Як быць з вопытам працы? (+відэа)

15 Apr, 2016.

Копия IMG_4099

30 сакавіка ў галоўным корпусе БДУ адбыўся Дзень кар’еры. Свае стэнды прадставілі каля 20 кампаній у транспартна-лагістычнай, банкаўскай, юрыдычнай і IT сферах.

Тут студэнты маглі дамовіцца з працадаў­цамі наконт месца праходжання практыкі, стажы­роўкі, даведацца больш пра палітыку кампаніі і г. д.
У праграме мерапрыемства была прадугледжана прэзентацыя сайта для наву­чэнцаў/выпускнікоў БДУ «CV.BSU.BY». Праект быў запушчаны на базе факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Пакуль свае рэзюмэ там могуць размясціць толькі студэнты/выпускнікі факультэтаў ме­­ха­ніка-матэматычнага, фізічнага і радыё­фізікі і электронікі. Паступова да праекта будуць далучацца і іншыя факультэты. Для студэнтаў былі арганізаваны майстар-класы па напісанні рэзюмэ, паспяховым прахо­- ­д­жанні сумоўя, адаптацыі і інш.

IMG_4113

Копия IMG_4107
Максім Акуленка, спецыяліст па наборы кадраў у кампаніі Ernst&Young:
– Штогод мы набіраем каля 60 студэнтаў-стажораў. Практыка апошніх 4 гадоў паказвае, што працэнтаў 70 з іх запрашаюцца да далейшага супрацоўніцтва. Адбор канды­датаў на месца стажора ў нашай кампаніі адбываецца наступным чынам: вы пакідаеце заяўку на нашым сайце і атрымліваеце запрашэнне на тэсціраванне. Праводзіцца маніторынг вашых ведаў у сферы бухгалтарскага ўліку, ацэньваецца ўзровень ведання англійскай мовы, уважлівасць пры працы з лічбамі. Паспяхова справіліся з заданнямі – прымаецеся ў каманду стажораў. Далей вы праходзіце тыднёвы інтэнсіўны трэнінг, дзе вас знаёмяць з простымі аўдытарскімі працэдурамі, расказваюць пра палітыку кампаніі і г. д. Пасля навучання стажоры на рэальных праектах адточваюць атрыманыя веды. Стажыроўка доўжыцца тры месяцы. Удзельнікі атрым­ліваюць стыпендыю (каля двух мільёнаў), плюс дзейнічае бонусная праграма. Акрамя стажорства мы прапануем студэнтам прайсці ў нас практыку. Сярэдні ўзрост нашага калектыву – 25 гадоў, таму камуніка­тыўнага бар’еру ніякага быць не можа. Усё падкажам, навучым, а можа, яшчэ і на працу возьмем.

IMG_4093
Таццяна Аксюцік, кансультант аддзела кадраў у транспартна-лагістычнай кампаніі AsstrA:
– Мы прымаем студэнтаў усіх курсаў на практыку, час ад часу арганізуем стажы­роўкі. Для студэнтаў 5 курса ў нас ёсць вакантная пасада асістэнта-экспедытара. Галоўнае патрабаванне – свабоднае валоданне англійскай мовай. Гэта неблагі старт, таму спрабуйце.
Таццяна Сякацкая, студэнтка факуль­тэта міжнародных адносінаў БДУ:
– Я кожны год імкнуся наведваць падобныя мерапрыемствы ў спадзяванні прыкме­ціць нешта цікавае для сябе. Але мяне як прадстаўніцу гуманітарнай спецыяльнасці не задавальняе той набор прапаноў. Ну, дапусцім, МТБанк запрашае на пасаду кансультанта ў кантакт-цэнтр, дзе-нідзе праскокваюць вакансіі, звязаныя з PR – і ўсё. Трэба пашыраць колькасць прадстаўленых кампаній і старацца адпавядаць інтарэсам студэнтаў розных спецыяльнасцяў.
Увогуле, тыя студэнты, якія не палена­валіся пацікавіцца вакансіямі, у любым выпадку займелі для сябе пэўнае разуменне пра патрэбныя якасці і навыкі, а таксама атрымалі арыенціры на рынку працы. Калі ж колькасць такіх матываваных студэнтаў будзе расці, то мерапрыемствам заціка­віцца яшчэ большая колькасць кампаній. Хацелася б, каб гэта заканамернасць пац­вер­дзілася ўжо на наступным Дні кар’еры. Да хуткіх сустрэч!
Алена ЯКАВЕНКА

Яшчэ больш фота тут:

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: