.00. Унікальнасць мерапрыемства складаецца ў яго навукова-асветніцкай скіраванасці. Апроч прадстаўленых аўтарскіх прац з натуральных прыродных матэрыялаў, тут адбудуцца навуковыя прэзентацыі і выставы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі і студэнтамі геаграфічнага факультэта БДУ.
У першы дзень, 23 лютага, адкрыецца экспазіцыя, якая распавядае пра камяні аметыст і чараіт — талісманы лютага. Прэзентацыя “Самацветы свету” адбудзецца 24 лютага. Яе аўтарам выступіць старшы выкладчык кафедры дынамічнай геалогіі БДУ Сяргей Юдаеў. У гэты ж дзень наведнікі змогуць азнаёміцца з фотавыставай “Зімовыя матывы ў камені”.
Музей землязнаўства БДУ выставіць свае экспанаты 25 лютага. У гэты раз будзе прадэманстравана шматстатнасць каралаў. Працягне асветніцкую праграму прэзентацыя “Сакрэты таямнічага свету мінералаў і іх “двайнят”, падрыхтаваная старшым выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій БДУ Уладзімірам Махначом і трэцякурсніцай геаграфічнага факультэта Надзеяй Шымбалёвай.
На наступны дзень, 26 лютага, па традыцыі, пройдзе конкурс на найлепшую мінералагічную калекцыю, эксклюзіўную працу майстра, арыгінальнае афармленне экспазіцыі. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў 15.00.
Завершыцца выстава-кірмаш “Каменная казка” 27 лютага.
print

Вам таксама можа спадабацца: