Больш за 50 лялек з 47 краін будуць прадстаўленыя 4 сакавіка на выставе “Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы” ў БДУ

1 Mar, 2016.

sm_full.aspx
Яна пройдзе ў Музеі гісторыі БДУ (пр. Незалежнасці, 4). Пачатак у 14.00. Прысвечаная яна Дню жанчын. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел кіраўніцтва ВНУ, факультэтаў, супрацоўнікі і студэнты, а таксама старшыня саюза жанчын БДУ Ірына Казакова, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры Мінска Тацумі Масака.
У экспазіцыю ўвойдуць экспанаты, сабраныя з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадстаўленыя цэнтрам японскай культуры Мінска. Для наведнікаў прадугледжаная адукацыйная праграма. Ім распавядуць пра ролю лялькі ў гісторыі чалавецтва, асаблівасці нацыянальнага гарнітура. Таксама ўсе ахвотныя змогуць прайсці майстар-клас па вырабе абрадавых лялек. У прыватнасці, будзе прадэманстраваная лапікавая тэхніка стварэння лялькі-абярэга “Желанница”. Лічыцца, што фігуркі з анучак нададзеныя сілай і прыцягваюць дастатак, каханне і поспех. Для ўдзелу ў “марафоне” па вырабе лялек наведнікам неабходна прынесці шматкі чырвонай або пярэстай тканіны і ваўняныя яркія ніткі.
У гэты дзень усіх гасцей мерапрыемства чакае сустрэча з “жывымі лялькамі”, якія ўвасабляюць Беларусь, Кітай і Туркменістан. Іх ролі выканаюць студэнткі-іншаземкі БДУ.
Арганізатарам выставы выступіў саюз жанчын БДУ.
Выстава будзе працаваць да 11 сакавіка ўключна з 10.00 да 16.00 (акрамя 6, 7, 8 сакавіка).
Наведванне здзяйсняецца па папярэднім запісе па тэлефоне: 8(17) 210 48 36 (Маліноўская Эма Леанідаўна).
Уваход бясплатны.
print

Вам таксама можа спадабацца: