Travel Day: як студэнту БДУ вандраваць і вучыцца па свеце?

16 Mar, 2016.

INHTniHyyyw лю

У гэтым годзе ў БДУ пачала дзейнічаць праграма некрэдытнай мабільнасці Erasmus+. І зараз на новую праграму прапаноўваюцца месцы ва ўніверсітэтах Румыніі, Іспаніі, Эстоніі, Польшчы, Славакіі і іншых краін.

Інтарэс да міжнародных адменаў пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу павысіўся. У канцы 2015 года толькі на адну студэнцкую праграму Erasmus+ было адпраўлена больш за 100 анкет. Студэнцкі савет па якасці адукацыі факультэта журналістыкі таксама звярнуў увагу на цікаўнасць студэнтаў да міжнародных праграм.

У канцы лютага 2015 года на факультэце журналістыкі ўсім цікаўным расказалі пра сакрэты замежных стажыровак Travel Day.

Першай выступіла Любоў Каспяровіч, рэдактар адукацыйных праграм adukacyja.info, а таксама магістрантка Інстытута журналістыкі БДУ. Журналістка распавяла пра «Падарожжы з дапамогай валанцёрства і адукацыйных праграм».

441FAMNZ9As

“У нас шмат людзей, якія хочуць даведацца, як падарожнічаць. Вельмі класна, танна і без ніякіх турбот”, – так ахарактарызавала Любоў моладзевыя праграмы, якія публікуюцца на adukacyja.info. Гэта платформа, дзе збіраюцца навіны пра стыпендыі на вучобу, бясплатныя анлайн-курсы, трэнінгі і г.д. для беларусаў.

“У нас напісана: “Адукацыя” – стыль жыцця. Калі я стала валанцёрам, спачатку не разумела, навошта размаўляць з чытачамі слоганамі. З траўня 2015 я дзякуючы “Адукацыі” і разумею, што свет агромністы. Шмат таленавітых і разумных людзей. Адна з маіх знаёмых, якая ўдзельнічала ў міжнародных праграмах, распавядала: “Я сяджу з калегамі на беразе Жэнеўскага возера і думаю пра тое, як шмат мне яшчэ трэба вучыцца”. Шчыра кажучы, я таксама разумею, што мне вучыцца таксама трэба яшчэ шмат. Вучыцца не трэба спыняцца ніколі, таму што вы ніколі не будзеце ведаць, калі нам спатрэбіцца атрыманыя веды”, – падзялілася Любоў.

Другі спікер Яўгенія Ларыкава падзялілася сваім ўдзелам у праектах і трэнінгах з тэмай «Праекты для моладзі Беларусі».

aZh7SVLDWb8 мар

Два асноўныя праекты, ў якіх яна ўдзельнічала: Work and Travel і EVS (Еўрапейская валанцёрская служба, адна з праграм праекта Еrasmus+).

У Work and Travel Яўгенія ўдзельнічала ў 2009, 2010 і 2011 гадах. Працавала ў Злучаных Штатах у Ocean City (штат Maryland) афіцыянткай.

“Усе праграмы прадугледжваюць навучанне. Хоць гэта была і нефармальная адукацыя. Лічу, што трэба ўдзельнічаць у праектах, дзе даюць нешта для цябе новае, у іншым святле. І добра, калі гэта з дапамогай вопыту, калі ты гэта пражываеш”, – падзялілася Яўгенія.

Асноўные адрозненні праграм: для Work and Travel трэба мець грошы. Толькі за ўдзел дзяўчына заплаціла каля 600 долараў + квіткі на самалёт у ЗША і назад.

IllQwWfcYZ8

“Але я свае ўкладанні акупіла”, – пазначыла Яўгенія.

Для праграм накшталт Еrasmus+ не патрэбна шмат грошай, амаль усё кампенсуецца прамаючым бокам. Але Яўгенія адзначыла, што трэба выбіраць тэмы трэнінгаў, семінараў, якія падыходзяць па прафесіі, каб выкарыстаць атрыманыя веды на практыцы. Таксама трэба адзначыць, што ў Work and Travel ты працуеш у Злучаных Штатах, але сама павінна шукаць працадаўцаў, места жыхарства і размяркоўваць грошы. Праграмы Еrasmus+ жа робяцца незалежна ад твайго жадання. Нават пэўныя экскурсіі па горадзе уключаны ў праграму, і часцей за ўсё нельга нічога ў іх змяніць.

Трэцім прамоўцам была Вольга Кастылюк, якая распавяла пра эканамічныя падарожжы: «Грошай няма, а я ў Парыжы».

hwvhqFAZ_gA олг

Дзяўчына падарожнічае сваім ходам ужо трэці год. Яна падзялілася сваімі жыццёвымі вынаходніцвамі:

У падарожжы па Еўропе цягнік – гэта не самы лепшы транспарт. Бывае так, што кошт квіткоў на самалёт будзе амаль у два разы ніжэйшы. Шукаць кватэру можна праз couchsurfing.com.

“У 2015 годзе мы спыняліся ў Парыжы ў французскага архітэктара. Дарэчы, вельмі папулярны. Да яго прыязджаюць людзі з усяго свету. Ён гатуе традыцыйную вячэру для ўсіх гасцей і распавядае, напрыклад, гісторыю французскай кухні”.

За жыллё ніхто не плаціць, але пажадана прывезці падарункі з Беларусі. Вольга падзялілася, што іншаземцы вельмі любяць беларускія журавіны і зефір.

Таксама на Travel Day выступіла Марына Аляксандрава – валанцёр кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ» (novisa.by).

ZdqP-cmZrCI мар

Гэта арганізацыя ставіць мэтай спрашчэнне і адмену візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС.

Пасля прэзентацыі кампаніі Марына правяла віктарыну на веданне краін ЕС, пераможцы ў якой атрымалі падарункі.

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

0Q6VAtyQoz0

print

Вам таксама можа спадабацца: