На вяршыні бізнес-адукацыі (+відэа)

14 Apr, 2016.

ZJJgIUjsaDY

У красавіку Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ святкуе 20-гадовы юбілей. З гэтай нагоды мы ўзялі інтэрв’ю ў дырэктара ІБМТ – доктара фіз.-мат. навук прафесара Уладзіміра АПАНАСОВІЧА, які з’яўляецца кіраўніком інстытута з дня стварэння.

– Уладзімір Уладзіміравіч, ці думалі Вы ў 1996 годзе, калі ствараўся ў складзе БДУ спе­цыяльны факультэт перапад­рыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій, што за параў­нальна невялікі час ён вырасце ў цэлы інстытут са шматлікімі праграмамі для розных спа­жыўцоў?
img_0212a– Мы пачыналі з беларуска-амерыканскага праекта «Праграма па эканоміцы і менеджменце тэхна­логій» (ПЭМТ) БДУ і Інстытута эка­номікі пры ўніверсітэце Каларада, ЗША. Гэта быў цікавы праект, унікальны для Беларусі – першы сумесны адукацыйны праект з бізнес-школай ЗША. У тыя часы мы наўрад ці задумваліся пра 2016, проста імкнуліся даць тое, у чым мела патрэбу наша краіна і што хацелі атрымаць нашы першыя студэнты.
Інстытут ствараўся па мадэлі заходніх бізнес-школ, калі такія школы адкрываюцца пры буйных універсітэтах. Асноўнай пераду­мовай узнікнення інстытута паслу­жыла неабходнасць рыхтаваць спе­цыялістаў, якія маглі б кіраваць бізнесам ва ўмовах станаўлення рынкавай эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Усе выкладчыкі праекта ПЭМТ прайшлі стажыроўку ў ЗША, вяр­нуўшыся, яны падрыхтавалі арыгі­нальныя курсы па міжнародных стандартах з выкарыстаннем прык­­ладаў, якія адлюстроўваюць беларускую спецыфіку. На працягу шасці гадоў выкладанне па пра­грамах інстытута вялося толькі на англійскай мове.
Пазней праект ПЭМТ даў ім­пульс першай у нашай краіне праграме МВА, якая на сёння налічвае амаль 800 выпускнікоў, што працуюць у кампаніях розных галін эка­номікі Рэспублікі Беларусь.
– ПЭМТ не адзіны сумесны праект інстытута…
– Так, з 1996 па 2016 гады інстытут ажыццявіў некалькі буйных міжнародных адукацыйных праграм.
У 2000 годзе была складзена чатырохгадовая дамова з кам­па­ніяй «Філіпс» пра пачатак сумес­нага адукацыйнага праекта – праграму перападрыхтоўкі па спецы­яль­насці «Інфарматыка». У рамках дамовы ў ІБМТ БДУ створана адукацыйная праграма па перапад­рыхтоўцы спецыялістаў у галіне стварэння сучасных праграмных сродкаў для ўбудаваных сістэм. Пасля завяршэння навучання слухачы праграмы праходзілі ста­жыроўку ў даследчым цэнтры кампаніі «Філіпс» у Эйндховене, Нідэрланды.
З 2006 па 2013 гады працавала сумесная праграма па падрых­тоўцы лагістыкаў, якая стала магчымая пасля падпісання дамовы пра супрацоўніцтва паміж інсты­тутам і ўніверсітэтам Молдэ (Нар­вегія). Выкладанне па праграме вялося на англійскай мове бе­ларускімі і нарвежскімі выклад­чыкамі, год навучання праходзіў у інстытуце і год у нар­вежскім уні­версітэце. Слухачы праграмы ат­рым­лівалі дыплом ма­гістра лагіс­тыкі ўніверсітэта Молдэ. Адбылося 6 выпускаў магістраў.
З 2007 года інстытут прызначаны каардынатарам сумеснай бе­ларуска-нямецкай праграмы па падрыхтоўцы кіраўнічых кадраў для эканомікі Беларусі. За гэты час у рамках праекта ўжо прайшлі пад­рыхтоўку больш за 350 мене­­д­жа­раў, якія прадстаўляюць бела­рускія прадпрыемствы розных формаў уласнасці.

IMG_0093
У дадзены час інстытут распачаў рэалізацыю праграмы двайных дыпломаў з універсітэтам прыкладных навук Кіменлакса (Фін­ляндыя). З верасня 2015 года пяць студэнтаў інстытута спецыяльна­сці «Лагістыка» вучацца ў фінскім універсітэце, у выпадку паспяховага заканчэння навучання студэнты атрымаюць і беларускі, і фінскі дыпломы.
Акрамя сумесных адукацыйных праектаў, інстытут актыўна супра­цоўнічае з замежнымі бізнес-школамі, дае студэнтам і слухачам інстытута магчымасць акадэ­міч­на­га абмену, удзелу ў міжнародных семінарах і трэнінгах. У наш час у рамках дамоў пра супрацоўніцтва ажыццяўляюцца праграмы абмену паміж інстытутам і ўніверсітэтамі Літвы і Латвіі. Нашы студэнты праходзяць вытворчую і пераддып­ломную практыку ў буйных поль­скіх і прыбалтыйскіх кампаніях.
Міжнароднае супрацоўніцтва заўсёды было і застанецца важным кірункам інстытута. Бо любая пра­фесійная дзейнасць прадугле­дж­­­вае выкарыстанне сучасных па­ды­ходаў, у тым ліку перадавога міжнароднага досведу. Інстытут актыўна ўдзельнічае ў праграмах выкладчыцкіх акадэмічных абме­наў: запрашае выкладчыкаў замежных бізнес-школ для вядзення асобных дысцыплін і чытання гасцявых лекцый, практыкаў міжна­роднага бізнесу; прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу інстытута павышаюць кваліфі­ка­цыю, вучацца па праграмах магіст­ратуры і аспірантуры ў замежных універсітэтах.
– Інстытут шырока вядомы і першай у нашай краіне праграмай магістратуры па спецы­яльнасці «Бізнес-адміністра­ван­не», або МВА. Праграма і сён­ня цікавая менеджарам і кі­раўні­кам кампаній нашай кра­іны. У чым, на Ваш погляд, сакрэт яе поспеху?

IMG_2308

 
– Так, наша праграма з’яў­ляецца першай класічнай праграмай МВА у Беларусі. Цяпер шмат­лікія прыватныя навучальныя цэнтры заяўляюць у сваіх прапановах рынку праграму МВА у тым ці ін­шым фармаце, нават скаро­чаным ці дыстанцыйным. У адрозненне ад іх, мы строга прытрым­ліваемся стандартаў навучання праграм МВА, якія перанялі яшчэ напачатку свайго шляху ў аме­рыканскіх праграм МВА.
Апроч гэ­тага, сёння інстытут з’яўляецца адзінай у краіне ўста­новай вы­шэйшай аду­кацыі, якая рэалізуе магістар­скую праграму МВА у англамоўным фармаце; з 2014 года і падрых­тоўку па спе­цыяль­нас­ці першай вышэйшай адукацыі «Бізнес-адмі­ністра­ван­не». Гэтыя праграмы забяспечваюць для нацыянальнай эканомікі падрых­тоў­ку менеджа­раў у сферы бізнесу ў адпавед­насці з між­на­роднымі стан­дартамі.
– Цяпер інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку па шматлікіх адукацыйных праграмах. Гэта і праграмы вышэйшай адукацыі, і магістратура, і дадатковая адукацыя дарослых. Што аб’яд­ноўвае гэтыя праграмы?
– Большасць адукацыйных праграм інстытута – гэта праграмы, якія рыхтуюць спецыялістаў для кіравання бізнесам, і не важна якім, дзяржаўным ці прыватным. Мена­віта таму сёння інстытут з’яўля­­ец­ца лідарам бізнес-адукацыі ў Рэс­публіцы Беларусь. Бізнес-аду­кацыя – адмысловая галіна аду­кацыі, накіраваная на атрыманне патрэбных ведаў і навыкаў, неабходных для практычнай працы па стварэнні, кіраванні і развіцці бізнесу. Да выкладчыцкага складу ўстановы бізнес-адукацыі прад’яў­ляюцца асаблівыя патрабаванні: выкладчык павінен быць практыкам у сваёй галіне, валодаць як сучаснымі адукацыйнымі тэхна­логіямі і методыкамі навучання, так і тэхналогіямі праектнага ме­недж­менту.
– А наколькі вялікі попыт у цэлым на выпускнікоў інстытута? Ці сочыць ВНУ за лёсам сваіх маладых спецыялістаў?
– Зразумела, мы імкнёмся падтрымліваць зваротную сувязь з нашымі студэнтамі і слухачамі. У інстытуце створаны асацыяцыі выпускнікоў, праходзяць сустрэчы, вядзецца анкетаванне. Мы таксама апытваем працадаўцаў, якія атрымалі нашых маладых спе­цыялістаў і гатовыя ацаніць іх. Гэта дапамагае карэктаваць навучальны працэс і падтрымліваць сувязі з працадаўцамі. Трэба сказаць, што выпускнікі з дыпломам ІБМТ БДУ запатрабаваны на рынку працы, многія з іх ужо маюць уласны бізнес, займаюць высокія кіраў­нічыя пасады.
У інстытуце працуе Цэнтр раз­віцця кар’еры. Тут праводзяцца адмысловыя заняткі і мерапрыемствы, дзе студэнты вучацца пісаць і фарміраваць рэзюмэ, праходзіць выпрабавальныя інтэрв’ю. Інстытут склаў дамовы з буйнымі кам­па­ніямі, адкуль на заняткі запрашаюцца кіраўнікі аддзелаў кадраў, спецыялісты па кіраванні персаналам.
Тут жа збіраецца інфармацыя пра вакансіі, якія студэнты могуць заняць ужо падчас вучобы, нашы выкладчыкі дапамагаюць скласці ахвочым рэзюмэ і нават, калі пра­цадаўца згодны, прыходзяць з імі на сумоўе.

Вручение дипломов магистрам Бизнес-администрирования ИБи МТ БГУ.
– Інстытут вядомы актыўным выкарыстаннем электронных тэхналогій у адукацыйным працэсе. Якім чынам атрымалася заняць адну з першых пазіцый сярод іншых ВНУ?
– Паспяховасці ўкаранення тэх­налогій электроннай адукацыі спрыяла некалькі фактараў. Некаторыя з іх:

•наяўнасць уласнай сістэмы IT-рэсурсаў
•доступ да сістэмы маюць усе студэнты, слухачы, выкладчыкі і супрацоўнікі інстытута
•узровень выкарыстання інтэр­актыўных тэхналогій дыстанцыйнага навучання носіць масавы і абавязковы характар
•дзейная сістэма карпара­тыўнага навучання выкладчыкаў у галіне ІКТ і тэхналогій электроннага навучання.

– Вы з’яўляецеся старшынёй Асацыяцыі бізнес-адукацыі, у якую ўваходзяць практычна ўсе вядучыя ВНУ краіны, якія прапануюць адукацыйныя праграмы ў галіне бізнес-кіравання. Можа, у Вас ужо склалася ўяўленне пра праблемы бізнес-адукацыі і стратэгіі яго развіцця?
– Станаўленне і развіццё нацы­янальнай сістэмы бізнес-адукацыі ў прынцыпе ідзе ў рэчышчы глабальных тэндэнцый, але, на жаль, з адставаннем і часцяком супя­рэчліва.
Шмат у чым працэс стрымлівае празмерны ўзровень уцягнутасці бізнес-адукацыі ў традыцыйную акадэмічную сістэму вышэйшай адукацыі. У выніку наш кірунак зарэгуляваны мноствам палажэнняў і інструкцый, якія не ўлічваюць спецыфіку гэтага сегмента, а часцяком і наўпрост супярэчаць прызнанаму ў свеце фармату падрых­тоўкі кіраўнічых кадраў.
Не задавальняе нас і сітуацыя з выпускнікамі другой ступені вышэйшай адукацыі – практыка-арыентаванай магістратуры. Сама магістратура была ўведзена Кодэксам аб адукацыі ў 2010 годзе, а вось статус яе выпускнікоў дагэтуль невыразны. Нацыянальнае за­канадаўства «не бачыць» адроз­нен­няў пры найманні на працу спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і тымі, хто атрымаў статус магістра.
Паскорыць працэс развіцця бізнес-адукацыі магло б стварэнне на базе нашага інстытута Нацыянальнага інстытута бізнесу, які працуе па міжнародных стандартах. Гэта структура ўзяла б на сябе не толькі функцыі навучальна-метадычнага забеспячэння дадзенага сегмента вышэйшай адукацыі, стварэння і апрабацыі перадавых адукацыйных тэхналогій, пад­рых­тоўкі выкладчыкаў, але і каардынатара па распрацоўцы дзяр­жаўнай праграмы падрыхтоўкі кі­раўнічых кадраў па прыярытэтных напрамках рынкавай эканомікі.
– Што Вы лічыце галоўным дасягненнем інстытута за 20 гадоў?
– За 20 гадоў паспяховага развіцця інстытут падрыхтаваў для беларускай эканомікі больш чым 12 тысяч спецыялістаў у галі­не бізнес-кіравання. Мы выраслі з невялікага міжнароднага праекта з групай магістрантаў у 20 чалавек да інстытута, у якім навучаецца больш за 3 тысячы чалавек. Самае важнае для нас – гэта ўда­лыя кар’­еры нашых выпускнікоў, іх устой­лівы прафесійны рост і раз­віццё.
Гутарыла
Таццяна ЗАЙКОЎСКАЯ

Відэа тут

IMG_8191

print

Вам таксама можа спадабацца: