Ва ўніверсітэце вызначаны найлепшыя вэб-рэсурсы факультэтаў (інстытутаў) і іншых падраздзяленняў 2015 г.
Праводзіўся конкурс па трох намінацыях. У намінацыі «Адкрытыя адукацыйныя і навуковыя рэсурсы факультэтаў (інстытутаў)» першае месца падзялілі фізічны факультэт і ФПМІ. На другім месцы хімічны і біялагічны факультэты. На трэцім месцы – гістарычны і юрыдычны факультэты.
У намінацыі «Адкрытыя адукацыйныя і навуковыя рэсурсы іншых падраздзяленняў» на першым месцы размясцілася Фундаментальная бібліятэка. На другім месцы – Галоўнае ўпраўленне навукі.
У адпаведнай намінацыі сярод навукова-даследчых устаноў першае месца дасталася НДІ фізіка-хімічных праблем.
Да кожнага пункта былі свае патрабаванні і ўмовы.
«У першай намінацыі конкурс праводзіўся па трох групах параметраў: вэбаметрычных (займае палову вагавога каэфіцыенту), навукаметрычных і статыстычных дадзеных (па студэнтах і выкладчыках). А для астатніх дзвюх намiнацыях – толькі па вэбаметрычных», – тлумачыць Уладзімір ГАЛЫНСКІ, намеснiк начальніка ГУВНМР.
Группа вэбаметрычных параметраў самая важная. Па-першае, з дапамогай тэматычнага індэкса цытавання – тэхналогіі пошукавай сістэмы «Яндэкс» – вызначаецца аўтарытэтнасць інтэрнэт-рэсурсу праз колькасць спасылак з іншых сайтаў. Па-другое, у вэбаметрычны параметр уваходзiць колькасць праіндэксаваных старонак інтэрнэт-рэсурсу ў пошукавых сістэмах Google і «Яндэкс». Па-трэцяе, улiчваецца колькасць дакументаў, размешчаных у электроннай бібліятэцы БДУ, паколькі 90% дакументаў з ЭБ БДУ трапляе ў Google Scholar і тым самым падымае рэйтынг БДУ. Такім чынам, можна прааналізаваць уклад факультэтаў у рэйтынг БДУ.
«Першае месца падзялілі паміж сабой фізічны факультэт і ФПМІ. Але гэта не значыць, што па ўсіх параметрах яны былі найлепшымі. Так, самы вялікі індэкс тэматычнага цытавання мае юрфак, а гістфак можа ганарыцца самай вялікай колькасцю праіндэксаваных старонак. Аднак толькі пры сумяшчэнні ўсіх складнікаў вызначаецца самы лепшы факультэт», – расказвае Уладзімір Галынскі.
Група навукаметрычных параметраў галоўным чынам дапамагае сачыць за колькасцю навуковых артыкулаў у Scopus, якія апублікавалі супрацоўнiкi факультэтаў, а таксама за колькасцю штатных работнікаў з высокім h-індэксам у розных рэфератыўных базах дадзеных. H-індэкс (iндэкс Хiрша) з’яўляецца адным з паказчыкаў навуковай працы вучонага.
З дапамогай статыстычных дадзеных вылічваецца працэнт выкладчыкаў з вучонай ступенню, працэнт замежных студэнтаў і колькасць выкладчыкаў, запрошаных у БДУ з іншых краін. «Большасць міжнародных рэйтынгаў улічваюць гэты параметр. Чым больш замежных студэнтаў вучыцца ва ўніверсітэце, тым больш папулярным лічыцца сама ВНУ, тым больш высокія ступені ў рэйтынгах яна можа займаць», – сцвярджае Уладзімір Галынскі.
У дзвюх іншых намінацых улiчвалi толькі групу вэбаметрычных параметраў. Між іншым, каб удзельнічаць у конкурсе, не трэба было падаваць аніякіх заяў. Усе інтэрнэт-рэсурсы аўтаматычна прымалі ўдзел у спаборніцтве.
Фундаментальная библиотека | library.bsu.by | 815 |
Главное управления науки | research.bsu.by | 724 |
Энциклопедия кораблей | ship.bsu.by | 705 |
Газета «Унiверсiтэт» | gazeta.bsu.by | 654 |
НИИ физико-химических проблем | fhp.bsu.by | 604 |
НИУ «Институт ядерных проблем» | inp.bsu.by | 602 |
Студгородок БГУ | studgorodok.bsu.by | 602 |
Сайт для абитуриентов | abiturient.bsu.by | 565 |
Азбука веб поиска кафедры общей химии и методики преподавания химии | abc.chemistry.bsu.by | 547 |
Институт прикладных физических проблем им. А.Н.Севченко | niipfp.bsu.by | 540 |
НИИ прикладных проблем математики и информатики | apmi.bsu.by | 521 |
Управление научно-инновационной деятельности ГУН БГУ — Продукция БГУ | product.bsu.by | 487 |
ЦПРО | edc.bsu.by | 480 |
Студенческая наука Республики Беларусь | sws.bsu.by | 469 |
Театральный Куфар | theatre-fest.bsu.by | 468 |
УНИ-Центр-XXI | uni.bsu.by | 456 |
Управление подготовки кадров высшей квалификации ГУН БГУ | nirs.bsu.by | 430 |
Национальный научно-исследовательский центр мониторинга озоносферы | ozone.bsu.by | 427 |
Сайт УМС | ums.bsu.by | 406 |
Портал наноэлектромагнетики | nano.bsu.by | 403 |
Учебно-научная исследовательская лаборатория белорусского фольклора | folkndl.bsu.by | 387 |
Управление по делам культуры | culture.bsu.by | 387 |
Форум хоров Папараць кветка | chorum.bsu.by | 384 |
Клуб ориентирования кафедры физического воспитания и спорта. | orienteering.bsu.by | 377 |
Информатизация образования, сайт конференции | ie.bsu.by | 365 |
Центр международных исследований БГУ | centis.bsu.by | 364 |
Международный конгресс по информатике | csist.bsu.by | 348 |
Унитехпром | unitehprom.bsu.by | 348 |
Очно-заочная школа по математике и информатике | school.bsu.by | 334 |
Открытая лига КВН БГУ | kvn.bsu.by | 330 |
Сайт информационного пункта совета Европы | coe.bsu.by | 327 |
Профсоюзный комитет сотрудников БГУ | tradeunion.bsu.by | 322 |
Конференция Webprog | webprog.bsu.by | 318 |
Республиканский центр проблем человека | rchp.bsu.by | 316 |
Конференция Webconf | webconf.bsu.by | 304 |
Фольклорно-этнографический музей Филологического факультета | folkmuseum.bsu.by | 299 |
Центр аэрокосмических исследований | aec.bsu.by | 295 |
Центр социологических и политических исследований | cspr.bsu.by | 290 |
Конференция Математическое моделирование и дифференциальные уравнения | konfmmdu.bsu.by | 271 |
Студенческий чемпионат мира по программированию | acm.bsu.by | 266 |
Гид студента | info.bsu.by | 253 |
Республиканский центр олимпийской подготовки БГУ | football.bsu.by | 190 |
Сайт кафе Gaudeamus, РПУП “Комбинат общественного питания БГУ” | cafe.bsu.by | 176 |
Управление кадров | hrm.bsu.by | 170 |
Управление редакционно-издательской работы | urir.bsu.by | 133 |
УВРМ | uvrm.bsu.by | 122 |
Сайт БРСМ | brsm.bsu.by | 118 |
Проект Tempus. Юрфак | tradir.bsu.by | 116 |
Сайт Союза женщин | unionwomen.bsu.by | 113 |
Заслуженный фольклорно-этнографический ансамбль Неруш | nerush.bsu.by | 112 |
НИЛ Прикладного вероятностного анализа | apa.bsu.by | 106 |
Сайт к 70-летию Великой Победы. Проект студентов ФСК | hero.bsu.by | 104 |
Лыжный клуб БГУ (спортивная секция) | skiclub.bsu.by | 95 |
Белорусская зимняя школа по теории массового обслуживания | bwwqt.bsu.by | 87 |
Издательский центр | drukar.bsu.by | 63 |
«Для таго, каб падняцца ў рэйтынгах, патрэбна мець як мага больш спасылак i на свой сайт, i на апублікаваныя навуковыя працы. Рабіць новы карыстальны кантэнт, цiкавыя матэрыялы, размяшчаць іх на сваiм рэсурсе; праводзiць мерапрыемствы, пра якiя будуць гаварыць у сецiве. Чым больш будзе ўнiкальнай інфармацыі, тым лепей», – раіць Уладзімір Міхайлавіч.
Наогул, гэты конкурс праходзіць з 2012 года. Але ў такім шырокім фармаце першы раз. Раней яго праводзілі выключна па вэбаметрычных параметрах у адпаведнасцi з алгарытмам Webometrics.
Для таго, каб пашырыць прадстаўленасць БДУ ў міжнародных рэйтынгах, вядзецца супрацоўніцтва з Расійскім індэксам навуковага цытавання. Апошні будзе аналізаваць не толькі патэнцыял БДУ як цэлага комплексу, але і асобных яго падраздзяленняў. Акрамя таго, абмяркоўваецца магчымасць разгорнутай падпіскі на рэфератыўныя базы Scopus i Web of Science для навукоўцаў БДУ.
Таццяна МОРАВА
З падрабязнымі вынікамі конкурса можна пазнаёміцца тут:
Презентация