У галоўным корпусе ўніверсітэта прайшла беспрэцэндэнтная акцыя БДУ супраць наркотыкаў, арганізаваная факультэтам міжнародных адносін і беларускай мытнай службай. Дэкан факультэта Віктар Генадзевіч Шадурскі прымеркаваў гэта падзеі да даты гібелі студэнткі-першакурсніцы ад ужывання спайсу два гады таму. Мытная служба Беларусі ў сваю чаргу падрыхтавала прадстаўленне з удзелам сабак, якія адшукваюць наркотыкі. Падзея стала запамінальнай для тых студэнтаў, у каго атрымалася яго назіраць.
Выступленне пачаў начальнік мытнай службы Андрэй Уладзіміравіч Міхалькевіч, які распавёў, што летась у Беларусі спынены 133 выпадкі перавозкі наркатычных рэчываў і іх вынята 870 кілаграмаў. Акрамя таго, ён казаў, што наркотыкі больш за ўсё распаўсюджаны ў моладзевым асяроддзі, таму прафілактыцы іх ужывання трэба надаваць асаблівую ўвагу.
Пасля баявое майстэрства прадэманстраваў аператыўны студэнцкі атрад, паказаўшы прыёмы рукапашнага бою і затрымання. Студэнтаў БДУ чакалі два фільмы, якія распавядаюць пра шкоду наркотыкаў, і непасрэдна выступленні адмыслова навучаных сабак. Яны прадэманстравалі знаходжанне наркатычнай закладкі ў торбах і на вопратцы людзей. Гледачоў запэўнілі, што ўсё гэта выконваецца толькі ў парадку гульні паміж сабакам і трэнерам і што сабакам не прапануюць наркотыкі для ўжывання і наступнага злову парушальнікаў. Было відаць, што такая паказальная акцыя зацікавіла студэнтаў, якія не разыходзіліся да самага канца прадстаўлення!
Каментарый супрацоўніка мытні аэрапорта “Мінск-2”:
-Мы працуем у аэрапорце “Мінск-2” і займаемся пошукам наркатычных сродкаў у багажы людзей, машынным тэрмінале і на пошце. З сабакамі працаваць не складана, калі іх любіш. Таму ў нашай справе няма лішніх людзей. Сабаку пароды джэк-расэл-тэр’ер 7 гадоў, з якіх 5 гадоў яна знаходзіцца на службе ў аэрапорце. За гэты час мы, вядома ж, сёе-тое знаходзілі.
Павел САЛАЎЁЎ
Фота аўтара
Відэа: