Student Network – студэнцкая сетка для актыўных студэнтаў БДУ

25 Mar, 2016.

1V2gY4P7a-I

З 2016 года цікаўнасць да вывучэння замежных моў на БДУ павялічылася. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у беларускіх ВНУ праходзяць навучанне больш за 16 тысяч замежных студэнтаў з 92 дзяржаў. Сярод іх больш за ўсё грамадзян Туркменістана, іх налічваецца 8191 чалавек. 1554 студэнтаў прыехалі з Расійскай Федэрацыі, 772 — з Кітая.

Акрамя таго, у ВНУ Беларусі навучаюцца студэнты з Таджыкістана, Азербайджана, Казахстана і іншых краін. Міжнароднай мовай для камунікацыі прызнана англійская, таму беларускія студэнты не хочуць адставаць ад замежных сяброў і ходзяць за новымі ведамі ў размоўныя клубы.

1dUu8A8N5Sc

Адзін з такіх, Student English Club, у снежні 2016 арганізаваў сустрэчу з экс-паслом Вялікабрытаніі Брусам Бакнелам, які выступіў перад студэнтамі на фізічным факультэце БДУ. (Больш падрабязна пра клуб і сустрэчу тут:)

Зараз у заснавальнікаў праекта ёсць шмат ідэй. Адна з іх: запусціць Student Network (https://vk.com/student_network) – пляцоўку, для стасункаў з актыўнай моладдзю. Студэнты, магістранты, маладыя спецыялісты і выкладчыкі – усе будуць звязаны праз клубы па інтарэсах.

Дзве асноўныя мэты “Студэнцкай сеткі” перадаюцца праз  Student English Club.

Гэта: правядзенне інфармацыйных кампаній па пытаннях Балонскага працэсу і якасці адукацыі, а таксама падрыхтоўка студэнтаў да ажыццяўлення самакіравання ва ўніверсітэце.

“Праблемы сістэмы вышэйшай адукацыі здаюцца моладзі занадта глабальнымі і далёкімі, каб надаваць ім увагу, таму абмеркаванне гэтых пытанняў адбываецца у рамках студэнцкіх клубаў па інтарэсах. Моладзь прыходзіць  да нас камунікаваць, прафесійна развівацца і даведвацца новае”, – адзначае адзін з заснавальнікаў клубу Ілья Карусейчык.

22JzXPjuKZU

Акрамя таго на базе Student Network стартаваў конкурс эсэ для студэнтаў БДУ і іншых ВНУ: “Шляхі ўдасканалення вышэйшай адукацыі ў Рэспублікі Беларусь” (https://vk.com/essay2016) .

Асноўная яго тэма: прааналізваць рашэнне праблем вышэйшай адукацыі ў Беларусі, а таксама прапанаваць аптымальныя шляхі развіцця прасторы вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Прызам для 15 найлепшых удзельнікаў стане паездка ў Вільнюс з наведваннем Вільнюскага ўніверсітэта.

“Пераможцы конкурсу змогуць на свае вочы паназіраць адрозненні сістэм адукацыі і глыбей зразумець сутнасць Балонскага працэсу. Гэтая паездка стане добрай матывацыяй для працы на карысць беларускай сістэмы адукацыі”, – падкрэслівае Ілья Карусейчык.

Student Network створаны на базе двух клубаў: Student English Club і клуба экскурсаводаў «СДВИГ».

ldfwgpDwMY4

«СДВИГ» дзейнічае з кастрычніка 2014 г. Удзельнікі клуба – навучэнцы Інстытута турызму, а таксама іншых вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска і БДУ.

Клуб арганізаваў воркшопы па тэматыцы культуры і тэхнікі прамовы. Удзельнікамі было распрацавана і праведзена некалькі мерапрыемстваў у фармаце квэстаў, а менавіта: квэст па горадзе Мінску, а таксама па Нацыянальнай бібліятэцы.

“Student Network” з задавальненнем прыме ў свае шэрагі іншыя клубы, якія падзяляюць нашы мэты і каштоўнасці. “Студэнцкая сетка” мае афіцыйную юрыдычную рэгістрацыю як інфармацыйна-асветніцкая ўстанова, што таксама дае клубам дадатковыя магчымасці. Калі вы актыўны ўдзельнік або арганізатар студэнцкіх ініцыятыў і праектаў, калі вы шукаеце аднадумцаў ці вам патрэбная дапамога, калі вы ініцыятыўныя і поўныя ідэй, сардэчна запрашаем у Student Network”, – прапануе Ілья.

Больш падрабязна пра новыя праекты Student English Club можна даведацца на старонцы “УКантакце” (https://vk.com/student_english_club).

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

LTywmLMi09M

WnNBYeis2N0

print

Вам таксама можа спадабацца: