Шукайце каханне з намі!

17 Feb, 2016.

Копия mWSTtAMt3PQВось i наступіў Дзень Святога Валянціна! Менавіта напярэдадні гэтага самага мілага, напоўненага сапраўднымі пачуццямі свята, наш камітэт БРСМ Хімічнага факультэта пастараўся усяліць часцінку кахання ў кожнага студэнта!
Першы тыдзень пасля канікул. Зноў прыступаць да няпростага жыцця хімфака атрымліваецца з цяжкасцю. Раніца пятніцы — і вось — мілыя і ўсмешлівыя Купідоны падымаюць настрой маленькімі падаруначкамi. Што ж, пачатак дня нядрэнны, але гэта сапраўды толькі пачатак. Ужо пасля другой пары на факультэце можна было атрымаць усё, што хочаш! Для ўсіх тых, хто лічыць, што Дзень Усіх Закаханых — гэта самы зручны момант для таго, каб узаконіць адносіны, на факультэце адкрыўся ЗАГС. Сапраўды сапраўдны ЗАГС, бо, каб атрымаць пасведчанне аб шлюбе, неабходна было публічна прызнацца ў сваіх пачуццях! Ну і як жа без першага танца маладых! Што ж, спадзяемся, што гэты дзень надоўга застанецца ў памяці новаспечаных сем’яў.TP4u5AEmrCI
Ёсць у гэтым свяце і іншы бок. Няма нічога горш, чым у адзіноце назіраць за шчаслівымі закаханымі парачкамі. Мы пра гэта не забыліся, таму кожны жадаючы мог наведаць наш бар «Самотныя сэрцы». Тут усе маглі ўтапіць сваё гора ў шампанскім, ну ці ў гарачай гарбаце, і суцешыць сябе добрымі пажаданнямі (размовы па душах і моцныя абдымкі прыкладаюцца). А для тых, хто саромiцца прызнацца ў сваіх пачуццях наўпрост, у нас да аўторка працуе любоўная пошта, пры дапамозе якой кожны можа паслаць валянцінку да свайго каханага або каханай!dRW-Rrxjgss
Увогуле, на хімфаку панавала выдатная, душэўная атмасфера, захавальнікам якой быў Дэкан-Купідон. Напрыканцы жадаем павіншаваць ўсіх студэнтаў з Днём Усіх Закаханых, парачкам жадаем захоўваць ваша каханне і прысвяціць гэты чароўны дзень адзін аднаму, бо тое, што побач ёсць блізкi сэрцу чалавек, — самае галоўнае. А тым, хто цяпер у пэўным сэнсе самотны, раім не ператвараць 14 лютага ў дзень жалобы, бо ўсё яшчэ наперадзе, жыццё бяжыць, і не варта марнаваць самыя выдатныя гады на сум, у рэшце рэшт, можа менавіта заўтра вы сустрэнеце сваё каханне! Шануеце моманты, любіце і будзьце каханымi!

Іна ХОХ

mMB42aZ-GQ0

print

Вам таксама можа спадабацца: