Студэнцкі прафкам праверыў стан карпусоў і сталовых БДУ

15 Mar, 2016.

Sv0SR-KIYUM

18 лютага адбылася сустрэча студэнцкага прафсаюзнага актыву з прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Уладзімірам Рагавіцкім, начальнікам Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Аляксандрам Крышчановічам і дырэк-
тарам РВУП «Камбінат грамадскага харчавання» Жаннай Варанкевіч па пытаннях стану і абсталявання навучальных карпусоў БДУ, працы пунктаў грамадскага харчавання (сталовых і буфетаў).

Прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ былі праведзены маніторынгі. Уважліва прааналізаваўшы ўсе вынікі, прафкам выйшаў на кіраўніцтва з пэўнымі заўвагамі, просьбамі і прапановамі па існых прабле­мах, прапануючы сумесна распрацаваць варыянты іх рашэнняў.
_s2yxmtATpU
«Маніторынг па пытаннях стану і абсталявання навучальных карпусоў БДУ»
Ад факультэтаў прафсаюзнымі бюро студэнтаў былі прадстаўлены матэрыялы з канкрэтнымі выпадкамі і апісаннем пра­б­лем: стан і абсталяванне аўдыторый, прыбі­ральняў, тэмпературны рэжым і інш.
На сустрэчы прафсаюзныя лідары па­значылі пэўныя праблемы на факультэтах, такія як адсутнасць мыла і туалетнай паперы, наяўнасць люстэркаў, стан пліткі на падлозе, стан кранаў, дзвярэй і дзвярных ручак у прыбіральнях, стан разетак, аконных рам, столяў у аўдыторыях, стан тратуарнай пліткі па вул. Курчатава, 10 і іншыя. Дарэчы, шэраг праблем ужо вырашаны.

vm4M09XEXhM

«Маніторынг па пытаннях працы сталовых і буфетаў БДУ»
У апытанні прынялі ўдзел каля 1400 студэнтаў розных факультэтаў БДУ, дзе навучэнцы маглі адказаць на пытанні анкеты, ацаніць і выказаць сваё меркаванне.
Па выніках апытання былі выяўлены частата наведвання сталовых і буфетаў, задаволенасць асартыментам першых і другіх страў, якасцю прыгатаваных страў, графікам працы пунктаў грамадскага харчавання, узроўнем коштаў і іншыя.
Па адказах рэспандэнтаў прафсаюзнай арганізацыяй былі занесены наступныя прапановы: разгледзець магчымасць ар­ганізацыі працы асобных пунктаў грамад­скага харчавання ў суботнія дні; супа­стаў­ленне графіка працы пунктаў з графікам працы факультэтаў; увядзенне комплекс­ных абедаў; па магчымасці пашырэнне асартыменту за кошт гарніраў і дыетычных страў; увядзенне дадатковых кас падчас абедзенных перапынкаў на факультэтах і іншыя. Гэта дазволіць павялічыць колькасць наведнікаў і павысіць якасць абслу­гоў­вання.
На сустрэчы адбыўся канструктыўны і карысны дыялог прафактыву і кіраўніцтва БДУ. Былі закрануты шматлікія іншыя пытанні і атрыманы кваліфікаваныя адказы. Практыка сустрэч у такім фармаце будзе працягнута.
Прафкам студэнтаў БДУ

2BZUNFjbkWk

print

Вам таксама можа спадабацца: